ПАБЫЛІ Ў МУЗЕЯХ РЭАЛЬНЫХ І ВІРТУАЛЬНЫХ

У мінулую сераду адразу некалькі ўстаноў адукацыі, што размешчаны ў Смілавічах (СШ №2, Цэнтр дзяцей і моладзі, сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй), прымалі ўдзельнікаў абласнога семінару на тэму «Віртуальныя музеі ўстаноў адукацыі. Перспектывы развіцця». Яго мэта – удасканальваць дзейнасць музеяў ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.

Напачатку госці завіталі ў Смілавіцкую другую школу, дзе ў фае разгарнулася выстава работ выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы, Запольскай СШ. Тут былі выстаўлены арыгінальныя, вельмі прыгожыя ручныя вырабы з самых разнастайных матэрыялаў. Атмасфера свята і ўрачыстасці была створана, дзякуючы школьнікам, апранутым у касцюмы 19 стагоддзя, і гучанню цудоўнай музыкі ў выкананні інструментальнага ансамбля выкладчыкаў музычнай школы г.п.Смілавічы.

У рамках правядзення семінару ў СШ №2 г.п.Смілавічы адбылося ўрачыстае адкрыццё музея «Гісторыя мануфактуры Беларусі». Ганаровае права адкрыць яго атрымалі дырэктар Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Лілія Янкоўская і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Анжэла Рымашэўская.

Кіраўнік школьнага гуртка «Спадчына» Людміла Драпеза пазнаёміла прысутных з экспазіцыямі музея. Увазе ўдзельнікаў семінару прапанавалі прэзентацыю «Гісторыя шкляной гуты» (Ільянская СШ імя А.Грымаця) і «Тэатр Уршулі Радзівіл» (Уздзенская СШ №2 імя К.Крапівы).

Незабыўныя ўражанні на спецыялістаў Мінскай вобласці зрабіла наведванне музейнай экспазіцыі «Прастора Хаіма Суціна», размешчанай у Смілавіцкім Цэнтры дзяцей і моладзі. Тут экскурсаводамі былі Міхаіл Дзятко і Юлія Мукавозчык. На базе гэтай установы дадатковай адукацыі таксама прадставілі вопыт работы віртуальных музеяў – абласнога гісторыка-краязнаўчага «Эвалюцыя энергазберажэння», «Вілейшчына літаратурная», Кандрата Крапівы і музея «Залатыя імёны Рэспублікі Беларусь».

Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй запрасіў удзельнікаў семінару на прэзентацыю пад назвай «Дзень беларускай кухні». Тут можна было пачаставацца дранікамі са смятанай, мачанкай, тушанай бульбай з сялянскай каўбаскай, марынаванымі агуркамі і кіслай капустай.

Усе ўдзельнікі семінару адзначылі яго плённасць. Яны вывучылі станоўчы вопыт выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у музейнай педагогіцы, выпрацавалі алгарытм асноўных патрабаванняў да стварэння віртуальных музеяў і атрымалі шмат новых ведаў і станоўчых эмоцый.

Інэса КАСЦЮЧЭНКА,
метадыст Цэнтра турызму і краязнаўства Чэрвеньскага раёна.
Фота Яўгена ГУРЫНА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Коронавирус в Беларуси. Новости на 12 мая 2020 года: первая попытка провести платный тест на антитела и большие штрафы за несоблюдение самоизоляции
Подробнее Во всем мире коронавирус обнаружили свыше, чем у 4 млн человек. По количеству утвержденных случаев первенствуют Соединенные Штаты Америки (больше 1,35 миллионов).

