Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ЯК ВЫ СТАВІЦЕСЯ ДА МІСТЫЧНАГА СУПАДЗЕННЯ «ПЯТНІЦА, 13-ГА», ЯКОЕ ХУТКА НАС ЧАКАЕ?»

Звычайна апытанне пра прымхі і веру ў незвычайнае можна ўбачыць па тэлебачанні альбо пачуць па радыё. Але гэтым разам падумалася: «А чаму б і нам ні папытацца ў сваіх чытачоў пра штосьці, мякка кажучы, незвычайнае?!» Зрэшты, і нагода добрая наперадзе: пятніца, 13-га. Што самае цікавае – усяго другое (і апошняе!) такое супадзенне ў годзе 2013-ым – таксама, у пэўнай ступені, незвычайным. Вядома, хтосьці верыць у прымхі, а хтосьці – катэгарычна іх адпрэчвае. Іншыя, можа і вераць, як казаў герой А.Мягкова ў

«ЯК ВЫ СТАВІЦЕСЯ ДА МІСТЫЧНАГА СУПАДЗЕННЯ «ПЯТНІЦА, 13-ГА», ЯКОЕ ХУТКА НАС ЧАКАЕ?»

«Службовым рамане» (хаця і пра іншае), «у глыбіні душы, дзесьці дужа глыбока», але гэтага не паказваюць. І ўсё ж мы вырашылі спытаць у чытачоў:

Яніна СІДАРЭНКА, пенсіянерка:

– Па шчырасці, не веру такім прымхам. А калі і пятніца, 13-га, дык не надаю гэтаму значэння. І ўвогуле, стараюся быць бліжэй да Бога, жыць па законах Божых. А царква, як вы ведаеце, нічога такога не прымае. Як кажуць, тое, што належыць, — яно і так здарыцца, ад яго не схаваешся. Дагэтуль пятніцы, 13-га праходзілі ў мяне спакойна, без ніякага. Нічога звышнатуральнага не заўважала, і ў сваіх знаёмых – таксама. Між іншым, першы раз у дальнюю паездку ва Украіну я накіравалася акурат у пятніцу, 13-га! І ўсё прайшло цудоўна! Калі ж ездзіла з групай у адукацыйную вандроўку, дык напачатку аўтобус тры разы вяртаўся! Але ў цэлым вандроўка ўдалася. Так што ў ніякія прыкметы я не веру. Наадварот, лічу, што верай такога кшталту чалавек сам сябе заганяе зараней у таа-а-акія перажыванні… Навошта?!

«ЯК ВЫ СТАВІЦЕСЯ ДА МІСТЫЧНАГА СУПАДЗЕННЯ «ПЯТНІЦА, 13-ГА», ЯКОЕ ХУТКА НАС ЧАКАЕ?»

Алена КРЫВАРОТ, эканаміст ЗАТ «Ідэя Банк»:

– Стаўлюся спакойна. І ўвогуле, на такое супадзенне ніколі не звяртала ўвагі, адносілася з гумарам. Дзякуй Богу, нічога звышнатуральнага ў пятніцу, 13-га не адбывалася. Самае большае – разам з аднакласнікамі ці сябрамі маглі пасмяяцца з гэтага дня. Бывае, ён пройдзе, а пра супадзенне і не ўспомніш нават. Толькі калі хтосьці нагадае. Асабліва не звяртаю ўвагі і на іншыя прыкметы. Адзінае, толькі калі штосьці забываю і вяртаюся, дык магу паглядзецца ў люстэрка. А чорны кот пастаянна дарогу перабягае – і нічога!

«ЯК ВЫ СТАВІЦЕСЯ ДА МІСТЫЧНАГА СУПАДЗЕННЯ «ПЯТНІЦА, 13-ГА», ЯКОЕ ХУТКА НАС ЧАКАЕ?»

Мікалай ЧАРНІЦКІ, галоўны інжынер Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода:

– А я ў такія супадзенні не веру! Ну, пятніца і пятніца, 13-га і 13-га… Усяго толькі дзень і чысло. Ды для мяне 13-га і ўвогуле чысло шчаслівае! Пастаянна шанцуе, хаця б у дробязі, сур’ёзна! А так больш ніякіх заканамернасцяў, каб у гэты дзень здаралася штосьці дрэннае, не бачу. Ну не верыцца мне! А вось за іншых не скажу. Бо ведаю таварыша, які 13-га, а тым больш – у пятніцу, ніколі не садзіцца за руль. Ён упэўнены, што яму не шанцуе. Словам, вакол гэтага супадзення размоў-то шмат, а насамрэч – нічога і не адбываецца — ні дробнага, ні маштабнага. Можа, калі б штосьці такое ўбачыў, дык паверыў бы… А так – не…

Святлана ГАМЕЗА, прадавец крамы «Гаспадынька»:

– Так ужо каб дужа, дык не веру. Не трэба ўскладняць сваё жыццё. Калі б вы мне не сказалі пра

«ЯК ВЫ СТАВІЦЕСЯ ДА МІСТЫЧНАГА СУПАДЗЕННЯ «ПЯТНІЦА, 13-ГА», ЯКОЕ ХУТКА НАС ЧАКАЕ?»

супадзенне «пятніца, 13-га», я б і ўвагі не звярнула! Ну, а наконт іншага… Ведаю такое, што калі шыеш на сабе, трэба ўзяць у рот нітку. Каб памяць не «зашыць» ці што… Стараемся, канешне, дома ў вялікія царкоўныя святы нічога не рабіць. Але ж гэта – іншае… Ну, і валасы сама сабе не стрыгу і не падстрыгаю. Хаця ведаю, што ёсць цырульнікі, якія цудоўна стрыгуць сябе самі – і ўсё добра. А так… Не, не веру…

Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

P.S. А вось і пэўнае супадзенне (містычнае ці што?! Жартую, але…). Ва ўсіх апытаных жылі альбо жывуць зараз… чорныя каты ці коткі! І да іх – ну самыя пяшчотныя адносіны з боку гаспадароў…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.