Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ ВЫБІРАЮЦЬ НАСТАЎНІКА ГОДА

Гэтымі днямі ў раёне праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ ВЫБІРАЮЦЬ НАСТАЎНІКА ГОДА

Сёлета ён – шматлюдны, бо ўпершыню праводзіцца па прадметных намінацыях. Асобна вызначана намінацыя «Выхавальнік дашкольнай адукацыі».

У панядзелак у актавай зале СШ №4 г.Чэрвеня сабраліся 17 самых смелых, рашучых, адказных, таленавітых, творчых педагогаў, каб паспаборнічаць за званне лепшага.

У намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» выступае настаўніца матэматыкі СШ №1 г.п.Смілавічы Ніна Віктараўна ПЯТКЕВІЧ, у намінацыі «Замежная мова» – настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г.Чэрвеня Вольга Анатольеўна ЧАРНАВЕЦ, у намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» – выкладчыкі роднай мовы і літаратуры Алена Пятроўна ШАПЯЛЕВІЧ з СШ №4 г.Чэрвеня, Вікторыя Паўлаўна БОРШЧ з Валевачоўскай СШ, Вольга Уладзіміраўна МОЛЧАН з СШ №2 г.Чэрвеня і Наталля Валер’еўна ГАРЛОЎСКАЯ з СШ №3 г.Чэрвеня.

НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ ВЫБІРАЮЦЬ НАСТАЎНІКА ГОДА

У намінацыі «Пачатковыя класы» – Наталля Аляксандраўна ТУРЧЫНА з СШ №3 г.Чэрвеня, Галіна Анатольеўна КАЗАКОВА з Турэцкага дзіцячага сада-БШ, Вольга Уладзіміраўна ПАДГАЙНАЯ з СШ №4 г.Чэрвеня, Наталля Міхайлаўна ЛУГОЎСКАЯ з Руднянскага дзіцячага сада-СШ, Юлія Сяргееўна АЛЬХОВІК з СШ №2 г.п.Смілавічы, Таццяна Віктараўна ШУКАНОВА з Лядзенскага дзіцячага сада-СШ, у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» – выкладчыца музыкі Хутарскага дзіцячага сада-СШ Любоў Уладзіміраўна КУЛЬМАН, выкладчыца фізічнай культуры і здароўя гімназіі №1 г.Чэрвеня Алеся Міхайлаўна КАВАЛЁНАК і выкладчыца выяўленчага мастацтва Запольскай СШ Людміла Рышардаўна ЦІТОВА, у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія» – настаўнік геаграфіі і біялогіі Раваніцкага дзіцячага сада-СШ Мікалай Мікалаевіч ТАЛКАЧОЎ і настаўнік геаграфіі Запольскай СШ Вадзім Васільевіч ТАПЫРЫК.

Пачалося творчае спаборніцтва з самапрадстаўлення кожнага ўдзельніка конкурсу. Затым яны павінны былі прадставіць сістэму ўласнай педагагічнай дзейнасці «Навучаючы, я выхоўваю…», а ў далейшым — даць адкрыты ўрок у незнаёмым класе.

Падрабязнасці і вынікі конкурсу педагагічнага майстэрства – у адным з наступных нумароў «Раённага весніка».

Святлана АДАМОВІЧ.  Фота аўтара

На здымку: удзельнікі конкурсу – перад пачаткам творчага спаборніцтва.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.