«БУДАЎНІК»: ДЗВЕ ПЕРАМОГІ І НІЧЫЯ НА СТАРЦЕ
Каманда «Будаўнік» (Чэрвень) паспяхова стартавала ў чэмпіянаце Мінска па футзале.
У першым матчы яна ўпэўнена перайграла «Дынас» з Докшыцаў – 6:2. Чэрвеньцы адкрылі лік у сустрэчы на 8-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Антона Галая. Праз дзевяць хвілін Андрэй Вашкевіч падвоіў яго. «Дынас» здолеў хутка забіць мяч у адказ, аднак яшчэ да перапынку нашы правялі прыгожую камбінацыю, якую зноў вынікова завяршыў Андрэй Вашкевіч.
У другім тайме «Будаўнік» надзейна згуляў у абароне і паспяхова – у контратацы. На трапныя «стрэлы» Антона Галая, Дзмітрыя Чыстага і Ігара Шчэрбіча сапернікі адказалі адным голам пад заслону гульні.
У наступным матчы «Будаўнік» не пакінуў шанцаў сталічнаму «Кайрасу».
Першы тайм сустрэчы прайшоў у цяжкай пазіцыйнай барацьбе і скончыўся з лікам 1:0 на карысць нашых спартсменаў: на 12-й хвіліне вызначыўся Андрэй Вашкевіч.
У пачатку другой паловы гульні дасягнуў мэты удар дэбютанта чэрвеньцаў Сяргея Качановіча – 2:0. Неўзабаве сапернікі адквіталі адзін гол, але першая ж атака «Будаўніка» пасля разводу мяча з цэнтра поля завяршылася ўзяццем варот «Кайраса». Гол на рахунку Яўгена Шчарбакова.
У далейшым чэрвеньцы дамінавалі на пляцоўцы і ўчынілі мінчанам сапраўдны разгром. Яшчэ два галы забіў Яўген Шчарбакоў, столькі ж – Дзмітрый Чысты, па аднаму – Андрэй Вашкевіч і Мікалай Свірыдовіч. Бліскучая перамога нашай каманды – 9:1.
У мінулую суботу сапернікам «Будаўніка» быў уздзенскі «Лайтнінгс».
У першы тайм пры роўнасці сіл на пляцоўцы чэрвеньцы здолелі двойчы забіць і пры гэтым захаваць свае вароты ў недатыкальнасці. Спачатку Дзмітрый Чысты дакладна выкінуў мяч з-за бакавой на галаву Дзянісу Трапашку, і той у адзін дотык скіраваў яго ў вароты. Затым Мікалай Свірыдовіч да канца пазмагаўся з варатаром уздзенцаў, а Вячаслаў Целяціцкі дабіў мяч, які адскочыў да яго ў выніку гэтай барацьбы – 2:0.
Пачатак другога тайма склаўся для «Будаўніка» горш не прыдумаеш: за першыя пяць яго хвілін «Лайнтінгс» здолеў параўнаць лік. Развязка гульні атрымалася нервовай. Андрэй Вашкевіч з перадачы Ігара Шчэрбіча вывеў чэрвеньцаў наперад, аднак неўзабаве суддзя прызначыў у нашы вароты пенальці за «перабор» фалоў, дзякуючы чаму каманда з Узды пазбегла паражэння – 3:3.
Такім чынам, пасля трох гульняў у актыве «Будаўніка» – сем ачкоў. Гэтымі выхаднымі чэрвеньцаў чакае матч са сталічным «ЛМЛ-ультра».
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара.
На здымку: Дзмітрый Чысты забівае гол у вароты «Кайраса».
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Коронавирус в Беларуси. Новости на 12 мая 2020 года: первая попытка провести платный тест на антитела и большие штрафы за несоблюдение самоизоляции
Подробнее Во всем мире коронавирус обнаружили свыше, чем у 4 млн человек. По количеству утвержденных случаев первенствуют Соединенные Штаты Америки (больше 1,35 миллионов).

