ЮБІЛЯРАЎ УЗГАДАЛІ, ЮБІЛЯРА ВІНШАВАЛІ…
Лістападаўскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» было прысвечана двум творцам, якіх не стала 75 гадоў таму. Першы з іх – Уладзімір Тэраўскі. Дырыжор, кампазітар, фалькларыст, царкоўнаслужыцель. Пра яго жыццё і творчасць распавяла бібліятэкар Жанна Крук. Старшыня клуба Уладзімір Дарагуж на мультымедыйнай устаноўцы прадэманстраваў прысутным фотаздымкі Уладзіміра Тэраўскага з сямейнага альбома. Сябры клуба Зоя Сушкевіч, Алена Чаркасава, Лідзія Пыка спачатку чыталі вершы – «Мы выйдзем шчыльнымі радамі…», «Купалінка», «А ў бары, бары…», «Шумныя бярозы», а потым усе слухалі аднайменныя песні на музыку кампазітара.
Сымон Рак-Міхайлоўскі – другі творца, пра якога ішла гаворка на пасяджэнні клуба. Пра жыццё і творчы шлях беларускага публіцыста, рэдактара, педагога, кампазітара, грамадскага дзеяча распавялі бібліятэкары. Прысутныя з цікавасцю паглядзелі розныя выявы, звязаныя з яго дзейнасцю, і паслухалі песню «Зорка Венера» на музыку Сымона Рак-Міхайлоўскага.
Напрыканцы пасяджэння сябры клуба сардэчна павіншавалі яго старшыню Уладзіміра Дарагужа з юбілеем. Вера Хаткевіч перадала віншаванні ад сябе асабіста, сваёй сям’і і ад колішняга аднакурсніка юбіляра, роднага брата яе мужа, доктара фізіка-матэматычных навук Анатоля Хаткевіча. Вершаваныя радкі прысвяцілі Уладзіміру Георгіевічу Марыя Бяжан і Софія Гурына. Кранальныя словы ў адрас юбіляра прагучалі з вуснаў Кацярыны Качан, Зоі Сушкевіч, Ганны Сірэнскай, Яўгеніі Пяхота, Галіны Пармон, Тамары Рухловай…
Потым выступіў колішні вучань Уладзіміра Георгіевіча – Анатоль Турбал. Ён прынёс шмат фотаздымкаў, звязаных з жыццём і педагагічнай дзейнасцю настаўніка. Віншуючы яго, Анатоль Сцяпанавіч і сам расчуліўся да слёз.
Добра і хораша гаварыў пра юбіляра Уладзімір Адамовіч. Ён зазначыў, што Уладзімір Дарагуж валодае харызмай, служыць Беларусі, роднай мове, мае жыццёвы досвед, дзеліцца ім з блізкімі людзьмі. У юбіляра – сваё бачанне мінулага, цяперашняга і будучага, энцыклапедычны склад розуму. Яны знаёмыя ўжо не адзін дзясятак гадоў. Іх аб’ядноўваюць лес, рэчка, поле, ягаднае балота… Уладзімір Георгіевіч – цудоўны акцёр…
Юбіляр, відавочна, быў крануты ўсімі добрымі словамі і ўвагай да яго асобы.
Святлана ЖДАНОВІЧ,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов

