Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ВАНДРОЎКА Ў ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ЛЕТА…

 

ВАНДРОЎКА Ў ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ЛЕТА…


Сёлета ў Міжнародны дзень абароны дзяцей вучні-пачаткоўцы Лядзенскай школы, якія жывуць у Горках, вырашылі выправіцца ў паход па маршруце «Горкі-Шарэўка» (лясны масіў, які знаходзіцца за вёскай). Не адны, вядома ж, а з нашымі настаўніцамі – Галінай Аляксандраўнай Ворнік і Людмілай Міхайлаўнай Соніч. Вандроўку распачалі з самага ранку, бо ў гэты дзень абяцалі вялікую спёку. І як толькі рушылі, пачалося незвычайнае…
Найперш нас сустрэў… хор жабак, якія пасяліліся амаль што пры самай дарозе. Калі мы пачулі іх спевы, дык літаральна параскрывалі раты! А пасля падкраліся бліжэй, каб паслухаць спявачак і паглядзець на іх. Кіравала хорам вялікая жабка. А ўсё астатнія ёй падпявалі. Зачараваўшыся выступленнем, мы дружна запляскалі ў ладкі. Але жабкі спужаліся, скочылі ў ваду і зніклі…
Як толькі адышліся ад таго месца, убачылі, што насустрач ляціць «верталёт» – страказа. Мы ёй памахалі рукамі і накіраваліся далей. Наперадзе нас чакала невялікая палянка дзьмухаўцоў, дзе ўсе з задавальненнем пафатаграфаваліся на іх фоне. Асабліва прыгожа атрымаліся дзяўчаты… А да Толі прычапілася пчала! Ён усё крычаў ёй: «Адыдзі!» Чаму менавіта да яго? Аказалася, у рукзаку знаходзіўся салодкі кампот! Як толькі мы завярнулі ў лес, наляцела хмара камароў! Яны думалі нас напужаць… Але Ваня разгарнуў уласную палатку, мы яе хуценька паставілі і ўсе схаваліся. За камарамі назіралі праз акенца і абмяркоўвалі: чаму яны да нас прычапіліся? Відаць, таму, што аказаліся «смачнымі»…
Але вось і камары некуды дзеліся. Мы выбраліся з палаткі і пачалі аглядаць мясцовасць. Прыгадалі правілы паводзінаў на прыродзе. З усімі перасцярогамі абкапалі месца для вогнішча і расклалі невялікі агеньчык. На ім смажылі сала, сасіскі, смакавалі тое, што клапатлівыя мамы палажылі нам у рукзачкі. А пасля распачалі гульню «Знайдзі цікавае». Дашкольніца Палінка адшукала якісьці грыбок белага колеру. Мы яго не чапалі. Каліна, Толя і Мілана паднялі з долу раскрытыя пушыстыя яловыя шышкі, падобныя да півоняў. Даніла ў гэты час назбіраў шышак і зрабіў вялікага вожыка. Толя з Сашам і Ваня ўбачылі маленькі мурашнічак. Пастаялі, падумалі, а пасля абгарадзілі яго галінкамі… Яшчэ мы бегалі, скакалі, фатаграфаваліся… Усё прыбралі за сабой… Дахаты ішлі нашмат павольней, абменьваючыся ўражаннямі…

 

Саша НЕЖАНКОЎСКІ  і ўсе ўдзельнікі паходу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.