Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Касцёлу Св. Міхаіла Архангела ў Ваўкавыскім раёне споўнілася 490 гадоў

Касцёлу Св. Міхаіла Архангела ў Ваўкавыскім раёне споўнілася 490 гадоў

Касцёлу Святога Міхаіла Архангела ў вёсцы Гнезна Ваўкавыскага раёна нядаўна споўнілася 490 гадоў.

Па свайму паважанаму ўзросту ён трэці каталіцкі храм у Беларусі. Як і належыць у такім выпадку, гісторыя касцёла авеяна таямніцамі і легендамі. Адна з іх, напрыклад, сцвярджае, што яшчэ ў 1131 годзе па дарозе, недалёкай ад гэтых мясцін, адзін чалавек вёз хворага сына, які потым памёр. Няшчасны бацька пахаваў яго каля тракта, потым збудаваў тут каплічку, на месцы якой затым з'явіўся драўляны храм. А значна пазней, у 1524 годзе, уладальнік мясцовага маёнтка Ян Шамятовіч з жонкай Альжбетай замест драўлянага храма ўзвялі цагляны.

Касцёл некалькі разоў перабудоўваўся, рамантаваўся. Паўночная вайна пачатку XVIII стагоддзя і вайна 1812 года пакінулі свае меткі – на галоўным фасадзе добра бачна ядро, якое нібы зраслося з цаглянай сцяной, ёсць і іншыя сляды гарматнага абстрэлу. У 1838 годзе касцёл пацярпеў ад пажару. Праз 6 гадоў намаганнямі ўладальніка маёнтка Тарасевіча храм быў адбудаваны: велічны гмах адлюстраваны на малюнку Н.Орды. А ў пачатку XX стагоддзя касцёл зноў зведаў шэраг перабудоў. І аб гэтым ахвотна тлумачыць ксёндз Людвік, які жыве побач з касцёлам.
– У 1932 годзе быў вялікі рамонт, дабудавалі вежу касцёла. Падчас вайны храм уцалеў, але пасля 1960 года быў закрыты і паступова разбу-раўся.
У 1989 годзе храм вярнулі вернікам каталіцкай канфесіі, а ўжо праз год біскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл. Ён паўстаў з руінаў дзякуючы вернікам і проста неабыякавым людзям, мясцовай уладзе.

22 карціны-абразы мастака-самавучкі Іванова з Ваўкавыска ўпрыгожылі касцёл знутры, а яго копія карціны “Мадонна з дзіцём” у цэнтры алтара проста ўражвае. Памеры двухпакаёвай кватэры мастака не дазволілі намаляваць карціну цалкам, таму прыйшлося падзяліць гэты шэдэўр на дзве часткі. Упрыгожваюць касцёл і 6 драўляных скульптур-копій святых (арыгіналы ў адным з музеяў Мінска), а вось падлога з чорна-белай квадратнай пліткай захавалася з 1932-га.

Чвэрць веку мінула, як ксёндз Людвік служыць у гнезнаўскім касцёле. За гэты час храм не толькі адбудаваўся, але адшуканы і многія гістарычныя дакументы. Ды, як лічыць святар, не ўсе тайны яшчэ адкрыты, і ён настойліва прадаўжае пошук.

Цікавасць выклікае і цвінтар, дзе захавалася некалькі склепаў-пахавальняў мясцовай знаці – Тарасевічаў, Ельскіх, Калупайлаў. Аб прадстаўніках кожнага роду ксёндз Людвік расказвае падрабязна і захапляльна.Толькі адна магілка, дзе пахавана маленькая дзяўчынка, пакуль застаецца загадкай.

За апошнія 20 гадоў касцёл наведалі звыш 15 тысяч турыстаў. Былі госці з розных куткоў нашай краіны, з Польшчы, Аўстраліі, Сахаліна, Тэхаса, Масквы.
Галіна Раманчук
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.