Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НА ХV КУБАК ВОЛАКА І ВЫСЕКА” ПРЫЕХАЛІ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ І ЯПОНІІ!

11-12 кастрычніка зноў Ваўкавыск стаў цэнтрам прыцягнення усіх інтэлектуалаў рэспублікі (дзякуй персанальна Галіна Іванаўна Чарапок і Леанід Валянцінавіч Клімовіч). І дарослыя, і дзіцячыя каманды разам з трэнерамі імкнуліся трапіць у гасцінную залу РДК, якая хоць і не гумавая, але змясціла ўсіх (дзякуй персанальна, Яўгенія Генрыхаўна Валынец). Арганізатары і вядучыя імкнуліся адыйсці ад некаторых традыцый і ўдыхнулі новыя ноты ў наша свята. Намінацыі, шчырыя словы славутых інтэлектуалаў, вельмі прыемныя і трапныя выказванні раённых кіраўнікоў і спонсараў (якія масава наведалі мерапрыемства) адразу стварылі адчуванне блізкасці, ці не сямейнасці вечара. Звыклы для старажылаў канцэрт уразіў і якасцю, і эмацыйнасцю артыстаў, якія с задавальненнем і драйвам выконвалі свае новыя нумары. Ведаеце, усе вышэйпералічаныя прычыніўшыяся да нашага турніру людзі, калектывы, кіраўнікі заслужылі на асобныя падзякі і асобныя добрыя словы.

Пасля пачалося шоў Леаніда Клімовіча, які, як бліскучы арганізатар і акцёр у чарговы раз на два дні з выдумкай і дапамогай жонкі Тамары Васільеўны, арганізатараў паказаў двухдзённы спектакль “Тата інтэлекту і яго не заўсёды паслухмяныя дзеці”. Там былі перамогі і правалы (я пра сябе), моцныя крокі да чарговага кубку “Ушэльцаў”, і жахлівы вынік ў “Што? Дзе? Калі?” (мы ў ім праваліліся, таму будзем абвінавачваць пытанні, а не саміх сябе), які ўзняў на шчыт “Скідзельскіх буракоў”.

Першыя две гульні сталі вельмі паспяховымі для краснасельскіх камандаў, кожная з якіх трапіла па разу ў прызы. Адзначым і гадаванцаў Барысевіч Таццяны Уладзіміраўны, чые “220 В” зноў пацвердзілі свой лідэрскі патэнцыял. Аднак дзеці з Гродна і Ліды былі амаль заўсёды па-за канкурэнцыяй. Але не гэта галоўнае. Прыемна бачыць вялікую колькасць былых ваўкавычан, гадаванцаў Галіны Іванаўны Чарапок, якія пакінулі свае справы і прыляцелі на самы лепшы турнір у галактыцы для ўсіх, хто ў нашай вобласці рабіў першыя крокі на сцежцы інтэлекту. Яны згодны гуляць і па-за залікам, каб толькі адчуць нэрв гульні, драйв перамогі і боль памылак. Тут дазвольце ў чарговы раз адлюстраваць сваю скандальную і канфліктную сутнасць. Ну вельмі мне не падабаецца, што НАШЫ ДЗЕЦІ, якія біліся раней на славу Ваўкавыску, не маюць права гуляць на Кубку малых гарадоў у залік, калі паспяхова рэалізавалі сябе ў жыцці і маюць прапіску вялікага горада. Ваўкавыск – іх Радзіма, мясцовы інтэлектуальны рух – іх альма матэр. Яны вяртаюцца сюды, таму што любяць “Волак і Высек”, яго непаўторную атмасферу. Яны, я так лічу, не павінны быць у становішчы папялушак на гэтым свяце жыцця. Адразу прызнаюся, што маю шкурны інтарэс, таму што хутка і мае выпускнікі, як раней гадаванцы Чарапок Г.І., Верацілы С.Я. пераўтворацца са студэнтаў у жыхароў мегаполісаў. Іншая справа, я цалкам згодны з арганізатарамі, якія імкнуцца не даць пераўтварыць сталічным і абласным фанатам гульні наш непаўторны кубак у свой чарговы з’езд.

Прыношу прабачэнне, што не здолеў застацца на ўзнагароджанне. Забіраў з цягніка сына, які вёз заваёваны ў складзе Мастоўскай каманды сярэбраны мядаль з першынства вобласці па баскетболу, цалкам занядбанаму ў нашым раёне. Каб такія ж людзі, як апекуны і гадавальнікі інтэлектуальнага руху, былі ў нашым баскетболе і інш., упэўнены, Ваўкавыск славіўся б не толькі эрудытамі. Дзякуй, “Волак і Высек”. Стомленасць была, але не было суму. Таму што кожны верыў у наступныя сустрэчы. Здароўя, аптымізму, шчасця ўсім, дзякуючы каму жыве “Кубак малых гарадоў Волака і Высека”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.