Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цудоўны сямейны вечар: Інтэлектуальны турнір «Крепка семья — крепка держава»"

Цудоўны сямейны вечар: Інтэлектуальны турнір «Крепка семья — крепка держава»"

1 чэрвеня адбыўся чарговы інтэлектуальны турнір “КРЕПКА СЕМЬЯ – КРЕПКА ДЕРЖАВА”. Лепшыя дарослыя і дзіцячыя прадстаўнікі народнага клуба “Высокі Волак” (кіраўнік якога Чарапок Г.І., як звычайна, з’яўляецца натхняльнікам, арганізатарам, вядучым ) з праслаўленымі гасцямі: лідскімі “Ушэльцамі” (на чале з легендарным С. Вераціла) і гродзенскімі “Умнікамі” (БЕЛТІЗ) вызначалі лепшых з лепшых. Гаспадары даволі сціпла пачалі “Сваю гульню” (толькі ветэраны нашага клуба “Салагі” здолелі канкурыраваць з прадстаўнікамі двух найбуйнейшых гарадоў Гарадзеншчыны). Гэта тым больш сорамна, таму што наша кіраўнік клуба цалкам прысвяціла гульню сям’і, дзяцінству, затраціўшы шмат сваіх здольнасцей і часу, каб 1 чэрвеня стала сапраўдным святам для інтэлектуалаў (кожныя дзве тэмы шлі ў пары бацькі-дзеці). Аднак “Медыя-азбука” вельмі ўдалася “Крэмню”, а ў прызы здолелі трапіць “Ньюс-В”. Немагчыма не адзначыць гадаванцаў Галіны Іванаўны Чарапок — Механошына Матвея і Кашкевіча Рамана, якія традыцыйна ад выпускнікоў клуба “Высокі Волак” зрабілі “Медыя-азбуку”. Цяжка скласці пытанне, якое спадабаецца ўсім. А вось хлопцы здолелі на ўвесь алфавіт скласці фотапытанні, якія не выклікалі аніякіх “пытанняў” (выбачайце за каламбур). Перад “Што? Дзе? Калі?” інтрыгі амаль ўжо не было: “Крэмню” трэба было не прапусціць перад сабой больш чым дзве мясцовыя каманды, каб стаць уладальнікам Кубку. Таксама пераканаўча выглядалі пазіцыі “Кто слопал бабушку” (Ваўкавыскі ЦТДіМ), перамогшых у першых дзвюх гульнях. Аднак тут сваё важкае слова выказаў лідэр гэтага года краснасельскі “Ананім” , які разам з прадстаўнікамі Роскай СШ № 2 “220 Вольт” (Трэнер Барысевіч Т.У) пакінулі без шансаў і агульнага першага месца ваўкавычан. Немагчыма не адзначыць неверагодную гульню ў “Што? Дзе? Калі?” “Крэмня”, “Элементарна Ватсан” і “Высокая волна”, аднак ад тых выключных вынікаў няма словаў, каб іх выказаць. Будзем спадзявацца, што такія вынікі ў наступным годзе перастануць быць выпадковымі, а стануць рэгулярнымі. Пажывем, пабачым. Тым больш што 24 чэрвеня адбудзецца заключнае пасяджэнне клуба “Высокі Волак”, дзе кожны можа даказаць усім сваё месца пад сонцам. Але дома і сцены дапамаюць. Так толькі ваўкавыскія дзіцячыя каманды атрымалі першыя месцы ў гульнях (і ўсё астатняе да гэтага). Мы, удзельнікі, вязлі дамоў граматы, цудоўныя эмоцыі. Невялічкі, але цудоўны канцэрт стаў сапраўдным упрыгожаннем вечару. Асабіста мне з сынам найбольш спадабаліся “Імперыя танца” (кіраўнік Н. Крэчка), дачке — спевы Вольгі Мазоль, трыё “Сяброўкі”. Сапраўды было вельмі ўтульна і камфортна. Адзначым заснавальнікаў турніру Ваўкавыскае раённае аддзяленне Грамадскага аб’яднання Беларускага Фонду Міру, якое забяспечыла фінансавай падтрымкай і рэчавымі прызамі. Што год бярэ пад сваё крыло спаборніцтвы Навасад Т.І. (старшыня беларускай лігі бацькоў і педагогаў “Крок за крокам”), якая традыцыйна свой прыз аддала “Салагам” (і тыя сапраўды яго заслужылі, і не толькі як самая сямейная каманда). Лідскія “Ушэльцы” забралі прыз для заахвоты як лепшая каманда гасцей. Дарэчы, было вырашана зрабіць яго перахадзячым. Так што хай абавязкова прыязджаюць у наступны раз. Ну і сапраўдным упрыгожваннем вечару былі “секунданты”, “стрыжы”, “ластаўкі”. Гадаванцы М. Бабіч так пяшчотна і хутка выконвалі свае абавязкі, што зрабілі вечар яшчэ больш сямейным і утульным. Дзякуй арганізатарам, удзельнікам, Галіне Іванаўне, Яўгеніі Генрыхаўне Валынец, Тамары Іванаўне Навасад. Усё было цудоўна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.