Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хакеісты на «Залатой шайбе 2001 будуць гуляць за трэцяе месца

Хакеісты на «Залатой шайбе 2001 будуць гуляць за трэцяе месца

У суботу 22 лютага ў 10-40 адбудзецца гульня за трэцяе месца сярод дзіцячых каманд Гродзеншчыны, у якой будуць спаборнічаць хакеісты Шчучына (з в. Орля) і Ваўкавыска (Краснасельскі-Рось-Вярэйкі).

Такі вялізны поспех нашай каманды, якая не першы год імкнецца пакінуць апошні радок, з’яўляецца вынікам працы ваўкавыскіх спартыўных уладаў (мы першы год маем дастатковы камплект формы, хай і пераважна малога памеру), арганізацыйных здольнасцей Пайлака Дз.Дз. (дамовіўся з ААА Краснасельскбудматэрыялы на транспарт у лядовы палац Пружан, знайшоў вельмі прыстойную і танную гасцініцу, дапамагаў камандзе чысціць лёд,  арганізаваў таварыскую гульню з Вярэйкамі, і зноў жа ААА Краснасельсбудматэрыялы дапамог з падвозам, разам з Бубновым А. ажыццяўляў трэніровачны працэс і інш. і інш. і інш…).

Упершыню ў гэтым годзе мы везлі сапраўды 11 чалавек, якія ў асноўным рэгулярна (пакуль быў моцны лёд на возеры Баклаха) трэніраваліся. Упершыню па аднаму чалавеку далучылася з Росі і Вярэек. Упершыню двойчы з’ездзілі ў Пружаны на лёд (раз цалкам на свой кошт, іншы раз самі плацілі толькі за арэнду і заточку).

Упершыню мы прывезлі перамогу. Аднак без уласнай лядовай каробкі, рэгулярных, хаця б  раз ў 2 месяцы, выездаў на лёд немагчыма дасягнуць узроўня вядучых камандаў вобласці.

Так, ледзь-ледзь атрымалася перайграць футбалістаў Смаргоні (прызёраў вобласці), якіх паставілі на лёд. Аднак Карэлічам і Дзятлаву мы прайгралі з агульным лікам 18:0. Толькі праблемы з дакументамі апошняй каманды дазволілі заняць нам 2-е месца ў групе і ўвасці ў лік чатырох лепшых хакейных дружын вобласці. Дарэчы, Шчучын таксама вельмі моцны калектыў, і заўтра нам можа дапамагчы толькі вельмі велькі цуд.

Дзякуй дзецям, якія біліся да апошняга (дай Бог, і заўтра ўсё будзе добра). Дзякуй бацькам, якія ўсвядомілі, што хакей вельмі дарагі від спорту, але дапамагалі.

Дзякуй ваўкавыскім спартыўным уладам і ААА Краснасельскбудматэрыялам. І вельмі просім яшчэ адзін транспарт на Пружаны на 24 чалавекі (у мінулы раз атрымалася звазіць толькі 12 хлопцаў 2001 года нараджэння, а зараз трэба рыхтаваць да турніраў у сакавіку 1999 і 1997).

І хочацца спадзявацца, што сённяшні поспех (выпадковы, у некаторай ступені), не застанецца без станоўчых наступстваў. Хочацца, каб у адрозненне ад усіх суседніх раёнаў, хакей тут жыў!

Хакеісты на «Залатой шайбе 2001 будуць гуляць за трэцяе месца

Хакеісты на «Залатой шайбе 2001 будуць гуляць за трэцяе месца

Хакеісты на «Залатой шайбе 2001 будуць гуляць за трэцяе месца

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.