Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Госці з Літвы наведалі Ашмяны, каб абмеркаваць дэталі транспамежнага праекту «Дзве стараны – адна гісторыя і культура»

Госці з Літвы наведалі Ашмяны, каб абмеркаваць дэталі транспамежнага праекту «Дзве стараны – адна гісторыя і культура»

На мінулым тыдні Ашмянскі раён наведалі госці з Літоўскай Рэспублікі: калегі па рэалізацыі сумеснага міжнароднага праекта “Дзве стараны – адна гісторыя і культура”, які ажыццяўляецца ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь. Ганна Матвейка – каардынатар праекта, Гражына Галубоўска – менеджар і Эльвіра Вішнеўская – фінансавы менеджар прыехалі, каб абмеркаваць далейшы ход запланаваных мерапрыемстваў і ўдакладніць некаторыя пункты працэдуры адміністрыравання праекта.

Напачатку госці сустрэліся са старшынёй райвыканкама Міраславам Сарасекам, а затым разам з намеснікам старшыні райвыканкама Галінай Люткоўскай, начальнікам аддзела культуры Галінай Балінскай, каардынатарам праекта з нашага боку Сяргеем Жылікам, спецыялістамі, якія садзейнічаюць ажыццяўленню праекта, абмеркавалі некаторыя моманты маючага адбыцца на ашмянскай зямлі фестывалю “Гальшанскі замак”, пытанні падрыхтоўкі каталога “Майстры прыгранічнага рэгіёна”, а таксама сумеснага турыстычнага маршруту, які працягнецца ад Вільні да Ашмян.

Каталог “Майстры прыгранічнага рэгіёна” прадэманструе шматграннасць народных талентаў двух суседніх раёнаў – Вільнюскага і Ашмянскага. З нашага боку запланавана ўключыць у каталог сем народных майстроў: Ганну Ціхаміраву (мяккая цацка), Валянціну Свірскую (саломапляценне), Алену Будзько (выцінанка), Уладзіміра Бізюка (жывапіс), Наталлю Ромаш (пап’е-машэ, воўнакачанне), Леанарду Казіміраву (жывапіс, графіка) і Віктара Гардзевіча (бісерапляценне, вырабы з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў). У выданні будзе змешчана інфармацыя пра саміх майстроў і віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, распаўсюджанага ў нашым раёне, а таксама здымкі з гатовымі работамі народных майстроў. Тэкст будзе пададзены на чатырох мовах: беларускай, літоўскай, рускай і англійскай.

Таксама згодна з планам ажыццяўлення праекта рыхтуецца набор паштовак “Скарбы Ашмянскага краязнаўчага музея”, на якіх будуць прадстаўлены ўнікальныя рэчы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Францішка Багушэвіча, прадметы, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі нашага раёна, і інш. За сродкі, выдаткаваныя з праекта, у краязнаўчы музей закуплены вітрыны і стэлажы, на чарзе – закуп тэхнічнага мультымедыйнага абсталявання.

Турыстычны маршрут ад Вільні да Ашмян складаецца з некалькіх частак. Першая – віртуальная, уяўляе сабой сайт, на якім можна будзе азнаёміцца са славутасцямі ашмянскай і віленскай зямлі. Тут жа можна будзе праверыць гістарычныя веды пра свой край у віртуальнай гульні і атрымаць у выніку паспяховых адказаў рэальны прыз. Літоўскі бок рыхтуе гістарычны буклет, а мы – карту са здымкамі славутасцяў. У спіс слаўных мястэчак Ашмяншчыны ўключаны Ашмяны з помнікамі архітэктуры, Гальшаны з руінамі замка і гарадзішчам, геадэзічны пункт Дугі Струвэ Тупішкі, Баруны, Жупраны, Паляны і коннаспартыўны цэнтр “Гіпіка”. На літоўскім маршруце можна будзе знайсці звесткі пра замак у Медніках, касцёл у Рукойнях, дзе, дарэчы, хрысціўся Францішак Багушэвіч, музей Уладзіслава Сыракомлі ў Барэйкішках, этнічную вёску Крыжоўка (штосьці блізкае да нашых Дудутак), пункт Дугі Струвэ, размешчаны на тэрыторыі Вільнюскага раёна.

Што тычыцца фестывалю “Гальшанскі замак”, то ён запланаваны на 23-24 жніўня. З літоўскага боку мяркуецца прыезд 80 гасцей. Гэта і народныя майстры, і мясцовыя паэты, і калектывы мастацкай самадзейнасці. Тэатралізаваная частка мерапрыемства, якую рыхтуюць нашы работнікі культуры, уразіць гасцей фэсту шыкоўнымі касцюмамі гістарычных персанажаў. Згодна з умовамі праекта пашыты 20 касцюмаў, якія чакаюць свайго творчага дэбюту. У праграму свята ўключаны таксама прэзентацыя сумеснага паэтычнага зборніка ашмянскіх і віленскіх паэтаў, у які увойдуць вершы як сучаснікаў, так і слынных творцаў мінулых стагоддзяў. Для журналістаў і ўсіх зацікаўленых асоб запланавана прэс-канферэнцыя з непасрэднымі ўдзельнікамі і выканаўцамі праекта Еўрасаюза “Дзве стараны – адна гісторыя і культура”. Праз рэалізуемы праект наладзіліся сувязі паміж бібліятэчнымі работнікамі, а таксама супрацоўнікамі музеяў двух раёнаў. Магчыма, у жніўні гэтыя стасункі набудуць больш афіцыйны характар – плануецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж гэтымі ўстановамі.

Госці з Літвы наведалі Ашмяны, каб абмеркаваць дэталі транспамежнага праекту «Дзве стараны – адна гісторыя і культура»

Аліна САНЮК
Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).