Малады бібліятэкар Канстанцін Яраш: Я быў здзіўлены колькасцю кніг, якія чытаюць ашмянцы
Па гендэрнай прыкмеце прафесіі мы можам раздзяліць на некалькі груп. Адны з іх лічацца чыста жаночымі. Напрыклад, выхавацель у дзіцячым садку, бо сама прырода аб гэтым паклапацілася. А вось уявіць слабую палову чалавецтва ў якасці будаўніка ці шахцёра, наадварот, вельмі цяжка. Існуе шмат абласцей дзейнасці, у якіх і жанчыны, і мужчыны здольны праявіць сябе ў аднолькавай меры паспяхова. Гэта сферы медыцыны, культуры, адукацыі. Прафесія настаўніка, урача, юрыста падуладна як жанчынам, так і мужчынам. Але ж амаль з кожнага правіла ёсць выключэнні. Ёсць спецыяльнасці, для якіх палавая прыналежнасць ужо не іграе рашаючай ролі. Сёння можна сустрэць мужчыну-касіра альбо жанчыну-міліцыянера, і нікога гэты факт не здзіўляе.
Аднак калі ў гарадскую бібліятэку, што ў квартале Будаўнікоў, прыйшоў працаваць бібліятэкарам мужчына, чытачы нават і не паверылі ў гэтую акалічнасць. Але маладога спецыяліста, выпускніка Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа Канстанціна Яраша гэта ні чуць не пакрыўдзіла, бо самым важным аргументам у працы хлопец лічыць любоў да выбранай прафесій. Свой выбар Канстанцін зрабіў, можна сказаць, выпадкова. Не прайшоў пры паступленні ва ўніверсітэт на бюджэтную форму навучання. Не хапіла зусім крыху, каб паступіць на спецыяльнасць “Псіхалогія”. Сёння, калі за плячыма вучоба ў каледжы і паўгода працы ў бібліятэцы, Канстанцін зусім не шкадуе, што так склаліся абставіны. Гэта спярша было няёмка, калі бачыў здзіўленне ў вачах наведвальнікаў бібліятэкі. А яшчэ малады спецыяліст адчуваў няўпэўненасць ад таго, што не зможа прапанаваць цікавую і патрэбную чытачу кнігу альбо зробіць памылку пры запісе ў фармуляры. Адна справа вучоба, а другая, калі трэба выкарыстаць свае веды на практыцы. Памочнікам і дарадцам Канстанціну стала загадчыца бібліятэкі Людміла Аркадзьеўна Зарэцкая. Землякі (абодва з Гомельшчыны) адразу ж знайшлі агульную мову. Людміла Аркадзьеўна адразу ж адзначыла, што яе малады калега старанны, адказны і граматны спецыяліст. А вопыт – гэта справа часу. Калісьці і яна прыехала ў Ашмяны маладой і нявопытнай.
Канстанцін Яраш хутка азнаёміўся з кніжным фондам і мясцовымі чытачамі. Яму даспадобы тое, што ашмянцы так любяць кнігу. Для яго семдзясят наведвальнікаў у дзень стала дзівам, бо будучы на практыцы ў бібліятэках Магілёва і родных Калінкавіч, такога ні разу не назіраў. Паважаюць карыстальнікі бібліятэкі класіку, добра бяруць кнігі беларускіх аўтараў. Штодня знаходзяцца людзі, якія не могуць пражыць без навін, што змяшчаюць перыядычныя выданні. Заўсёды рады малады спецыяліст, калі ўдаецца выканаць запыт карыстальніка бібліятэкі, хаця часам прыходзіцца шмат часу патраціць на пошукі ў інтэрнэце ці праз другія крыніцы.
Маладога бібліятэкара палюбілі дзеці. Яны прыходзяць сюды не толькі, каб абмяняць кніжкі, але і пагаварыць з цікавым чалавекам. У гэтых няўрымслівых хлопчыках і дзяўчынках Канстанцін бачыць і сябе, бо яшчэ нядаўна сам бегаў у бібліятэку, дзе набіраў вялікі стос тоненькіх дзіцячых кніжак і з задавальненнем іх чытаў. Стараўся перачытаць кнігі як мага хутчэй, каб ізноў бегчы ў прыцягальную скарбніцу ведаў. Цяпер на чытанне не заўсёды ёсць удосталь часу, як раней, але Канстанцін заўсёды яго знаходзіць, каб у чарговы раз паглыбіцца ў творчасць класікаў замежнай і рускай літаратуры, якую любіць перачытваць. Цікавяць хлопца і беларускія аўтары, хаця яму, ураджэнцу Расіі, і складана даецца беларуская літаратура. У вольны ад працы час Канстанцін бярэ ў рукі гітару, спрабуе сам пісаць песні і музыку. У Ашмянах ён знайшоў сабе не толькі калег, але і сяброў і зусім не шкадуе, што лёс закінуў яго ў невялічкі заходні гарадок, аб якім даведаўся перш з інтэрнэту.
Канстанцін Яраш зараз думае аб тым, каб прадоўжыць вучобу далей і атрымаць вышэйшую адукацыю. Рана загадваць аб тым, застанецца ён у Ашмянах ці вернецца ў Калінкавічы, будзе бібліятэкарам ці абярэ іншую спецыяльнасць, адно ясна: не так і важна, мужчына ты ці жанчына. Галоўнае – любоў да выбранай справы і разуменне таго, што твая работа – старанная і бездакорная – патрэбна людзям.
Аліна САНЮК
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
Почему в Беларуси сокращается количество студентов?
Подробнее Демографическая ситуация в Беларуси не может не сказываться на количестве студентов. В Минобразования не говорят о том, что поступить в вуз будет сложнее, но предупреждают, что со временем станут


