Мастак дзвюх культур

Ашмянская зямля славіцца вялікімі людзьмі: пісьменнікамі, публіцыстамі, мастакамі, грамадскімі дзеячамі і нават вядомымі вучонымі. Адны з іх тут нарадзіліся, другія – жылі, трэція – знайшлі спачын у нашым краі. У сваіх працах яны так ці інакш узгадваюць ашмянскія слаўныя мясціны, якія сталі роднымі і ўзгадавалі іх талент. Сёння аб гэтых людзях сведчаць іх грунтоўныя працы, рэшткі сядзіб, дзе яны пэўны час жылі і тварылі ці надмагіллі на вясковых пагостах.

Енджэй Снядэцкі, Зігмунт Мінейка, Крыштаф Монвід Дарагастайскі, Чэслаў Янкоўскі, Францішак Багушэвіч, Юльян Карчэўскі. Гэтыя імёны – наша гісторыя і наш гонар, наш абавязак, як сучаснікаў, памятаць аб сваёй спадчыне. Гэта магчымасць далучыцца да кагорты слынных творцаў, адораных Богам унікальнымі здольнасцямі і талентам.
Час не стаіць на месцы і, дзякаваць Богу, сёння мы можам прадоўжыць спіс слынных асоб Ашмяншчыны.
Сяргей Шэмет нарадзіўся ў Ашмянах, вучыўся ў СШ №3. Быў звычайным хлопчыкам, можа, хіба што крыху больш, чым іншыя, задуменным і ўразлівым, бо бачыў і чуў тое, што было непадуладна іншым. Таму ў адзінаццацігадовым узросце, пасля паспяховай здачы ўступных іспытаў, ён пайшоў вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і мастацтве, што ў Мінску. Сёння мастак нізка кланяецца за гэта бацькам, якім складана было прыняць такое нялёгкае рашэнне і адправіць у свет яшчэ зусім малога сына.

Пасля была вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, якая стала не толькі трывалым падмуркам ў спасціжэнні мастацтва, але і падаравала цікавыя знаёмствы з калегамі і незабыўныя падарожжы па Беларусі і Расіі. Музеі, культавыя збудаванні, краявіды сталі для маладога мастака крыніцай творчых ідэй і натхнення.
Сяргей Шэмет ніколі не спыняўся на дасягнутым. Яму хочацца спасцігнуць як мага больш, таму ў 1992 – 1998 гадах ён вучыцца на аддзяленні жывапісу ў Беларускай акадэміі мастацтваў у Мінску, прымае актыўны удзел у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях. Іх вынік – узнагароджанне дыпломам Міністэрства культуры Беларусі за выдатныя поспехі ў навуцы і творчасці. За гэты час Сяргей наведаў Аўстрыю і Італію, дзе пазнаёміўся з работамі вялікіх італьянскіх, французскіх і нідэрландскіх мастакоў. Уражанні, атрыманыя падчас наведвання мастацкіх галерэй, захаваліся не толькі ў памяці мастака, сляды іх можна знайсці і ў яго работах, у колеравай гаме і кампазіцыйным рашэнні. Падарожжа па Еўропе і знаёмства з шэдэўрамі сусветнага мастацтва дазволіла маладому мастаку па-новаму асэнсаваць сваю творчасць.
Яшчэ адзін важны момант у творчай дзейнасці мастака выкладанне малюнка, жывапісу і кампазіцыі ў мастацкім вучылішчы імя Глебава. На працягу двух год ён быў асістэнтам у Беларускай акадэміі мастацтваў. У гэты ж час займаўся ў майстэрнях жывапісу і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам прафесара, мастака Міхася Савіцкага.

Жыццё і творчасць Сяргея Шэмета цесна звязаны з Польшчай. У 2006 годзе ён становіцца стыпендыятам спецыяльнай праграмы Міністэрства культуры і народнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Caude Polonia”. Затым разам з прафесарам Лешкам Місяком працуе ў Акадэміі мастацтваў у Кракаве, дзе пад яго кіраўніцтвам абараняе доктарскую работу “Пошук свету – мастацкая інтэрпрэтацыя ў біблейскім сюжэце”. Да нядаўняга часу ён выкладаў жывапіс студэнтам ва ўніверсітэце Іаана Паўла ІІ ў Кракаве.
Прызнанне Сяргея Шэмета як мастака адбылося, бадай, у 14 год. Менавіта тады ён атрымаў сваю першую ўзнагароду – дыплом 3 ступені Акадэміі мастацтваў СССР за лепшую кампазіцыю на ўсесаюзным конкурсе мастакоў. З таго часу работы мастака не раз адзначаліся на самым высокім узроўні. Яго творы знаходзяцца ў калекцыях музея сучаснага мастацтва Беларусі, у музеі Іаана Паўла ІІ ў Кракаве, у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Германіі, Ізраілі, Вялікабрытаніі, ЗША.
Першая персанальная выстава мастака адбылася ў Ашмянах. Праз год яго запрасілі ў творчую галерэю імя Адама Міцкевіча ў Вільнюсе, дзе была наладжана выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Чарговая выстава была арганізавана пасольствам Рэспублікі Беларусь ў Літве ў галерэі Дзяржаўнай бібліятэкі імя Мажвідаса ў Вільнюсе. Яна насіла назву адной з работ Сяргея Шэмета – “У пошуках Сіняй птушкі”. Гэтую ж выставу маглі пабачыць пасля і гродзенцы у галерэі Тызенгауза. Самая вялікая выстава жывапісу мастака адбылася ў Архіепіскапскім музеі кардынала Караля Вайтылы ў Кракаве. Тут было прадстаўлена звыш 70 карцін рознай тэматыкі і тэхнікі выканання. Людзі былі ўзрушаны ўбачаным. Асаблівую цікавасць творчасць Сяргея тады выклікала ў студэнтаў. Гэта быў вялікі і сур’ёзны поспех маладога мастака. Яго работы былі не толькі заўважаны мастацтвазнаўцамі, але і прызнаны выдатнымі творамі. Да іх, без сумневу, былі прылічаны “Цудоўны лоў”, “Благавешчанне”, “Нараджэнне Хрыстова”, “Па дарозе ў Егіпет”.
Не так даўно ў Кракаве пры садзейнічанні Архіепіскапскага музея кардынала Караля Вайтылы пабачыў свет альбом Сяргея Шэмета, дзе змешчаны не толькі звесткі пра мастака, але і яго работы. Гартаючы старонкі выдання, міжволі трапляеш разам з аўтарам у Гальшаны (“Аранжавы вечар”, “Гальшаны вечарам”, “Гальшаны, касцёл”), сядзіш у задуменні на беразе Ашмянкі (“Ашмяны над ракой”), захапляешся мясцінамі Багушэвіча (“Жупраны. Красавік”), ціха ступаеш, каб не патрывожыць памерлых, да каплічкі, што ў Гародніках (“Капліца ў Гародніках”). Пад пэндзлем сапраўднага творцы вобразы на карцінах ажываюць і дыхаюць ў такт разам з намі (“Маці Божая Будслаўская”, “Вербная нядзеля”, “Яблыневы сад”, “Вячэрні свет”). Хочацца не губляць веры ў Сінюю птушку (“У пошуках Сіняй птушкі”), якая абавязкова прынясе нам шчасце, толькі трэба для гэтага прыкладваць намаганні і часцей углядацца ў неба. Яно ж таксама сіняга колеру!
Аліна САНЮК.
Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыялы з альбома і асабістага сайта мастака www.shemet-art.com
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Банки Ошмян
Подробнее Банки Ошмян
Интересная Беларусь
Мирский замок после реставрации - фотоотчет
Подробнее Наверное, сегодня достаточно назвать всего лишь два объекта, которые формируют для иностранцев туристический имидж Беларуси. И один из них – Мирский замок, расположенный в одноименном


