Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музею СШ № 1 прысвоена званне «Народны»

Музею СШ № 1 прысвоена званне «Народны»

Радаснай весткай азнаменаваны пачатак новага года для СШ № 1 г. Ашмяны. Школьнаму гісторыка-краязнаўчаму музею прысвоена званне «Народны» (такі статус дагэтуль меў толькі музей Гальшанскай гімназіі).

Музей гісторыі школы ў СШ № 1 распачаў сваю дзейнасць 29 верасня 1999 года і налічваў у той час 1981 музейны прадмет. Зараз увазе наведвальнікаў прадстаўлена больш за дзве тысячы такіх прадметаў. Экспазіцыя музея складаецца з 14 раздзелаў і 29 стэндаў. Безумоўна, цэнтральнае месца ў музеі адведзена гісторыі школы вучням і выпускнікам, настаўнікам і кіраўнікам, якія стаялі ля вытокаў СШ № 1, закладвалі і прадаўжалі традыцыі. А гэта першы дырэктар Ян Канечны (ксеракопія здымка з ім датавана 1929 годам з гэтага часу і вядзе свой адлік школа), а таксама кіраўнікі розных гадоў Якаў Міхайлавіч Цукерзіс, Андрэй Міхайлавіч Захаркевіч, Рыгор Якаўлевіч Ваўчок, Дзмітрый Дзмітрыевіч Саламонаў, былы намеснік дырэктара, заслужаны настаўнік БССР Міхаіл Іосіфавіч Луня.

Цікавасць выклікаюць раздзелы, прысвечаныя не толькі гісторыі школы, але і развіццю адукацыі на Ашмяншчыне, 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дакрануцца да гісторыі школы можа кожны. У музеі распрацавана звыш 30 тэматычных экскурсій, у тым ліку дзве на англійскай мове і адна на нямецкай, таму нават госці з замежжа не адчуваюць моўных бар’ераў і ахвотна знаёмяцца з экспазіцыяй. Па матэрыялах музея падрыхтавана 9 вучнёўскіх навукова-практычных работ, створаны чатыры відэафільмы і летапіс, які перамог у рэспубліканскім конкурсе.

Штогод у музеі СШ № 1 праводзіцца 50 60 экскурсій, музейных урокаў, а таксама арганізоўваюцца выставы, сустрэчы са знакамітымі выпускнікамі, ветэранамі педагагічнай працы, урачысты прыём у піянеры і члены БРСМ. За час існавання музея яго наведалі звыш 13 тысяч чалавек. У ліку наведвальнікаў цяперашні прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, вядомы драматург Аляксей Дудараў, дырэктар Нацыянальнага аздараўленчага лагера «Зубраня» Надзея Ануфрыева, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, дэлегацыі з Італіі, ЗША, Польшчы, Літвы і іншых краін.

Актывістамі музея вядзецца вялікая пошукавая работа. Менавіта дзякуючы ёй атрымалася ўстанавіць цесную сувязь і супрацоўніцтва са знакамітымі выпускнікамі школы. З гонарам расказваюць юныя экскурсаводы пра члена Дзяржаўнай Думы Расіі Франца Адамавіча Клінцэвіча, першага камандзіра расійскага цяжкага атамнага крэйсера «Пётр Вялікі», капітана 1-га рангу Яўгена Мікалаевіча Добрышава, заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь, аўтара праекта Нацыянальнай бібліятэкі Віктара Уладзіміравіча Крамарэнку, доктара біялагічных навук, вучонага-арнітолага Уладзіміра Міхайлавіча Храбрага.

Апошнім часам кіраўніком музея з’яўляецца Рамуальда Іосіфаўна Ануфрыева, дзякуючы якой музейная справа ў СШ № 1 увесь час развіваецца. Пацвярджэнне таму перамогі на рахунку музейных актывістаў. Эмблема музея, якую прапанавалі Вікторыя Ляшкевіч і яе бацька Міхаіл Міхайлавіч, заняла 1-е месца ў раённым конкурсе. Пераможцамі раённага конкурсу «Лепшы экскурсавод школьнага музея» прызнаны вучаніцы гэтай школы Караліна Юхевіч і Ілга Ігнаткевіч. Адзначаны ў раёне і створаныя па матэрыялах музея відэафільмы пра ветэранаў, якія жывуць у Ашмянах, пра палітыку генацыду на Ашмяншчыне падчас нямецкай акупацыі, а таксама пра дзяцей, якія былі вязнямі фашысцкіх канцлагераў.
Музей дазваляе не толькі кансерваваць пэўныя культурныя артэфакты, але і выхоўваць юнакоў і дзяўчат, далучаючы іх да нашай спадчыны. Нездарма саветам музея школы ў якасці дэвіза абраны словы: «Ад мінулага праз сучаснасць да будучыні», якія азначаюць, што збіраючы і захоўваючы матэрыялы аб лепшых людзях і традыцыях мінулага цяпер, мы ствараем трывалую аснову для выхавання будучых пакаленняў вучняў.

Людміла КОЗЕЛ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).