“Дом” для аленяў. У Ашмянскім раёне пачалі разводзіць гордых жывёл(+Відэа)
У студзені ў нашым раёне з’явіліліся новыя жыхары – з суседняга раёна прывезлі дваццаць восем высакародных аленяў. Карэспандэнты раённай газеты сталі сведкамі першых крокаў гордай жывёлы на Ашмяншчыне, недалёку ад аграгарадка Баруны.
Грацыёзныя лясныя прыгажуны ад паездкі атрымалі невялікі стрэс, таму, калі іх выпусцілі на волю, яны адразу ўцякалі, збіваліся ў групкі і сыходзілі ўглыб тэрыторыі, каб схавацца ад людскіх вачэй. Невыпадкова і тое, што жыць алені будуць у ціхім месцы, паблізу паляўнічай хаткі. Дарэчы, умовы, у якіх яны гадаваліся ў Іўеўскай лясной гаспадарцы, падобныя, вось толькі зменшылася колькасць асобін.
Новае месца жыхарства – вальер, які раскінуўся на сем гектараў. На агароджанай высокім плотам тэрыторыі створаны ўсе ўмовы, каб лясныя жыхары адчувалі сябе бяспечна і камфортна. Сярод іх пятнаццаць самак, адзін дарослы самец і дванаццаць сегалеткаў — так называюць жывёл, якім яшчэ не споўніўся год.
Старшыня раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Іван Шэпет расказаў, што ў раёне алені з’явіліся дзякуючы дзяржаўнай праграме па абароне леса “Беларускі лес” з 2016-2020 гады, згодна з якой прадугледжана развядзенне і гадоўля дзікіх жывёл у рэспубліцы і ў нашым раёне, у прыватнасці.
На будаванне і абсталяванне вальера спатрэбілася няшмат часу – паляўнічыя егерскага абхода №4 кожную вольную хвіліну прысвячалі добраўпарадкаванню “дома” для аленяў.
Хутка вялікія кармушкі напоўняцца сенам, ячменнай саломай, зернем, карыснымі карняплодамі морквы і соллю – крыніцай мінералаў і вітамінаў. Егер Іван Кунюта расказаў, што без ежы алені дакладна не застануцца, нягледзячы на студзеньскія маразы, кармоў хапае – гэта і трава, і плады з сада, які прыйшоў у занядбанне. На тэрыторыі ёсць і праточная вада – роўнай стужкай працякае чыстая крынічка і зіхаціць на марозе лёд на невялічкай сажалцы, а вакол маляўнічы прастор з адкрытымі пляцоўкамі і густапасаджанымі дрэвамі і кустамі.
Лясныя прыгажуны пад пільным кантролем егера і паляўнічых будуць знаходзіцца тут да восені. Калі з’явяцца на свет аляняты і змогуць упэўнена трымацца на нагах, увесь статак выпусцяць на волю. У лесе ім давядзецца самастойна здабываць корм, павялічваць папуляцыю, ратавацца ад небяспекі, ў тым ліку з боку драпежнікаў і людзей.
Ад Івана Шэпета мы даведаліся, што алені на тэрыторыі раёна не вяліся, а проста невялікі час знаходзіліся толькі тыя, хто “страціўся” па дарозе да дому – на тэрыторыю лясных гаспадарак суседніх раёнаў, таму старшыня таварыства ўпэўнены, што вельмі важна захаваць і памножыць папуляцыю гэтых жывёл у нашай мясцовасці.
Тэрыторыя, на якой цяпер знаходзяцца алені, зачынена ад чужых людзей, а ў вальер заходзіць забараняецца. Ветэрынар Ірына Мацкель адзначыла, што жывёлы знаходзяцца ў выдатным стане і за імі будуць назіраць і далей.
На жаль, цяпер жыццю аленяў пагражаюць ваўкі, іх зграя палюе ў суседніх лясах, таму егер і паляўнічыя пільна сочаць за парадкам і бяспекай не толькі каля вальераў, але і на прылеглай тэрыторыі. Вось толькі ў наш час галоўны вораг аленяў не ваўкі, а людзі, інтарэс якіх да дзікіх жывёл можа быць шкодным і небяспечным.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Гісторыя сялянства Беларусі ў працах польскіх гісторыкаў
Подробнее Насельніцтва Паўночна-заходняга краю Расійская імперыі прадстаўляла з сябе мазаіку розных нацыянальнасцей, этнічных і сацыяльных груп. Адной з галоўных этнічных груп, пражываючай на гэтых землях,