Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

Праект «Стварэнне і дзейнасць клуба старастаў вёсак «КУТ», які на працягу года рэалізоўваўся на тэрыторыі Мураванаашмянкоўскага сельсавета, завяршыўся святам народнай культуры пад назвай “Землякі”. У суботу ў клубе аграгарадка было шматлюдна, як ніколі. Месцічы накіраваліся ў цэнтр культурнага жыцця не толькі каб пабачыць канцэртную праграму лепшых калектываў раёна, але, найперш, каб парадавацца за жыхароў сельсавета, якія прымалі актыўны ўдзел у ажыццяўленні праекта і сталі праваднікамі ў свет карысных ідэй. Дарэчы, пладамі гэтай дзейнасці змогуць карыстацца ўсе.
У будынку, дзе размяшчаецца бібліятэка, з’явіўся музейны пакой. Тут сабраны звесткі пра нашага выбітнага суайчынніка, які пакінуў значны след у гісторыі Беларусі – вялікага маршалка літоўскага, палітыка і дыпламата, складальніка дапаможнiка па конегадоўлi «Гіпіка, альбо Кніга пра коней” Крыштафа Монвіда Дарагастайскага. Для юных жыхароў сельсавета абсталявалы цэнтр творчасці, дзе пад кіраўніцтвам дарослых дзеці змогуць навучыцца шыць, працаваць з саломкай, асвояць тэхніку пескаграфіі і малюнкаў на твары — аквагрыму, у вольны час будуць маляваць, выпальваць розныя ўзоры на драўляных паверхнях, гуляць у шашкі і шахматы. У скверы паблізу школы з’явіліся лаўкі для адпачынку. Пры мясцовай бібліятэцы створаны сацыяльна-інфармацыйны цэнтр, для якога закуплены стэнды, ноўтбук, тэлевізар, тры веласіпеды (для дзяцей-валанцёраў, якія будуць аказваць дапамогу бібліятэкару) і электронны танометр. Для тэатралізаваных прадстаўленняў пашыты два касцюмы гістарычных персанажаў.
Праект гэты стаў пераможцам у конкурсе міні-праектаў ТАНДЭМ — III, фінансуемых на тэрыторыі Беларусі ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У выніку ён быў адобраны Еўракамісіяй у намінацыі «Партнёрства паміж мясцовымі ініцыятывамі і ўладай». Пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, работнікаў раённай бібліятэкі, мясцовай улады ажыццяўленнем яго займаліся работнікі сельскага Дома культуры, бібліятэкі, старасты вёсак і неабыякавыя і актыўныя жыхары сельсавета.
На рэалізацыю праекта было прадугледжана 10900 долараў (9900 долараў выдаткавана Еўрасаюзам, 1000 — бюджэтныя сродкі раёна). Гэтыя грошы пайшлі не толькі на набыццё вышэйпералічанага абсталявання і рэалізацыю добрых спраў, але і на заахвочванне пераможцаў конкурсаў “Лепшы гаспадар” і “Замалёўкі з вандроўкі”. У конкурсе “Лепшы гаспадар” дыпломамі і падарункамі адзначаны Генрык Курпіцкі, Яніна Маркоўская, у гаспадарцы якіх з’явяцца тачкі “Дачная” і садовыя апырсквальнікі, Франц Стасюкевіч, Аляксандр Габрыяловіч (мотакаса “Эка”), Ірына Тамашэвіч (мотакаса “Хускварна).
У конкурсе дзіцячага малюнка дыпломы і сертыфікаты атрымалі Аляксандр Аўдзейчык, Віялета Захарка (3 месца), Юлія Сямёнавас (2 месца), Кацярына Малышка, Карына Гіруць (1 месца). Дыпломам узнагароджаны настаўнік Мураванаашмянкоўскага ВПК, мастак Сяргей Савасцінкевіч.
За рэалізацыю конкурса “Добрая справа” дыпломы ўручаны Таццяне Ціхановіч (за стварэнне музейнага пакоя), Марыне Саковіч (цэнтр творчасці), Уладзіслаў Каспяровіч (зона адпачынку).
Шыкоўным падарункам для мясцовых жыхароў стаў канцэрт, у якім прынялі ўдзел фальклорная група Мураванаашмянкоўскага сельскага клуба, народныя калектывы “Крыніцы” (раённы цэнтр культуры), “Жытніца” (Кракоўскі аддзел культуры і вольнага часу), “Граўжанцы” (Граўжышкоўскі аддзел культуры і вольнага часу), “Джана Рома” (раённы цэнтр культуры), вакальны ансамбль “Сустрэча” (Будзёнаўскі сельскі клуб) і народны ансамбль народнай песні “Хутарок” са Смаргоні.
У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).