У Ашмянах прайшло свята “За гонар школы”
Баюся памыліцца, каманда якой школы кінула ў залу падчас традыцыйнага свята “За гонар школы” някрасаўскую фразу на ўласны лад “паэтам можаш ты не быць, але культурным быць абавязан…”, аднак менавіта гэта выснова стала лейтматывам справаздач устаноў адукацыі раёна за мінулы год. А ён, як вядома, заклікаў нас далучацца да культуры, вывучаць гісторыю і традыцыі нашых продкаў, займацца самаадукацыяй, развівацца ў духоўным плане. Год культуры падштурхоўваў вучняў і настаўнікаў рабіць адкрыцці падчас раённых навукова-практычных канферэнцый і змястоўных экскурсій па цікавых мясцінах Бацькаўшчыны, узгадваць імёны землякоў падчас разнапланавых мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў сценах устаноў адукацыі, паглыбляцца ў гісторыю свайго населенага пункта праз тэатральныя пастаноўкі і краязнаўчыя праекты.
Вялікая актавая зала СШ №1 запаўняецца ў гэты суботні дзень да адказу. Падтрымаць родныя школы прыходзяць і прыязджаюць шматлікія каманды балельшчыкаў. Гледачы не зважаюць на час, бо тое, што адбываецца на сцэне, цікава ўсім без выключэння. Асабліва вучням: толькі тут яны могуць пабачыць настаўнікаў і бацькоў у такіх незвычайных ролях! Дарослыя і спяваюць, і танцуюць, і жартуюць зусім як дзеці!
Чакаюць гэтага мерапрыемства ўстановы адукацыі яшчэ і таму, што традыцыйна на ім агучваюцца імёны лаўрэатаў прэміі раённага выканаўчага камітэта “Надзеі Ашмяншчыны”, а таксама ўручаюцца блакітныя шыльды пераможцаў спаборніцтва за гонар называцца школай узорнай якасці і парадку.
— Свята гэта своеасаблівае, — адзначыў у прывітальным слове старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек, — бо праходзіць у атмасферы дружбы і адзінства бацькоў, вучняў і настаўнікаў. Мерапрыемства стала не проста традыцыйным, яно – гонар асобна ўзятага калектыву і аддзела адукацыі, а разам з тым і ўсяго раёна. І мне прыемна ў гэты ўрачысты дзень узнагародзіць вучняў, якія робяць значныя поспехі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, краязнаўстве, праслаўляючы тым самым край, дзе нарадзіліся і жывуць.
У намінацыі “За высокія паказчыкі ў вучобе” заслужаныя ўзнагароды атрымалі Вераніка Канцавая (СШ № 1) і Вадзім Хілінскі (гімназія № 1). За поспехі ў мастацкай творчасці адзначаны вучаніца Жупранскай СШ Аліна Айвазоўская, вучань СШ № 1 Арцём Скароль, вучаніца СШ № 3 Алена Смалонская. За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце ўзнагароджана адзінаццацікласніца СШ №2 Маргарыта Галашэўская. У самай масавай намінацыі «За дасягненні ў спартыўным жыцці» прымалі ўзнагароды Карына Някала (СШ № 1), Яраслаў Андрыеўскі (СШ № 3), Дзмітрый Дзянісаў (Гальшанская СШ), Ксенія Ставер (СШ № 1). За высокія паказчыкі ў алімпіядным руху перамогу атрымалі вучні СШ №2 Максім Барысевіч і Кірыл Церахаў. Вучань СШ №3 Дзмітрый Аскірка стаў пераможцам у намінацыі «За поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці». За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасці высокую прэмію з рук кіраўніка раёна атрымала вучаніца Барунскага ВПК Валерыя Мігановіч.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лілія Малашкевіч уручыла прэміі раённай арганізацыі Беларускага фонду міру вучаніцы 10 класа гімназіі №1 Анастасіі Саванец і вучаніцы 6 класа СШ №1 Ганне Гружэўскай.
Ганаровыя ўзнагароды прымалі ў гэты дзень і педагогі раёна. За высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны настаўніца матэматыкі СШ №2 Валянціна Чарняцова і настаўнік працоўнага навучання Мураванаашмянкоўскага ВПК Генадзь Швабовіч.
Па выніках работы за мінулы вучэбны год высокае званне “Школа ўзорнай якасці і парадку” сярод гарадскіх устаноў адукацыі ў чарговы раз атрымаў калектыў СШ №3. Віншаванні ў гэты дзень прымалі настаўнікі і вучні Гальшанскай СШ, пераможцы спаборніцтва сярод сельскіх школ раёна.
Некалькі год запар свята “За гонар школы” праходзіць у форме КВЗ і ў апошнія дні нуднага і доўгага лютага дае магчымасць настаўнікам, дзецям і іх бацькам атрымаць прышчэпку пазітыву і добрага настрою.
Шмат прыемных хвілін падарылі гледачам і членам журы ўстановы адукацыі падчас сваіх творчых прэзентацый. Яркім і крэатыўным было выступленне СШ №3 горада. Яскравую нотку ў справаздачу калектыву школы, бясспрэчна, унеслі бацькі. Тонкі гумар у музычным абрамленні, відэафільм пра дзейнасць школы ў Год культуры і шэраг іншых цікавых момантаў, без перабольшвання, дазволіў установе заняць першае месца па выніках выступлення школ.
Прэзентацыя СШ №2 навяла на думку, што паважаць родны край, вывучаць гісторыю сваёй зямлі, знаёміцца з выбітнымі асобамі мажліва і ў такой форме – праз сучасную тэатралізацыю. Трэба толькі быць шчырым перад самім сабой і дзецьмі, самому гэты край любіць, а не кідацца ў крайнасці: даводзіць інфармацыю суха і нудна альбо ператвараць яе ў фарс, ці як модна зараз казаць – у шоу.
Прыемна, што часта можна было пачуць са сцэны сакавітае беларускае слова. У Год культуры элементы багатай спадчыны нашай краіны праз вышываныя блузы прадэманстраваў калектыў Цудзенішскага ВПК. Ацаніла журы і актыўнае супрацоўніцтва гэтай школы з пагранічнай заставай “Каменны Лог”: адстойваць гонар навучальнай установы выйшлі разам з калектывам і пагранічнікі.
Адразу чатыры ўстановы адукацыі былі адзначаны дыпломамі за другое месца: СШ №2, СШ №1, гімназія №1 і Цудзенішскі ВПК. Трэцяе месца журы прысудзіла калектывам Кальчунскай і Жупранскай школ.
Нягледзячы на тое, што на змену Году культуры прыйшоў Год навукі, “культурны складнік” ніхто не адмяняў, тым больш у педагагічнай сферы. Быць культурным – гэта быць адукаваным і выхаваным, з павагай адносіцца да роднага краю, расці духоўна, робячы свет лепшым. Гэта непасрэдная задача настаўніка ў дачыненні да сваіх выхаванцаў, якую ён павінен ажыццяўляць на кожным уроку, кожным мерапрыемстве і на ўласным прыкладзе ў тым ліку.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
Вяртанне страчанага, або зноў пра Францішка Багушэвіча
Подробнее Нас, сённяшніх беларусаў, шмат часу аддзяляе ад XIX ст., якое паўстае ў нашым уяўленні як нешта размытае і няпэўнае. На самай справе, многім мы злучаны і знітаваны з гэтым загадкавым і бурным векам.


