Аматараў гісторыі запрасіў Ашмянскі краязнаўчы музей
На мінулым тыдні, 19 лістапада ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылася гістарычная гасцёўня “Сучаснае старое мястэчка”. Імпрэза сабрала ўсіх неабыякавых да мінулага Гальшан. Акрамя дарослых наведвальнікаў, былі і вучні СШ № 3.Вялі мерапрыемства супрацоўнікі музея Вольга Вінцаловіч і Ірына Бусловіч.
Вучаніца 6-га класа Гальшанскай сярэдняй школы Паліна Бартановіч уразіла прысутных аповедам “Падарожжа па Гальшанскім краі”. Выдатнае выступленне было адметна яшчэ і тым, што дзяўчынка расказвала пра сваю малую радзіму на памяць. Дапамагла Паліне рыхтавацца яе настаўніца Алена Мікалаеўна Малышка.
Гальшанская краязнаўца Валянціна Сцяпанаўна Лабуніна пазнаёміла наведвальнікаў музея з валунамі і камянямі – помнікамі Гальшанскай зямлі. Змястоўны расповед суправаджалі аўтарскія фотаздымкі.
Выступленне настаўніка гісторыі сярэдняй школы № 2 Алены Іванаўны Апанэль было прысвечана фотапраекту “Старыя і новыя Гальшаны”. Яна разам з вучнямі наведала даўняе мястэчка і правяла там фотапленэр, падчас якога школьнікі суаднеслі фота стагадовай даўнасці з сучаснымі гальшанскімі краявідамі. Вынікі былі прадстаўлены ў выглядзе медыяпрэзентацыі.
Завяршыў мерапрыемства дызайнер і краязнаўца Сяргей Іванавіч Верамейчык з выступленнем “Спробы рэканструкцыі замка Паўла Стэфана Сапегі”. Сяргей Іванавіч не пагадзіўся са зробленымі ў савецкі час
рэканструкцыямі гальшанскага замка ў галандскім стылі. Ён падышоў да вырашэння гэтай задачы з педантычнасцю сапраўднага знаўцы. Галоўнае, чым вылучаецца яго рэканструкцыя, – імкненне наблізіцца да асаблівасцяў архітэктуры, якая ўласціва менавіта будынкам роду Сапегаў, і перанесці іх на рэшткі замка. Таксама ён выкарыстаў усе даступныя яму выявы Гальшанскага замка і замкавых пабудоў у ХХ стагоддзі для максімальнай дакладнасці рэканструкцыі.
Яго займальнае, эмацыянальнае і дасціпнае выступленне закранула пытанні рэканструкцыі былога замка на паперы і ў рэальнасці. Цікавым фактам стала паведамленне аб тым, што ўжо ў даўнія часы гаспадарлівасць і нядбайнасць валадароў замка моцна адбілася на захаванасці будынка: як стала вядома, палова замка , якой валодаў больш руплівы спадкаемца, захавалася нашмат лепш за другую палову, дзе гаспадарыў не такі дбайны ўладальнік. Цяпер гісторыя мае ўсе шансы паўтарыцца: калі тэрмінова не прыняць усе неабходныя захады па рэстаўрацыі, замак можа застацца ў руінах назаўжды.
Напрыканцы Сяргей Іванавіч парадаваў гасцей некалькімі музычнымі творамі, якія выканаў на блок-флейце. Яны перанеслі гасцей у часы крыжакоў (ХІІ ст.) і “Полацкага сшытку” (ХV – ХVII стст.). Фіналам стала невялікая імправізацыя, якой тут жа прыдумалі назву слухачы. А яшчэ мастак падарыў Паліне Бартановіч за яе выступленне ўласныя малюнкі.
Мепрапрыемства стала своеасаблівым прысвячэннем юбілейным датам: 405-годдзю заканчэння будаўніцтва гальшанскага замка, 450-годдзю з дня нараджэння яго ўладальніка Паўла Стэфана Сапегі, а таксама 735-годдзю самога мястэчка.
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Карта Ошмяны
Подробнее Карта Ошмяны
Интересная Беларусь
Нужны ли курсы HR именно вам: не спешите сразу отвечать...
Подробнее Если вы считаете, что проходить обучение профессии менеджера по персоналу стоит только специалистам в области HR, то не торопитесь преждевременно делать выводы.


