15 гадоў музычным класам у Мураванай Ашмянцы
Пятнаццаць гадоў назад у вёсцы Мураваная Ашмянка адчынілі свае дзверы музычныя класы – тут адкрылі філіял Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Былы дырэктар Мураванаашмянкоўскай сярэдняй школы Марына Юр’еўна Швабовіч вельмі хацела, каб мясцовыя дзеці вучыліся музыцы, а дырэктар школы мастацтваў Жанна Алойзьеўна Мажэйка, якая сама адтуль родам, падтрымала ідэю і вырашыла запрасіць маладых педагогаў на працу ў вёску.

Калі раней школе прыходзілася даказваць, што такая ўстанова адукацыі вёсцы патрэбна, то зараз у яе неабходнасці ніхто не сумняваецца. Сваю самастойнасць выхаванцы школы даказалі не адзін раз, толькі за апошні год яны заваявалі шмат узнагарод у раённых, рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх конкурсах.
Вядома, што атмасфера ў дзіцячых школах мастацтваў заўсёды асаблівая, бо свет музычных гукаў, яркіх фарбаў дапамагае тварыць, вучыць слухаць, бачыць, уяўляць і марыць. Інакш не бывае. У музычных класах працуюць настаўнікі з багатым педагагічным вопытам, якія любяць сваю справу і жывуць ёй.
Канешне, каштоўнасцю школы з’яўляюцца яе вучні – сённяшнія, будучыя і тыя, хто скончыў навучанне. Сёння тут вучацца дваццаць тры юныя таленты. Тыя, хто ўмее цаніць незвычайнае, ствараць прыгажосць і несці радасць людзям. Некаторыя выпускнікі музычных класаў аграгарадка Мураваная Ашмянка працягваюць адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Усяго са сцен школы выйшлі 37 чалавек, з іх трое выбралі прафесію, звязаную з музыкай: Аляксандр Тамашэвіч і Юлія Ракоўская скончылі Гродзенскі музычны каледж, а Ілона Чарняк перайшла на трэці курс Лідскага музычнага каледжа.
Паказчыкам высокай якасці навучання, прафесійнага майстэрства выкладчыкаў з’яўляецца ўдзел вучняў у шматлікіх конкурсах і фестывалях, на якіх яны становяцца дыпламантамі і лаўрэатамі. У гэтым годзе на II адкрытым рэгіянальным конкурсе “Поющая весна” ў намінацыі «Сольнае выкананне (народныя спевы)» выдатны вынік паказалі Ульяна Супрановіч (1 месца), Віялета Мікліс (2 месца), Караліна Каспяровіч (1 месца), Кацярына Фомкіна (3 месца) і Анастасія Барткевіч (1 месца). На III адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе “Вакальная капель” у Астраўцы ў намінацыі «Сольнае выкананне (народныя спевы)» ўразілі журы вучаніцы Віктара Чаплінскага — Віялета Мікліс (1 месца), Анастасія Барткевіч (1 месца), а таксама выхаванцы Вольгі Чаплінскай — Ульяна Супрановіч (2 месца) і Караліна Каспяровіч (2 месца). Пакарылася музыкантам і сцэна II рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Львёнок”. Віялета Мікліс узнагароджана дыпломам лаўрэата III ступені, Ульяна Супрановіч — дыпломам I ступені), а Караліна Каспяровіч і Анастасія Барткевіч атрымалі дыплом за паспяховае выступленне. Дарэчы, не застаюцца без ўвагі дзіцячай школы мастацтваў і шматлікія раённыя мерапрыемствы.
Галавакружэння ад поспехаў у педагогаў і іх выхаванцаў няма. Школа жыве звычайным жыццём: нехта раз за разам іграе ўрывак з музычнага твора, які ўсё ніяк не паддаецца, нехта спявае ў вакальным ансамблі, а нехта рыхтуецца да хуткага выступлення. Педагогі і самі вучні ведаюць, што толькі праз плённую працу можна чаго-небудзь дабіцца.
Няхай кажуць, што 15 гадоў – узрост невялікі, але за гэты час школе ўдалося многага дабіцца. Усе заваяваныя вяршыні — гэта ў першую чаргу заслуга невялікага дружнага калектыву, музыканты якога і самі скончылі Ашмянскую дзіцячую школу мастацтваў.
Гартаючы старонкі летапісу школы, загадчык філіяла Вольга Чаплінская ўспамінае, як пачынала працу, якія цяжкасці прыйшлося пераадольваць і як адкрываліся першыя класы. Вось ужо 15 гадоў добрай апорай і падтрымкай для таленавітай выкладчыцы стаў яе муж Віктар Ігнацьевіч, з якім яны разам вучаць вясковых дзяцей асновам ігры на фартэпіяна і вакальнаму майстэрству. Заняткі па класе баяна на працягу 13 год вядзе Юрый Брашко. Юрый Часлававіч — таленавіты канцэртмайстар і незаменны чалавек на конкурсах рознага ўзроўню і выступленнях юных музыкантаў.
За шматгадовую педагагічную дзейнасць, плённую працу, а таксама за высокі прафесіяналізм і майстэрства педагогі часта атрымліваюць граматы і падзячныя лісты. Вольга Францаўна Чаплінская не толькі выкладае ў школе мастацтваў ігру на фартэпіяна, але і займаецца з вакальнай групай. Заняткі з дзецьмі прыносяць ёй асалоду, яна і сама многаму ў іх вучыцца. Яна ўпэўнена, што ўсюды можна знайсці таленавітае дзіця – і ў вёсцы і ў горадзе, было б жаданне і цярпенне.
— Вельмі прыемна, што бацькі нашых выхаванцаў прымаюць непасрэдны ўдзел у іх навучанні, бо без іх падтрымкі мы не дабіліся б такіх поспехаў, — дзеліцца Вольга Францаўна. — За парадамі і дапамогай заўсёды можна звярнуцца да дырэктара Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Жанны Алойзьеўны Мажэйка, а таксама да акампаніруючай групы, без якой не абыходзіцца ні адно выступленне нашых выхаванцаў — Юрыя Брашко, Аляксандра Жукоўскага, Таццяны Чэрскай і Таццяны Печкур.
Педагогі музычных класаў Мураванай Ашмянкі змаглі прывіць любоў да музыкі, спеваў і мастацтва ў шырокім сэнсе слова ўсім вучням без выключэння. Нават скончыўшы школу некалькі год назад, некаторыя з выпускнікоў працягваюць радаваць сябе і сваіх адданых слухачоў чароўнай музыкай.
Гонарам школы з’яўляецца вакальная група, якую часта можна ўбачыць на раённых святах разам з народнымі калектывамі. Выпускніцы школы: Сандра Гаўлас, Карына Млыноўская, Дар’я Швабовіч, Дзіяна Тамашэвіч, Анастасія Фомкіна, Анжаліка Бартась, Анастасія Барткевіч, Анастасія Сырамалот, Юлія Саковіч і Ілона Аляхновіч збіраюцца і выступаюць разам. Музыканты калектыву часта выступаюць на шматлікіх раённых мерапрыемствах, яны былі ўдзельнікамі перадач на рэспубліканскім тэлебачанні — “Спявай, душа” ў 2006 годзе і “Наперад у мінулае” ў гэтым годзе.
Малодшае пакаленне вакалістаў з задавальненнем працягвае справу выпускнікоў, якія дзеляцца сваім вопытам з юнымі талентамі. Віялета Мікліс, Ульяна Супрановіч, Юлія Сямёнавас, Кацярына Фомкіна, Юлія Барткевіч, Ангеліна Малышка, Павел Бартась, Андрэй Кандрацкі, Валерый Бараноўскі і Дзяніс Піліпец многаму вучацца ў свайго педагога Вольгі Чаплінскай.
Сапраўды, школы мастацтваў у вёсцы не хапала. У сельскіх дзяцей з’явілася добрая магчымасць спазнаць свет мастацтва. Школу наведваюць дзеці не толькі з Мураванай Ашмянкі, але і з суседніх вёсак, таму было вырашана адкрыць музычныя класы і ў вёсцы Цудзенішкі. Сёння музычную адукацыю тут атрымлівае 21 вучань. Амаль тры гады вопытныя педагогі ездзяць на заняткі да сваіх выхаванцаў.
Цяпер школа мастацтваў сама рыхтуе свае кадры: малады настаўнік Юлія Ракоўская прыехала ў родную вёску выкладаць дзецям тэарэтычныя дысцыпліны. Калісьці Юлія наведвала заняткі ў Вольгі Францаўны, таму рада, што прыехала працаваць менавіта ў гэту школу. Юліі вельмі падабаецца калектыў настаўнікаў, якія некалі выкладалі ёй прадметы. Да іх у любы момант можна звярнуцца за дапамогай.
Нягледзячы на тое, што яна працуе трэці год, Юлія Ракоўская паспявае выступаць у народным ансамблі песні і танца “Крыніцы”, якім 15 гадоў кіруе Вольга Чаплінская, быць вядучай на канцэртах школы мастацтваў.
Актыўную канцэртную дзейнасць вядуць і іншыя педагогі філіяла – выступаюць у народных калектывах і з’яўляюцца частымі гасцямі на раённых святах. І цяпер у таленавітых выкладчыкаў і не менш таленавітых дзяцей наперадзе шмат выступленняў, да якіх яны натхнёна рыхтуюцца дзеля таго, каб іх музыка знайшла шлях у самыя далёкія закуткі душы адданых слухачоў.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Аляксандра НАУМЧЫКА і з архіва Мураванаашмянкоўскага філіяла школы мастацтваў.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Телефонный справочник Ошмяны
Подробнее Телефонный справочник Ошмяны
Интересная Беларусь
ОТДЫХ-2011. До моря – за 10 долларов!
Подробнее Каждый год с наступлением лета многие из нас начинают продумывать варианты своего отдыха, обзванивать туристические фирмы, расспрашивать своих друзей и знакомых в поисках экономичной поездки ...


