У Ашмянах прайшоў конкурс “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя”
Першая субота кастрычніка стала днём правядзення занальнага этапу конкурсу “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя”. Ён адбыўся ў раённым цэнтры культуры. У фае была размешчана фотавыстава “У нас на Ашмяншчыне: учора і сёння”. Яна, як і конкурснае мерапрыемства, стала заключным акордам тыдня культуры “Ашмяншчына, ты – талентаў суквецце”, які пачаўся ўрачыстым адкрыццём помніка прыроды “Нявесцін камень”.
Конкурс маладых спецыялістаў адкрыў намеснік старшыні нашага райвыканкама Аляксандр Саванец. Ён павітаў усіх удзельнікаў і пажадаў ім поспеху на ашмянскай сцэне.
Вядучыя пазнаёмілі гледачоў з імёнамі ўдзельніц з Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў. За гонар нашых паўночных суседзяў выступілі ўрач агульнай практыкі Астравецкай ЦРБ Лілія Юркойць і рэжысёр масавых мерапрыемстваў і тэатралізаваных дзеяў Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія Мажэйка. Свой раён прадставіла загадчык аддзела культурна-асветніцкай работы Смаргонскага раённага цэнтра культуры Вікторыя Камінская. Гонар Ашмяншчыны абаранялі педагог-псіхолаг Гальшанскай СШ Вольга Коршун і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барунскага ВПК Марта Мацкевіч.
У складзе журы конкурсу знаходзіліся начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага райвыканкамаў Галіна Балінская, Наталля Сенюць і Таццяна Ражава, галоўныя спецыялісты нашага райвыканкама: Наталля Скурновіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), і Тамара Сахарчук (аддзел адукацыі, спорту і турызму). Узначальваў работу журы Аляксандр Саванец.
Першы этап конкурсу ў форме эсэ традыцыйна праходзіў у фае РЦК, дзе можна было ўбачыць работы ўдзельніц. Кожная з іх напісала на аркушы фармату А3 невялікую развагу пра сваю прафесію і размясціла сваё фота на працоўным месцы.
Другі этап – візітоўка “Да вяршыняў майстэрства”. Дзяўчаты павінны былі за кароткі прамежак часу
прадставіць сваю прафесійную дзейнасць у выглядзе творчай імправізацыі. Па выніках лёсавання першай свой погляд на прафесію прапанавала Анастасія Мажэйка. Не пакінула гледачоў раўнадушнымі яе драматычнае выступленне, у якім былі адлюстраваны эпізоды адносін паміж Айседорай Дункан і Сяргеем Ясеніным.
Вольга Коршун расказала пра свой шлях у прафесію ў выглядзе міні-серыяла. Школа, універсітэт і праца – як эпізоды, якія зацікавілі гледачоў.
Пакарыла зал сваім шчырым выступленнем і Марта Мацкевіч. Яе вершаваны расказ пра размеркаванне павесяліла публіку, а песня паказала яе добрыя вакальныя здольнасці і музычны густ. Зазначым, што ўдала падабраны вобраз і скразная кампазіцыя
выступлення пакінулі добрае ўражанне і далі ўяўленне пра творчыя здольнасці канкурсанткі.
Вікторыя Камінская правяла візітоўку ў форме цікавай забавы: яна прапанавала гледачам адгадаць нескладаныя загадкі і запрасіла тых, хто правільна адказаў, разам павучыцца танцаваць смаргонскую польку.
Парадавала сваім выступленнем і Лілія Юркойць. Яна прапанавала паглядзець на сваю прафесію пад незвычайным ракурсам: што было б, каб людзей лячыў сямейны доктар? Выснова, якую робіць глядач: хворым патрэбны не толькі лекі, але і ўвага, добразычлівасць і ветлівасць.
Пасля візітоўкі ў сцэнар умяшаўся вясёлы Дамавічок. Разнастайныя конкурсы і забавы ад казачнага персанажа для ўдзельніц і гледачоў надалі мерапрыемству большую дынаміку.
І вось, надышоў час для заключнага этапу конкурсу – “Творчасць – адлюстраванне асобы”. Усе ўдзельніцы пастараліся здзівіць і тут. Анастасія Мажэйка прадэманстравала разнастайныя грані сваёй творчасці. Вольга Коршун паказала невялікі монаспектакль. Акраверш па літарах імя начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Баркоўскай і песня ўласнага сачынення, прысвечаныя Дню настаўніка, сталі сюрпрызам ад Марты Мацкевіч. Вобраз мнагарукай гераіні індыйскіх міфаў Лакшмі спатрэбіўся Вікторыі Камінскай, каб прадэманстраваць яе шматлікія сямейныя і працоўныя абавязкі. Дзеля раскрыцця артыстызму і таленту Лілія Юркойць вырашыла паказаць некалькі жартоўных мініяцюр.
Права агучыць вынікі работы журы і ўручыць падарункі ўдзельнікам атрымалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Шыдлоўская і Наталля Скурновіч.
Прыз ад раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі за самае творчае прадстаўленне сваёй прафесіі ўручылі Анастасіі Мажэйка.
У намінацыі “Лепшы па прафесіі” перамогу атрымала Вікторыя Камінская. Лепшай у намінацыі “Крэатыў года” стала Вольга Коршун. Трэцяе месца ў конкурсе заняла Лілія Юркойць. Анастасія Мажэйка заваявала другое месца. А першае месца і перамогу члены журы адзінагалосна прысудзілі Марце Мацкевіч. Пераможца конкурсу зазначыла, што добрая падрыхтоўка да раённага этапу, які адбыўся вясной, спрасціла задачу. Яна мяркуе, што поспех на занальным этапе – добрая нагода для развіцця і самаўдасканалення.
Удзельніцы конкурсу звярнулі ўвагу на тое, што без шчырай падтрымкі гледачоў выступаць было б няпроста. Трэба аддаць належнае і работнікам раённага цэнтра культуры, а таксама артыстам народнага тэатра танца і песні “Імпульс” і ўдзельнікам аматарскага аб’яднання “Пакаленне NEXT”, якія сваімі выступленнямі напоўнілі вечар добрым настроем. А на заканчэнне мерапрыемства ўсе прысутныя былі запрошаны на дыскатэку.
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
НКУС супраць Радзівілаў Фота
Подробнее 18 снежня 1935 года памёр перадапошні XVI Нясвіжскі ардынат Альбрэхт Антоні Радзівіл. Замак і радавыя зямельныя ўладанні атрымаў у спадчыну яго малодшы брат Леон Уладзіслаў Радзівіл. Біяграфія


