Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

У справе рэалізацыі праектаў ашмянскія бібліятэкары маюць багаты вопыт. За апошнія пяць год ім тройчы пашчасціла выйсці ў пераможцы конкурсу міні-грантаў, аб’яўленага грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” сумесна з Асацыяцыяй мясцовага самакіравання Еўразвязу. І гэта пры тым, што праекты не тычыліся напрамую бібліятэчнай дзейнасці. Віртуальны музей мерыдыяна Дугі Струвэ ў Гальшанах, добрыя справы на тэрыторыі Кальчунскага сельсавета (дзіцячая пляцоўка, масток праз рэчку, яблыневы сад), а цяпер і новая турыстычная кропка на карце раёна — усё гэта стала магчымым дзякуючы намаганням людзей, якія думаюць не аб тым, як адсядзець на рабочым месцы адведзеныя графікам восем гадзін, а нясуць асвету і пашыраюць нашы веды пра родны край, дапамагаюць жыхарам раёна ў вырашэнні сацыяльных праблем і пытанняў, тым самым робяць іх жыццё лепшым.

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Вось і валун “Нявесцін камень” дзякуючы краязнаўчаму аб’яднанню пры цэнтральнай раённай бібліятэцы стаў не толькі каштоўнейшай крыніцай па вывучэнні духоўнай культуры, але і набыў вядомасць як сярод мясцовых жыхароў, так і сярод турыстаў, што наведваюць Ашмяншчыну.

Менавіта па ініцыятыве бібліятэчных работнікаў у свой час было створана аб’яднанне “Знай край”. Неабыякавыя, творчыя людзі, якія жывуць адной ідэяй, знаходзяць час, каб зрабіць новыя адкрыцці ў гісторыі, літаратуры, геаграфіі, этнаграфіі роднай старонкі, пазнаёміцца з аднадумцамі не толькі з другіх куткоў Беларусі, але і з-за мяжы.

У мінулым годзе ўдзельнік аб’яднання Сяргей Жылік прапанаваў больш грунтоўна вывучыць Нявесцін камень, які знаходзіцца на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельсавета. Так нарадзіўся праект з аднайменнай назвай, якому выпаў шчаслівы білет у конкурсе міні-праектаў “Тандэм ІІ“.

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Ажыццяўленне праекта завяршылася ў верасні. Вынікі яго былі падведзены на пасяджэнні “круглага стала”, на якім гутарка ішла не толькі аб грунтоўнай рабоце, праведзенай згодна з планам-заданнем праекта, але і аб мэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў, выдаткаваных на яго ажыццяўленне, а гэта звыш 13 тысяч долараў.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены рабочай групы: Галіна Балінская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кіраўнік праекта; Вольга Тарашкевіч, куратар праекта, кіраўнік аматарскага аб’яднання; Валянціна Лузіна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання; Міраслаў Кобаса, старшыня праўлення Фонду імя Льва Сапегі; Барбара Эліа, фінансавы менеджар Асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі; Дзмітрый Сокал, эксперт Фонду імя Льва Сапегі; Андрэй Гардзей, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Марына Белавус, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы; Наталля Садоўская, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай цэнтральнай бібліятэкі; Марына Мантур, бухгалтар праекта і інш.

Праектам было прадугледжана добраўпарадкаванне прылягаючай да валуна тэрыторыі. Асноўны груз работ на гэтым этапе ўзялі на сябе работнікі Ашмянскага лясніцтва. Не засталіся ўбаку ад гэтай справы вучні і педагогі мясцовай школы, а таксама валанцёрская група навучэнцаў аграрна-эканамічнага каледжа. Сумеснымі намаганнямі быў высечаны хмызняк, прарэджаны лес, выкашана пляцоўка, пасаджаны елачкі. Падыход да каменю падсыпаны шчэбнем. Для большай зручнасці пры спуску да валуна ўсталяваны драўляныя прыступкі з парэнчамі. Пастаўлены лаўкі, добраўпарадкавана аглядавая пляцоўка.

Для збору інфармацыі аб камені была арганізавана этнаграфічная экспедыцыя. На жаль, не так многа ў жыхароў навакольных вёсак засталося звестак, але тыя легенды і паданні, што захаваліся ў іх памяці, ляглі ў аснову выдавецкіх матэрыялаў. Асобнай брашурай выдадзены матэрыялы краязнаўчай канферэнцыі “Валуны – маякі гісторыі”. Вынікі этнаграфічнай экспедыцыі занатаваны ў відэаматэрыяле “Валун, авеяны легендамі”. Непасрэдна на аб’екце ўстаноўлены інфармацыйны банер, пастаўлены дарожны ўказальнік.

Работнікі культуры падрыхтавалі прэзентацыю турыстычнага аб’екта ў выглядзе тэатралізаванага прадстаўлення. Для гэтых мэт набыта гукавое абсталяванне і сцэнічныя касцюмы.

Сур’ёзная этнаграфічная і даследчая работа, праведзеная ў ходзе рэалізацыі праекта, стала падставай для збору дакументаў па ўключэнні валуна ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Урачыстае адкрыццё турыстычнага аб’екта “Нявесцін камень” стала заключным этапам у рэалізацыі праекта і першым мерапрыемствам у праграме правядзення тыдня культуры, аб’яўленага аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Адзначыць гэтую важную для раёна падзею сабраліся ўдзельнікі “круглага стала” “Вынікі праекта “Нявесцін камень” і яго роля ў рэгіянальным развіцці”, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская, намеснікі старшыні райвыканкама Галіна Люткоўская і Вадзім Пашкоўскі, старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Андрэй Садоўскі, ляснічы Ашмянскага лясніцтва Вячаслаў Панасевіч, вучні і настаўнікі Навасёлкаўскага ВПК, мясцовыя жыхары.

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Больш за ўсіх гэтай знакавай падзеі чакаў, напэўна, сам валун. Паважна ляжаў ён у Рамбакоўскім рове, ззяючы ружовымі бакамі. Культавы валун, якому пакланяліся нашы продкі, набыў другое жыццё. Прынесены да нас 130-150 тысяч год назад ледніком з Аландскіх астравоў, што ля берагоў Швецыі, гэты цуд прыроды прадаўжае прыцягваць людзей.

Кажуць, калі маладая дзяўчына хоча хутчэй выйсці замуж, ёй неабходна абавязкова дакрануцца да валуна і — яе мары спраўдзяцца. А яшчэ ходзяць чуткі, што камень гэты і іншыя жаданні спаўняе. Хочацца ў гэта верыць гэтак жа, як і ў тое, што да валуна ніколі не зарасце сцежка, пакуль будуць жыць людзі, для якіх духоўная культура свайго народа з’яўляецца найвялікшым скарбам, а яе захаванне – святым абавязкам.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нявесцін камень – ажыўшая гісторыя зямлі

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).