Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

Дзень настаўніка — свята, якога штогод з нецярпеннем чакаюць тысячы педагогаў, выхавацеляў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, іх намеснікаў, спецыялістаў аддзелаў адукацыі, метадыстаў, ветэранаў педагагічнай працы… Бо ўсе яны — настаўнікі. Па прафесіі, светапогляду, па стану душы і ладу жыцця. Кожны педагог з дня ў дзень аддаваў і аддае часцінку сваёй душы дзецям. А таму не дзіўна, што напярэдадні прафесійнага свята вучні з кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў і музычнымі падарункамі спяшаюцца да сваіх любімых настаўнікаў, сваіх надзейных дарадцаў і сяброў. Для іх у гэтыя першыя дні кастрычніка ладзяць школьныя святы, ім прызнаюцца ў любві, дораць свае ўсмешкі і добры настрой.

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

Раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка, адкрыў школьны вальс у выкананні вучняў сярэдняй школы №3 — прыгожы танец, за якім, як і за кожным дасягненнем дзіцяці, стаіць таленавітасць, прафесіяналізм і цярпенне настаўніка, яго бясконцая любоў да сваёй справы і вучняў. У гэтым яшчэ раз пераканалі відэаролікі і фотаздымкі, якія дэманстраваліся падчас святочнай імпрэзы. З экрана праектара на прысутных глядзелі знаёмыя твары патрабавальных і разам з тым добрых настаўнікаў. Сярод іх не толькі сённяшнія педагогі, але і тыя, хто ўпэўнена крочыў па краіне ведаў дзясяткі год таму. З асаблівай настальгіяй разглядалі старыя фотаздымкі былыя выпускнікі школ раёна.

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У гэты дзень свае віншаванні настаўнікам Ашмяншчыны даслала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская. Самыя шчырыя словы падзякі ў адрас педагогаў прагучалі ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святланы Баркоўскай, а таксама ад старшыні райвыканкама Міраслава Сарасека:

— Усе мы родам са школы, — адзначыў падчас віншавання Міраслаў Сарасек, — на працягу жыцця неаднойчы мяняюцца ўстановы адукацыі, калектывы, месца працы, але назаўсёды застаюцца ў памяці школа і першы настаўнік, бо менавіта ў вучнёўскія гады закладваюцца асноўныя каштоўнасці, фарміруюцца прыярытэты, выхоўваецца асоба. Усё гэта дзякуючы вам, шаноўныя педагогі.

Міраслаў Сарасек уручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым настаўнікам раёна. Ганаровыя граматы

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за рэзультатыўную працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення атрымалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 Алена Апанэль, настаўнік пачатковых класаў СШ №1 Таццяна Мядвецкая, настаўнік інфарматыкі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кальчунскай СШ Алена Матвейчык, намеснік
У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №1 Валянціна Сапачова. Не засталася па-за ўвагай плённая праца настаўнікаў фізічнай культуры СШ №1 і Навасёлкаўскага ВПК Андрэя Лукашэвіча і Фрыдрыха Варановіча, а таксама выхавацеля Кальчунскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Ліліі Зарубы. Іх поспехі адзначаны граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Спіс узнагароджаных працягнулі тыя, хто знаходзіць час на выкананне грамадскіх абавязкаў, хто садзейнічае галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці. Ганаровыя граматы,

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

падзякі Цэнтральнага, абласнога і раённага камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўручыў калегам старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Кунцэвіч.

Мабыць, не менш, чым самыя высокія ўзнагароды, радуюць настаўніка поспехі вучняў, іх таленавітасць і добразычлівасць. А імі, трэба адзначыць, зал, у якім сабраліся педагогі раёна, поўніўся. Хвіліны сапраўднай асалоды падарыла выступленне выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Ашмяны, ясляў-сада №3, вучняў школ горада, гімназіі №1. Музычныя віншаванні для калег прагучалі ад выхавацеля Кальчунскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Ліліі Зарубы і настаўніка СШ №2 Ірыны Курбашовай.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

У Ашмянах адзначылі Дзень настаўніка

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).