У Ашмянах прайшла дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі
Год назад у аматарскім клубе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася цікавая і надзвычай пазнавальная сустрэча з кіраўніком інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў Мінску Масака Тацумі. Тады спадарыня Масака паабяцала прыехаць у Ашмяны яшчэ раз, каб прадоўжыць аповед пра культуру і традыцыі Краіны ўзыходзячага сонца. Сваё слова шаноўная госця не толькі стрымала, але і прывезла разам з сабой сваіх родных, каб разам з імі паказаць японскую чайную цырымонію.
Гэты вельмі цікавы рытуал, які ўключае запрашэнне гасцей, прыгатаванне “залатога элексіру” і само чаяванне, уяўляе сабой цэлую філасофію, у аснове якой ляжыць гармонія, яднанне чалавека са светам. Таму, мажліва, гэты няспешны і размераны рытуал не патрабуе лішняй гаворкі: нішто не павінна парушаць спакойную і ціхамірную атмасферу. Як адзначыла Масака-сан, нават посуд і прадметы, што знаходзяцца вакол, не павінны адцягваць увагу ўдзельнікаў цырымоніі. Адзінае ўпрыгожванне, якое дапускаецца, – ікебана ці какемано, якім адводзіцца ў доме спецыяльнае месца.
Спадарыня Масака расказала пра гісторыю ўзнікнення цырымоніі чаявання і адрозненне яе ад традыцыйнай кітайскай, пра майстра чаю Сэн Рыкю, які на працягу ўсяго свайго жыцця імкнуўся да яднання са светам, але ідэалу так і не дасягнуў.
Каб максімальна наблізіць абстаноўку ў чытальнай зале бібліятэкі да той, што адпавядае правілам цырымоніі, госці разаслалі спецыяльны дыван – татамі, які замяняе стол, і падрыхтавалі посуд. Дачка Масака Юйэ паказала японскі танец з веерам. Па ўмовах даўняй японскай традыцыі госці карыстаюцца не вытанчаным бела-сінім фарфорам, які, дарэчы, маецца амаль у кожным доме, а простымі керамічнымі кубачкамі няправільнай формы, што падвяргаюцца штучнаму старэнню. Падбор кубачкаў – цэлая навука. Напрыклад, зімой яны больш закрытыя і грубыя, а ў цёплы сезон – наадварот.
У ролі гаспадыні выступіла маці Масака. Напачатку яна правяла абрад ачышчэння посуду. Зрабіла гэта жанчына з дапамогай шаўковай хустачкі, чатыры ражкі якой сімвалізуюць чатыры бакі свету. Зялены чай, які выкарыстоўваецца ў чаяванні, нагадвае сабой змолатыя ў парашок чайныя лісты. Смак напою залежыць ад таго, наколькі доўга збівалася вадкасць спецыяльным бамбукавым пэндзлікам, а таксама ад тэмпературы і колькасці вады. Перад тым як выпіць чаю, госці адведваюць салодкіх пачастункаў: кладуць на спецыяльна падрыхтаваную сурвэтку з дапамогай палачак невялічкія круглыя пячэнькі. Чай п’ецца нетаропка, маленькімі глыткамі. Безумоўна, усё гэта дзейства нельга перанесці на наша класічнае піццё чаю, ніякага параўнання і быць не можа. Сэнс японскай чайнай цырымоніі не ў тым, каб пачаставаць госця чаем і сумесна адпачыць. Асноўная мэта яе – дапамагчы людзям пазбавіцца мітусні, дасягнуць унутранай раўнавагі, адчуць узаемасувязь і яднанне з Сусветам. Гэта свайго роду медытацыя, бо неабходна супакоіць чалавека, ураўнаважыць яго ўнутраны стан, ачысціць яго пачуцці і думкі.
У чайнай цырымоніі маглі прыняць удзел усе жадаючыя, што і было зроблена. Мажліва, госці-беларусы і не адчулі ў сваёй душы таго спакою і ціхамірнасці падчас цырымоніі, аднак чай прыйшоўся даспадобы, а шчырасць і гасціннасць гаспадыні перадалася ўсяму залу.
Ізноў жа, як і падчас першай сустрэчы з Масака Тацумі, гасцям было зададзена шмат пытанняў: пра традыцыйныя японскія стравы, веравызнанне, сямейныя абрады і традыцыі. Цікавасць выклікала і прыгожае адзенне японак – кімано, асабліва адметны элемент жаночай вопраткі — расшыты пояс, які завяршае вобраз. Не абышлося і без пытання пра любімую кветку ў японскай культуры – сакуру, а таксама пра хрызантэму, якая лічыцца імператарскай кветкай, таму што змяшчаецца на гербе.
Японскія госці падзякавалі работнікам бібліятэкі за шчыры прыём, унікальную магчымасць даведацца пра гісторыю і культуру нашага краю, цікавую экскурсію ў краязнаўчы музей, да Нявесцінага каменя, у Баруны, Гальшаны, Паляны і падарылі бібліятэцы выданні пра Японію, а таксама сувеніры.
А вось куток японскай культуры ў Мінску папоўняць кнігі пра Ашмянскі край, якія з удзячнасцю падарылі японскім гасцям начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Балінская і аўтар выданняў пра Ашмянскі павет Тамара Філіповіч. Як памяць аб гасціннай беларускай зямлі, паедуць у Японію падарункі з мясцовымі краявідамі, сурвэткі з ільну, якія напомняць бацькам Масака аб цёплай сустрэчы на Беларусі.
Аліна САНЮК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Курсы валют в Ошмянах
Подробнее Курсы валют USD, EUR, RUR
Интересная Беларусь
Исследование. Где самая высокая средняя стоимость аренды однокомнатной квартиры в Беларуси?
Подробнее Доступность аренды жилья в городах Беларуси. Самая высокая средняя стоимость аренды однокомнатной квартиры отмечена в...


