Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

“Гальшаны… Мястэчка ў Беларусі ёсць, прыгожае, як слуцкі пояс тканы” -  пісаў у сваім вершы былы вучань школы Мікалай Бразоўскі. Сапраўды, ёсць нешта прывабнае ў гэтай гістарычнай мясціне. Гальшаншчына прыцягвае да сябе людзей таямнічасцю, аўтэнтычнасцю, цудоўнымі паданнямі і легендамі. Невыпадкова, што менавіта тут ужо шосты раз праходзіць фестываль “Гальшанскі замак”.

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

Сёлета старадаўняму мястэчку Гальшаны споўнілася 735 гадоў, родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў Соф’і Гальшанскай - 610 гадоў, а замку - 405 год з моманту яго ўзвядзення. Менавіта гэтыя даты

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

аб’ядналі жыхароў і гасцей Гальшаншчыны на фестывалі. Здаецца, што час тут спыняецца, застываюць перад вачыма імгненні, здаецца, на месцы цаглінак з’явіцца буйны палац, у пышным строі выйдзе ўладальнік мястэчка Павел Сапега, каб павітаць сваіх гасцей і запрасіць у вялікую залу, дзе пад музыку раяля ўжо танцуюць дамы са сваімі кавалерамі…

Пачалося свята з касцюміраванага шэсця ўдзельнікаў фестывалю: услед за рыцарамі на конях з цэнтральнай плошчы ў бок руінаў замка пайшлі і ўдзельнікі фестывалю.

Адразу ўвагу гасцей Гальшан прыцягнулі да сябе рыцары. Звон мячоў, рыцарскай кальчугі і стрэлы з сярэднявечных гармат – сапраўдныя баталіі разгарнуліся тут.  Вялікую цікавасць выклікалі конныя і рыцарскія турніры, бугурты ў выкананні конна-спартыўнага клуба “Залатая шпора”. Апранутыя ў даспехі

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

рыцары паказвалі, як умеюць карыстацца кап’ём, мячом і стрэламі, скакаць на кані і заваёўваць сэрца дзяўчыны. Незвычайным было і выступленне гродзенскага клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”.  Нават дождж, які наляцеў невядома адкуль, не змог спыніць рыцарскія турніры. Зачараваныя гэтым відовішчам людзі не спяшаліся хавацца пад парасоны.

Упершыню адбылося выступленне вулічнага тэатра “Вір”, які паказаў спектакль па карціне “Карабель дурняў” нідэрландскага мастака Іераніма Босха. Пасля ўсіх жадаючых артысты вучылі хадзіць на хадулях.

Вакол замчышча раскінулі свае гандлёвыя палаткі народныя майстры са сваімі непаўторнымі вырабамі. На фестывалі можна было паспрабаваць беларускія нацыянальныя стравы, паласавацца кандытарскімі вырабамі мясцовых гаспадынь, набыць сувеніры ў народных умельцаў, што з’ехаліся амаль з усёй Беларусі. Плеценыя з лазы кошыкі, драўляны посуд, карціны мясцовых мастакоў, мяккія цацкі, лялькі, посуд з гліны – усё гэта кожны з прысутных мог набыць на памяць аб фестывалі. Таксама ў гэты святочны дзень гледачы маглі пастраляць з лука, апрануцца ў даспехі рыцараў, пакатацца на кані і навучыцца сярэднявечным танцам.

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

Гледачоў сабраў майстар-клас па сярэднявечных і шатландскіх танцах, які правялі ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Soleil”. Дзякуючы ім, можна было спаўна адчуць настрой сярэднявечнай эпохі.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіў фрагменты са сваіх найбольш вядомых спектакляў. А вечарам музычныя гурты “Літы талер”, “Дзівабор” і “PAWA” падарылі ўсім прысутным свае лепшыя песні  і добры настрой. Каля сцэны ўсе танцавалі і весяліліся разам з дзяўчатамі і хлопцамі з танцавальнага гурту “Soleil”.

Завяршыла фестываль вогненнае прадстаўленне вулічнага тэатра “Вір”. Удзельнікі калектыву выконвалі розныя акрабатычныя рухі, круцячы ў руках з дзясятак палаючых факелаў.

Ноччу поўня асвятляла руіны замка, надавала яму былую веліч і славу… Фестываль “Гальшанскі замак” дае надзею на тое, што памяць аб мястэчку і родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў Соф’і Гальшанскай будзе жыць яшчэ не адно стагоддзе.

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

Уражаныя святам госці пачалі разыходзіцца. Арганізатары паабяцалі, што ў наступным годзе гасцей чакаюць новыя сюрпрызы і яшчэ больш разгорнутая праграма з новымі ідэямі. Таму збірайцеся на гальшанскай зямлі і адкрывайце фестывальную скарбніцу разам.

Кацярына РУДЗІК.

Фота і відэа Аляксандра НАУМЧЫКА.

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца


Поделиться в соц. сетях
У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

У Гальшанах адкрылася фестывальная скарбніца

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).