У Ашмянах прайшла традыцыйная жнівеньская нарада настаўнікаў
У апошнія дні летніх канікул настаўнікі збіраюцца на традыцыйную жнівеньскую нараду: менавіта на гэтым вялікім педагагічным савеце дружная сям’я аднадумцаў-прафесіяналаў падводзіць вынікі работы за мінулы год і вызначае прыярытэты развіцця сістэмы адукацыі на год бягучы. Кожнаму ёсць што сказаць у гэты дзень: падзяліцца вопытам у выхаванні і навучанні, выказаць з трыбуны сваё меркаванне наконт той ці іншай адукацыйнай альбо выхаваўчай праблемы, падзякаваць за адданую працу і ўручыць заслужаныя ўзнагароды, павіншаваць калег з чарговым навучальным годам, які будзе, як і год мінулы, шчодрым на інавацыі і адкрыцці і стане надзейным крокам наперад, у заўтрашні дзень.
Неад’емнай часткай сёлетняй жнівеньскай нарады стала выстава метадычнага майстэрства настаўнікаў раёна, якая была разгорнута ў холе райвыканкама. На выставе былі прадстаўлены напрацоўкі па ўсіх накірунках дзейнасці ў адукацыйнай прасторы, у тым ліку і дасягненні ў рэалізацыі рэспубліканскіх інавацыйных праектаў (у мінулым годзе сем устаноў адукацыі раёна працавалі ў інавацыйным рэжыме). У Год моладзі гучна заявіла аб сабе маладзёжная палата: з яе дзейнасцю можна было азнаёміцца на інтэрактыўнай пляцоўцы “Хто, калі не мы?”. Упершыню была арганізавана партрэтная галерэя лепшых педагогаў і іх выхаванцаў пад назвай «Супрацоўніцтва — умова поспеху». Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі наладзіў выставу работ вучняў, якія развіваюць свае здольнасці і таленты ў аб’яднаннях па інтарэсах, створаных пры ўстанове.
Для сістэмы адукацыі раёна мінулы навучальны год адзначаны шэрагам перамог і дасягненняў. З гонарам начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Баркоўская агучыла іх у сваім выступленні. У абласным конкурсе па развіцці рэгіянальных сістэм адукацыі Ашмянскі раён узнагароджаны дыпломам II ступені. Званне «Кіраўнік года Гродзеншчыны» атрымаў дырэктар СШ № 1 Міхаіл Гружэўскі. У Кнігу гонару Гродзенскай вобласці занесена прозвішча дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната Уладзіміра Бізюка. Лаўрэатам конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у 2014 годзе стала Марына Дудойць, настаўніца фізікі СШ № 1. Вучаніца X класа СШ № 2 Кацярына Кунц паказала лепшыя вынікі ў гісторыі адукацыі Ашмянскага раёна па матэматыцы: у складзе каманды Гродзенскай вобласці стала пераможцам XVI рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў, пераможцам заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы (дыплом II ступені); заваявала бронзавы медаль на Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе сярод дзяўчат. Кацярына Кунц (СШ №2) і Вадзім Масцяніца (Жупранская СШ) узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кацярына дадаткова ўзнагароджана стыпендыяй і нагрудным знакам «Лаўрэат спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў». Упершыню атрыманы 100-бальныя рэзультаты па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове — Ангеліна Хілінская, Навасёлкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа; па хіміі – Ілона Грыб, гімназія № 1.
Надзейным стымулам развіцця стаў штогадовы раённы рух па вызначэнні школы ўзорнай якасці і парадку, а таксама лепшай ўстановы дашкольнай адукацыі. За 2014 год імі сталі сярод гарадскіх устаноў СШ №1, сярод сельскіх — Навасёлкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа, сярод устаноў дашкольнай адукацыі — Кракоўскі яслі-сад, яслі-сад №3.
У раёне вядзецца мэтанакіраваная работа па павышэнні прэстыжу педагагічнай прафесіі. Традыцыйна праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства як сярод вопытных педагогаў, так і маладых спецыялістаў, якія робяць першыя крокі ў сваёй прафесіі. Дзейнічае зладжаная сістэма маральнага і матэрыяльнага заахвочвання лепшых педагогаў. За мінулы навучальны год адзначаны 134 педагагічныя работнікі раёна.
Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міхаіл Гружэўскі, дырэктар СШ № 1. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта адзначана плённая праца Валянціны Чарняцовай, настаўніцы матэматыкі СШ № 2. Нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана Любоў Пятрова, настаўніца гісторыі СШ № 2.
У мінулым навучальным годзе аддзел адукацыі, спорту і турызму, а таксама пяць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна па выніках вывучэння і аналізу дзейнасці атрымалі годную ацэнку Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі.
Спынілася ў сваім выступленні Святлана Мікалаеўна і на пытаннях удасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, стварэння бяспечных умоў для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, павышэння якасці адукацыі. Была адзначана станоўчая дынаміка ў вырашэнні пытанняў адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных кадраў. На працягу апошніх гадоў паспяхова вырашаецца задача забеспячэння ўстаноў адукацыі раёна мясцовымі кадрамі за кошт накіравання выпускнікоў школ на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ і каледжы.
Яскравым пацвярджэннем таму стаў сёлетні год. 44 маладыя спецыялісты ўліліся ў дружную педагагічную сям’ю Ашмяншчыны. Большасць з іх – ураджэнцы нашага раёна. З наказам да маладых настаўнікаў звярнулася дырэктар Жупранскай СШ Кацярына Астрамовіч, яшчэ зусім нядаўна малады спецыяліст, а сёння – творчы і крэатыўны кіраўнік школы. Выдатна справіліся са сваім першым іспытам маладыя спецыялісты Сабіна Чымбар, Вікторыя Вашчук, Аляксей Акінча і Лізавета Камінская, якія трымалі слова на раённай сцэне ад імя сваіх калег.
Сёлета ў дырэктарскім корпусе раёна адбыліся значныя змены. У пяць устаноў адукацыі прыйшлі новыя
кіраўнікі. На раённым настаўніцкім педсавеце шмат добрых слоў гучала ў адрас Антона Шмуксты (Кальчунская СШ), Антаніны Савёнак (гімназія №1), Рамана Янушкевіча (Навасёлкаўскі ВПК), Марыі Басалыга (Кальчунскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці) і Святланы Савіцкай (Цудзенішскі ВПК). Бясцэнны педагагічны вопыт і жыццёвы досвед гэтых кіраўнікоў нельга змераць чалавечымі меркамі. Яны ўсё сваё жыццё прысвяцілі педагогіцы. Іх прыклад самаахвярнага служэння прафесіі назаўжды будзе ўпісаны ў гісторыю настаўніцтва Ашмяншчыны. Маладым кіраўнікам экс-дырэктары перадалі сімвалічны ключ ад устаноў адукацыі, дзе яны працавалі не адзін дзясятак год.
Настойлівасці і цярпення, асабістага і прафесійнага шчасця, яркіх перамог у новым навучальным годзе пажадалі педагогам старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская, галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Анжаліка Кухта. Музычнае віншаванне сваім любімым настаўнікам і выхавацелям падарылі выхаванцы ясляў-сада №3.
Яркім акордам святочнай жнівеньскай нарады стала ўзнагароджванне лепшых педагогаў раёна, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна. Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначана праца настаўніцы пачатковых класаў СШ №2 Людмілы Гайдукевіч, настаўніцы грамадазнаўства СШ №3 Яніны Жвірыдоўскай, настаўніцы фізікі СШ №3 Ганны Чубрык, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Жанны Загорскай. Граматамі Міністэрства адукацыі РБ узнагароджаны галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лілія Малашкевіч, загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Ашмяны Наталля Буйніцкая, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўніца музыкі СШ №3 Галіна Яскель. Дыпломам абласнога Савета дэпутатаў і прэміяй у памеры 80 базавых велічынь узнагароджана настаўніца матэматыкі СШ №2 Валянціна Чарняцова.
Высокая ацэнка дзейнасці настаўнікаў – сведчанне таго, што ў сістэме адукацыі працуюць педагогі-прафесіяналы, плады старання якіх мы пажынаем не толькі ў канцы кожнага навучальнага года, а збіраем і карыстаемся імі ўсё жыццё.
Аліна САНЮК.
Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.
Подробнее У 1980 г. на савецкія экраны выйшаў другі фільм серыялу “Дзяржаўная граніца. Мірнае лета 21-га года”, які распавядаў аб барацьбе савецкіх памежнікаў супраць польскіх дыверсантаў.


