У Ашмянах выступілі артысты Гродзенскай філармоніі
У мінулую сераду ў раённым цэнтры культуры прайшла канцэртная праграма «Праз войны ўсе», прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень наведвальнікаў чакала выступленне артыстаў музычнага тэатра і эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі. У іх выкананні прагучалі песні з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна, гуртоў «Прымакі», Алёны Ланской і іншых.
Раённы цэнтр культуры зноў запрасіў да сябе аматараў добрай песні. Нагодай стала выступленне артыстаў музычнага тэатра і эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі. Канцэртная праграма “Праз войны ўсе” была прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У жывым выкананні артыстаў-вакалістаў і інструменталістаў у суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра прагучалі вядомыя песні ваенных гадоў, а таксама творы сучасных кампазітараў.
Канцэрт складалі два аддзяленні: уласна ваенна-патрыятычнае і забаўляльнае. У першым аддзяленні было створана суцэльнае музычнае палатно, дзе кожная паўза, кожны ўздых быў прадуманы да драбніц. Перад слухачом праляцелі этапы вайны: вось голас Левітана абвяшчае аб нападзе гітлераўцаў, вось вобраз спаленай нелюдзямі вёскі, а вось – прагрымела вызваленчая аперацыя “Баграціён”… Дзякуючы гукавым эфектам
стваралася ўражанне дачынення да тагачасных падзей. Кожная песня – як мініяцюра з жыцця народа і лёсу краіны. На фоне сучасных узрушэнняў, калі амаль на ўсіх кантынентах планеты не сціхае кананада, адна песня супраць вайны гучала больш пераканаўча, чым тысячы словаў, кінутых з высокіх трыбун. Нельга было без болю ў сэрцы ўспрыняць радок з песні пра хатынскага хлопчыка Мішу Камінскага: “…попел замест далоняў дзіцячых”. Першае аддзяленне завяршыла чароўная “Малітва” Уладзіміра Мулявіна. Музыка звярталася да памяці народа, памяці кожнай сям’і і кожнага дома. Яна нагадала аб часах вайны, незаменных стратах, аб бясстрашных подзвігах, пра сілу духу і волі людзей.
Другая частка канцэрта стала яшчэ адным яскравым элементам канцэрта. Гучалі пераважна сучасныя кампазіцыі з рэпертуару сучасных выканаўцаў: гурта “Прымакі”, Алёны Ланской. А скончыўся канцэрт на ўрачыстай ноце песняй “Няхай імя тваё свяціцца, Беларусь”.
Імпрэза вызначылася скразным развіццём, прадуманасцю і актуальнасцю рэпертуару. У канцэртнай праграме знайшлося месца і народным песням, і класічным творам, і эстраднай музыцы. Трэба адзначыць прафесіяналізм і якасць падрыхтоўкі абодвух блокаў, прыгожыя касцюмы, бездакорны жывы гук. Калектыў філармоніі выдатна спраўляецца як з інструментальнымі творамі, так і з акапэльнымі. Нароўні з ужо вядомымі творамі славутага песняра Уладзіміра Мулявіна гучалі песні, якія напісалі адмыслова для канцэртнай праграмы сучасны гродзенскі аўтар, мастацкi кiраўнiк музычнага тэатра Гродзенскай фiлармонii Валерый Кручкоў і дырыжор аркестра філармоніі Барыс Мягкоў. Аўтар ідэі і рэжысёр-пастаноўшчык праграмы – мастацкі кіраўнік установы Віктар Сакалоўскі.
На сцэне выступалі артысты музычнага тэатра і эстрадна-сімфанічнага аркестра. Гродзенцы прывезлі сваю апаратуру і канцэртную светатэхніку. Усяго ў канцэрце прынялі ўдзел амаль сорак чалавек. Ашмянская пляцоўка стала чатырнаццатай у гастрольным графіку канцэртнай праграмы.
Дзмітрый РАДКЕВІЧ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Штрафы за нарушения ПДД в Беларуси обещают сильный рост...
Подробнее К 1 июня 2020 года должна быть представлена финальная версия нового Кодекса об административных правонарушениях (КоАП). В которой, в частности, предлагается повысить штрафы за превышение скорости.


