Беларуская музыка ля італьянскага ўзбярэжжа
Вучаніца Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Ангеліна Юхевіч і настаўніца Таццяна Васільеўна Каралёва прыехалі з Італіі з дыпломам лаўрэата I ступені.
Неверагодная Італія – радзіма вялікіх кампазітараў, якія падарылі свету шэдэўры класічнай музыкі; краіна выбітных мастакоў і скульптараў, творы якіх уваходзяць у склад сусветнага культурнага багацця. Італія дваццатага стагоддзя вядома сваім самабытным кінематографам, а Старажытны Рым з’яўляецца адной з найвялікшых цывілізацый у гісторыі, культурная спадчына якога ўключае сапраўдныя жамчужыны скульптуры, архітэктуры, філасофіі і паэзіі. Італія – краіна, дзе жанр оперы дасягнуў вяршыні свайго развіцця і ва ўсе часы карыстаўся папулярнасцю…
Менавіта таму ў чэрвені ў горадзе Пезара прайшоў міжнародны конкурс “Grand Festival”, пры падтрымцы беларускіх і італьянскіх аб’яднанняў і арганізацый. Удзельнікі ад 5 да 25 гадоў змаглі прадэманстраваць свой талент у харэаграфічным, вакальным, харавым, інструментальным, фальклорна-этнаграфічным, тэатральным, цыркавым жанрах, а таксама тэатры мод і выяўленчым мастацтве. Ацэньвала выступленні канкурсантаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя італьянскія дзеячы культуры і мастацтва.
Вучаніца Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Ангеліна Юхевіч і настаўніца Таццяна Васільеўна Каралёва прыехалі з Італіі з дыпломам лаўрэата I ступені, расказалі аб сур’ёзным міжнародным фестывалі і падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Аб конкурсе яны даведаліся выпадкова, ды і паездка была неспадзяванай – іх запрасілі знаёмыя з Мінска. Доўга не думаючы, таленавітыя музыканты вырашылі паспрабаваць. Паспрабавалі, і вельмі ўдала! Тым больш, што Ангеліна Юхевіч была адзінай удзельніцай з Гродзенскай вобласці. Разам з ёй свае конкурсныя нумары прадставілі навучэнцы з Мінска, Віцебска і Магілёва.Акрамя таго, фестываль аб’яднаў выканаўцаў з розных краін, тут кожны мог прадставіць аўтэнтычныя традыцыі сваёй краіны і пачаць супрацоўніцтва з творчымі калектывамі вядучых спецыялістаў культуры і выбітных дзеячаў мастацтва Еўропы.
На конкурсе Ангеліна выконвала два класічныя творы Іагана Баха і Валерыя Карэтнікава на фартэпіяна. П’еса беларускага кампазітара прыйшлася даспадобы шматлікім гледачам і членам журы.
Фестывальная праграма, як расказалаТаццяна Васільеўна, была насычанай: тэатралізаваная цырымонія адкрыцця і закрыцця, прафесійныя конкурсы, канцэрты, семінары, майстар-класы і канферэнцыі, дыскатэкі для ўдзельнікаў. Акрамя конкурсаў для дзяцей была арганізавана забаўляльная і экскурсійная праграма: яны змаглі наведаць розныя музеі, убачыць культурныя месцы Пезара, Венецыі, Сан-Марына, паплаваць у цёплым моры пад гарачым італьянскім сонцам.
Вопытны педагог Таццяна Каралёва працуе ў школе мастацтваў 25 гадоў. Яе навучэнцы заўсёды ўдзельнічаюць у конкурсах і фестывалях, з якіх заўсёды прывозяць дыпломы. “Grand Festival” з’яўляецца гэтаму пацвярджэннем.
Ангеліна адзначыла, што конкурс для яе азначае выхад на новы творчы ўзровень, тым больш, цікава было паглядзець на ігру другіх, набрацца вопыту і пагутарыць з замежнымі выканаўцамі. Моцнага хвалявання на гэтым конкурсе, у адрозненне ад іншых, не было. Самымі запамінальнымі сталі “ЛьВенок” і конкурс імя Горскага, дарэчы, у апошнім дзяўчына атрымала прыз глядацкіх сімпатый за лепшае выкананне беларускага твора.
Самае цікавае, што амаль чатыры гады ў школе мастацтваў Ангеліна наведвала харавыя дысцыпліны, займалася вакалам перад тым, як перайсці ў клас Таццяны Васільеўны, каб навучыцца добра іграць на фартэпіяна. Маладая піяністка расказвае, што займацца ў школе мастацтваў нескладана, ёсць толькі адна ўмова – каб гэты занятак захапляў і прывабліваў. Ангеліна ні разу не пашкадавала, што перайшла ў клас фартэпіяна, тым больш што збіраецца звязаць сваё жыццё з гэтым інструментам. Піяністка ўпэўнена, што галоўнае – спаўна аддавацца музыцы і атрымліваць ад яе задавальненне, тады і іншым будзе падабацца тое, што ты робіш.
Дарэчы, калі размаўляеш з Ангелінай і Таццянай Васільеўнай, разумееш, што яны сапраўды атрымліваюць ад сваёй творчасці задавальненне. І міжволі напаўняешся іх эмоцыямі, захапленнямі і хочаш сам тварыць і рэалізоўваць планы, на якія не адважыўся б раней.
У сям’і больш за усіх занятак дачкі падтрымлівае маці, Ангеліна прызнаецца, што яна і сама калісьці збіралася стаць музыкантам, але перадумала. Цяпер яна захапляецца заняткам дачкі і любіць слухаць, як яна іграе на інструменце.
Нягледзячы на тое, што моладзь часта любіць іграць нейкія сучасныя кампазіцыі, Ангеліна захапляецца класікай. Таленавітая, рамантычная Ангеліна любіць выконваць такія ж рамантычныяі лірычныя п’есы, што кранаюць душу і сэрца. Дзяўчына не супраць і гучных джазавых кампазіцый. Ёй падабаюцца аўстрыйскія кампазітары і піяністы Карл Чэрні і Франц Гайдн, нямецкі піяніст Карл Лешгорн. Але больш за ўсё дзяўчына любіць музыку Амадэя Моцарта, якая ў натхнёным выкананні Ангеліны, здаецца, выказвае тое, што ўклаў у яе сам кампазітар. У наступным годзе яны з Таццянай Васільеўнай плануюць іграць лірычныя творы Фрыдэрыка Шапэна.
Нягледзячы на тое, што ўрокі музыкі займаюць шмат часу, Ангеліна стараецца займацца спортам. Але і тут ёсць свае засцярогі: дзяўчыне патрэбна берагчы пальцы і вельмі акуратна гуляць у валейбол і баскетбол.
Цяпер для Ангеліны Юхевіч галоўнае не спыняцца на гэтым конкурсе і ісці ўперад з новымі ідэямі, якія падказаў цёплы марскі італьянскі брыз. Бо ў наступным годзе дзяўчына будзе рыхтавацца да паступлення ў Гродзенскі каледж мастацтваў.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Телефонный справочник Ошмяны
Подробнее Телефонный справочник Ошмяны
Интересная Беларусь
Прогнозы на курс Российского рубля
Подробнее Ни у кого нет точной информации относительно того каким образом изменится курс российского рубля к доллару в следующем месяце или же в конце года. Можно лишь делать прогнозы, анализируя такие


