Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Айчыны. Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам у 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Памяць пра Афганскую вайну навекі затрымалася аскепкам болю ў сэрцах бацькоў, жонак і дзяцей тых маладых хлопцаў, якія вярталіся дамоў у цынкавых трунах.

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

Па меркаванні гісторыкаў, баявыя дзеянні ў Афганістане сталі самымі жорсткімі бітвамі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Каля 30 тысяч выхадцаў БССР прайшло праз вайну ў Афганістане, з іх 772 чалавекі загінулі і 734 засталіся інвалідамі. Свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане выконвалі і нашы ашмянцы, трое з якіх дамоў жывымі так і не вярнуліся…

Традыцыйна напярэдадні Дня памяці жыхары Ашмяншчыны ўспамінаюць загінуўшых на вайне. Гэты дзень святы для ветэранаў, баявых таварышаў, сяброў і родных тых салдат, якія назаўжды засталіся вернымі вайсковай прысязе. Тая вайна па-ранейшаму болем адклікаецца ў сэрцах людзей.

У пятніцу, 13 лютага, на месцах пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў у вёсцы Паляны і горадзе Ашмяны адбылося ўскладанне вянкоў і кветак, у якім прынялі ўдзел дэлегацыі ветэранаў афганскай вайны, навучэнцаў, моладзі і грамадскасці. На палях бітваў той вайны склалі свае галовы трое салдат з Ашмяншчыны - Сяргей Залатароў, Эдуард Кеда і Сяргей Клінцэвіч. У глыбокім маўчанні стаялі воіны-афганцы, прадстаўнікі райвыканкама, ваенкамата ля магіл, дзе пакоіцца прах нашых землякоў. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

Таксама напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і вываду савецкіх войскаў з Афганістана ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у горадзе адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны гэтым падзеям.

Дзякуючы ініцыятыве воінаў-інтэрнацыяналістаў на чале са старшынёй Ашмянскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалаем Лаздзіным  у нашых землякоў-афганцаў з’явілася месца для сустрэч у Дні Памяці, правядзення мітынгаў, ускладання кветак. Памятны знак “Сынам зямлі Ашмянскай” быў адкрыты ў мінулым годзе падчас святкавання Дня Незалежнасці. Баявая дэсантная машына БМД-1, якая прайшла крывавымі дарогамі Афганістана ў 80-я гады мінулага стагоддзя, сімвалізуе памяць жыхароў раёна аб падзеях той вайны. Тут жа ўладкавана мемарыяльная пліта з памятным подпісам воінам-інтэрнацыяналістам, удзельнікам лакальных войнаў і імёнамі загінуўшых вайскоўцаў.

Для нас, сучаснікаў, вайна ў Афганістане - гісторыя, якую павінен ведаць кожны. Старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Уладзіміравіч Квяткевіч павіншаваў усіх ветэранаў, якія з гонарам выканалі свой абавязак у Афганістане, пажадаў ім здароўя і дабрабыту. Ён таксама зазначыў, што мы заўсёды будзем помніць аб гэтай вайне, краіна засвоіла жудасны ўрок і таму ў Беларусі ўсё робіцца дзеля таго, каб умацаваць мір.

Ваенны камісар Ашмянскага ваенкамата падпалкоўнік Аляксандр Ляўкоўскі падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам, пажадаў здароўя, а жыхарам Ашмяншчыны міра, дабра і росквіту.

- Сёння мы наведалі магілы землякоў, якія не вярнуліся з Афганістана, - з болем зазначыў Аляксандр Ляўкоўскі, - маладых дваццацігадовых хлопцаў, якім не давялося спазнаць сапраўднага жыцця, кахання, шчасця… Сёння мы аддаем даніну памяці нашым ашмянцам, якія загінулі ў такой далёкай краіне. Пакуль жыве памяць у нашых сэрцах - жыве і сам чалавек!

Шмат гадоў прайшло з таго часу, але памяць аб той далёкай афганскай вайне жыве, і сцерці яе падзеі не змогуць ні гады, ні адлегласці. Эдуард Горыд на свае вочы бачыў афганскую вайну, бачыў як гінулі маладыя хлопцы, закінутыя лёсам далёка ад роднай Беларусі.

Ад імя старшыні Ашмянскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалая Станіслававіча Лаздзіна ён павіншаваў сваіх баявых сяброў і зазначыў: “Памяць і слава загінуўшым, памяць і слава тым, хто жыве!”. Сам Мікалай Станіслававіч у гэты дзень быў на урачыстым прыёме воінаў-інтэрнацыяналістаў у губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова.

- Няхай дата  15 лютага стане шчаслівай не толькі для савецкіх войскаў,- са слязамі на вачах адзначыў Эдуард Антонавіч, - якія мужна выконвалі інтэрнацыянальны абавязак  у Афганістане, але і для нашых братоў з Украіны, якія чакаюць, калі скончыцца вайна.

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

У памяць аб баявых таварышах Эдуард Горыд выканаў песню і заклікаў нашчадкаў берагчы мір на зямлі, бо яго стан залежыць толькі ад нас, ад нашай працы і адносінаў адзін да аднаго.

Кранальныя вершы прачыталі вучні гімназіі №1, якія вучацца на ўроках мінулага.

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

Імёны воінаў-афганцаў носяць вуліцы нашых мястэчак і гарадоў, вайсковых частак, у памяць аб інтэрнацыяналістах устаноўлены абеліскі і помнікі. Тыя, хто выжыў і вярнуўся адтуль, будуць заўсёды помніць аб тых, каго не стала.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.


Поделиться в соц. сетях
На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

На Ашмяншчыне ўшанавалі памяць воінаў-афганцаў

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).