У Ашмянах прайшоў конкурс патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”
У апошнія студзеньскія дні ў раённым доме культуры прайшоў конкурс патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама і раённы камітэт грамадскай арганізацыі “БРСМ”.
- Прыемна, што сёлета конкурс праходзіць у Год моладзі, – зазначыла першы сакратар РК ГА БРСМ Вольга Шыдлоўская. – Я спадзяюся, што нашыя выступоўцы назаўсёды застануцца патрыётамі сваёй Беларусі.
У гэтым годзе на конкурс з’ехалася больш за трыццаць таленавітых выканаўцаў з усяго раёна ад 14 да 35 гадоў. Канкурсанты з гарадскіх і сельскіх школ, каледжаў, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, школаў мастацтваў, сельскіх дамоў культуры і прадпрыемстваў спявалі аб Вялікай Айчыннай вайне і аб роднай беларускай зямлі.
Прафесійнае журы ацэньвала не толькі выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў і сцэнічную культуру, але і ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуара, арыгінальнасць, артыстычнасць і абавязкова ўзровень музычнага суправаджэння ці фанаграм. Творчыя таленты канкурсантаў ацэньваліся ў розных намінацыях, сярод якіх былі як групавыя, так і сольныя выступленні.
Кожны ўдзельнік з дапамогай песні і свайго таленту выказаў тыя пачуцці, якія адчувае да сваёй краіны сапраўдны патрыёт. У сёлетнім конкурсе адметна было і тое, што большасць удзельнікаў спявала пра цяжкі лёс людзей падчас далёкіх ваенных падзей і перамогу.
Не пакінулі журы раўнадушнымі і тыя, хто спяваў на роднай мове. Меладычнасць беларускай мовы змушвала неяк асабліва гучаць песні ў выкананні юных дараванняў нашага раёна.
Пераможцам конкурсу патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” у намінацыі “Харавы калектыў” стаў узорны хор “Тоніка” з сярэдняй школы №3. Таленавітыя выканаўцы з Жупранскай сярэдняй школы сталі лепшымі ў намінацыі “Вакальная група”. За салістак Ангеліну Захарэўскую з сярэдняй школы №3 і Марту Буткевіч, якая выступала за прадпрыемства “Аграпрамтэхніка”, усе члены журы без спрэчак аддалі свае галасы.
На конкурс прыйшло шмат таленавітых выканаўцаў, таму адпусціць іх без прызоў было б няправільна. За выканаўчае майстэрства журы адзначыла Надзею Мухарскую (ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”), Дзяніса Евушка (Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс) – за артыстычнасць, выхаванцаў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў – за актыўны ўдзел у конкурсе, і, канешне, яркую Рэнату Субач (сярэдняя школа №2) з песняй “Просто война” – за ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуара.
Хутка адзін з пераможцаў прадставіць наш раён на абласным адкрытым фестывалі патрыятычнай песні, які адбудзецца ў Гродна 26 лютага.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Замки Беларуси. Автомобильный маршрут из Минска на 2 дня (47 фото)
Подробнее Спланированный автомобильный маршрут с описанием мест, фотографиями по замкам Беларуси на 2 дня.


