Ашмянскі «Эверэст» не скарыць!
Вядомая на ўсю краіну гульня “Што? Дзе? Калі?” заваявала сэрцы мільёнаў людзей яшчэ ў 1975 годзе, калі ўпершыню з’явілася на тэлеэкранах. З таго часу гуляюць у яе не толькі знатакі высокага ўзроўню, але і шматлікія аматары. Папулярнасць гэтая гульня набыла і ў нашым раёне. Першы чэмпіянат сярод работнікаў мытні прайшоў яшчэ ў мінулым годзе, сёлета каманды знатакоў сабраліся ў сярэдзіне студзеня.
Арганізатарамі зімовага інтэлектуальнага турніру гульні “Што? Дзе? Калі?” выступілі аддзел ідэалагічнай работы ашмянскай мытні і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Чэмпіянат за званне галоўных знатакоў прысвяцілі 75-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна, таму невыпадкова некаторыя пытанні тычыліся гісторыі краю.
За права называцца лепшымі знатакамі змагаліся 7 каманд. Інтэлектуалы з пастоў мытні “Катлоўка”, “Беняконі” і “ Каменны Лог”, зборныя каманды цэнтральнага апарату мытні, каманда аддзела аналізу і кантролю мытных працэдур, а таксама знатакі аддзела тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, сувязі і інфармацыйных тэхналогій яскрава дэманстравалі свае веды ў напружанай барацьбе, якая паказала і шырыню кругагляду, і ўважлівасць, і здольнасць удзельнікаў хутка лагічна мысліць.
Гульня складалася з трох тураў, у кожным з якіх было 12 даволі складаных пытанняў. Члены журы, агучваючы вынікі кожнага тура, да апошняга не маглі прадказаць, хто стане пераможцам чэмпіянату: настолькі шчыльна ішлі каманды знатакоў на працягу ўсёй гульні. Хвіліна на абмеркаванне – і інтэлектуалы запісвалі адказ на бланку, які адразу адпраўляўся на стол журы, у склад якога ўвайшлі работнікі Ашмянскай мытні, прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ” і раённай газеты.
У першым туры лепшыя вынікі прадэманстравала каманда аддзела тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, сувязі, інфармацыйных тэхналогій “Хуткая дапамога”, у другім – зборная каманда цэнтральнага апарату мытні “Эверэст”, у трэцім - каманда “Меркурый” паста “Каменны Лог”. Па рэзультатах трох тураў перамагла каманда “Эверэст”, за якую выступаў ветэран Ашмянскай мытні, адзін з заснавальнікаў інтэлектуальнага руху ў мытні Аляксандр Васільевіч Старавыбарны.
Узнагароджвалі пераможцаў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Шыдлоўская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы мытні Алена Калыбіна. Каманда “Эверэст” атрымала кубак, а інтэлектуалы каманды “Хуткая дапамога”, якія адсталі ад пераможцаў усяго на 0,2 бала, – салодкі прыз.
Кацярына РУДЗІК.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Коронавирус в Беларуси. Новости на 12 мая 2020 года: первая попытка провести платный тест на антитела и большие штрафы за несоблюдение самоизоляции
Подробнее Во всем мире коронавирус обнаружили свыше, чем у 4 млн человек. По количеству утвержденных случаев первенствуют Соединенные Штаты Америки (больше 1,35 миллионов).


