Прызнанне чытачоў – даражэй за ўсё
Гартаючы старонкі раённай газеты за сем з паловай дзесяцігоддзяў, прыходзіш да высновы, што пры любых цяжкасцях – кадравых, тэхнічных, іншых – яна заўсёды была ў цэнтры падзей, што адбываліся ў раёне. І ніяк нельга не пагадзіцца са сцвярджэннем, якое прыгадаў у сваёй кнізе “На хвалі часу, у плыні жыцця” былы рэдактар раёнкі – Юрый Нікалаеў наконт таго, што жыве газета толькі адзін дзень пасля выхаду ў свет: “У сэнсе аператыўнага інфармавання чытачоў, магчыма, гэта і так. Але як дакладны сведка гістарычных змен, розных падзей, фактаў, лёсаў людзей, газета ні ў якім разе не можа быць прызнана аднадзёнкай. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, можна сцвярджаць, што яна ў асобай форме і спецыфічным чынам нясе на сабе адбітак часу, застаючыся ўнікальным дакументам гісторыі…”.

Пазнаёміцца са зместам гэтай гісторыі мажліва праз падшыўкі газет, якія хаця і пажоўклі ад часу, але не страцілі сваёй прыцягальнасці і цікавасці. Да іх часта звяртаюцца школьнікі і студэнты, краязнаўцы і госці нашага раёна, якія шукаюць звесткі пра людзей альбо тую ці іншую арганізацыю. Зараз стала папулярна выдаваць кнігі-біяграфіі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. У гэтым сэнсе раённая газета таксама выступае добрым памочнікам, таму што дае магчымасць знайсці каштоўныя факты не прыбягаючы да патрэб замежных архіваў. Вось і мы, гартаючы падшыўкі юбілейных для раёнкі гадоў, натыкнуліся на цікавы здымак, які зараз прапануем нашым чытачам. Той, хто першым адкажа, у якім месцы горада ён зроблены і што за помнік знаходзіцца за спінамі журналістаў, атрымае ад калектыву рэдакцыі прыз (здымак зроблены напрыканцы 40-х гадоў).
Вяртаючыся ж да юбілейных выпускаў газеты, з удзячнасцю адзначаем, што і ў “Знамя Свабоды”, і “Красного знамени», і “Ашмянскага весніка” заўсёды было шмат сяброў і аднадумцаў. Напрыклад, з пяцідзесяцігоддзем раёнку павіншавалі не толькі калегі з Ліды, Карэліч, Іўя, Астраўца, Вільнюса, кіраўніцтва райкама партыі і райвыканкама, старшыні гаспадарак, дырэктары прадпрыемстваў, але і вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Дарэчы, на гэтым юбілеі калектыву рэдакцыі ў якасці падарунка быў уручаны (ці не рэдактарам лідскай раёнкі А. Бяспалым) партрэт Пушкіна. З той пары рэдакцыя двойчы мяняла сваё месца жыхарства, аднак класіку рускай літаратуры ў журналісцкім калектыве па-ранейшаму адведзена самае ганаровае месца, што чамусьці вельмі здзіўляе некаторых нашых наведвальнікаў.
Сур’ёзную дапамогу ў асвятленні жыцця раёна аказвалі і аказваюць газеце нашы пазаштатныя аўтары. За гэты час праз газету прайшла безліч іх публікацый, якія папаўнялі і памнажалі імідж Ашмяншчыны, яе працалюбівых і гасцінных жыхароў, паднімалі злабадзённыя праблемы і садзейнічалі станоўчаму іх вырашэнню. Прозвішчы некаторых з іх суправаджаюць раёнку на працягу многіх год яе існавання. Сёння мы вельмі ўдзячны за дружбу і супрацоўніцтва Валянціне Лабунінай, Валерыю Сайко, Чаславу Забелу, Мікалаю Балышу, Святлане Багдановіч, Пятру Шаколу, Уладзіміру Прыхачу, Іосіфу Мантураву, Ірыне Шырэй, нашым паэтам, чый паэтычны талент заўсёды знаходзіць водгук у чытачоў, а раённая газета на ўсе свае юбілеі атрымлівае падарункі-прысвячэнні. Яны і зараз захоўваюцца ў рэдакцыі – часам сур’ёзныя, а дзе і з доляй гумару, але напісаныя ад усяго сэрца віншаванні ад Рамуальды Ануфрыевай, Пятра Шаколы, Генуэфы Кеўра.
За 75 год раённая газета не згубілася ў газетным шматгалоссі. Яна па-ранейшаму імкнецца быць з чытачамі свайго рэгіёна, жыць іх інтарэсамі і праблемамі, нязменна ісці ў рэчышчы дзяржаўнасці, сцвярджаючы свой аўтарытэт, а журналісты, што працуюць сёння, як і іх папярэднікі, заўсёды знаходзяцца ў творчым пошуку, выкарыстоўваючы разнастайныя формы асвятлення падзей і найбольш папулярныя ў чытачоў жанры.
Аглядваючыся на пройдзены этап, мы з ўпэўненасцю заяўляем, што газета і надалей захавае свой высокі статус – быць цэнтрам прыцягнення інтэлектуальных і творчых сіл, будзе трывала трымацца на плыні жыцця і адлюстроўваць яго ва ўсёй шматграннасці і прыгажосці.
Калектыў газеты.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Беларусь – угроза всей Европе
Подробнее Пока президент продолжает делать вид и уверять людей в том, что эпидемии не существует, Европа считает нас санитарной угрозой. Об этом говорит французская газета Liberation.


