Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

У Гомелі адбыўся ІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымаць музейную дзейнасць, заахвоціць музейных работнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей, а самае галоўнае – прыцягнуць увагу шырокіх колаў грамадства да шматграннасці музейнай справы. Сёлета ў межах форуму прайшлі прэзентацыі экспазіцый, навукова-практычныя семінары, круглыя сталы, майстар-класы. На ім сабраліся больш за 400 удзельнікаў, 98 музеяў і 10 кампаній, якія працуюць у сферы музейных тэхналогій. Гродзенскую вобласць прадставілі дзесяць музеяў, у іх ліку два – з Ашмяншчыны.

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме


Соф’я Гальшанская і Павел Сапега запрасілі ў свет гісторыі

Удзел у форуме прынялі і юныя краязнаўцы з Гальшан. Гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Э. С. Корзуна не проста заўважылі, а высока ацанілі прафесійны ўзровень яго экспазіцыі, цікавы падыход да папулярызацыі музейных прадметаў.

Калі з’явілася прапанова паўдзельнічаць у музейным форуме, кіраўнік цэнтра турызму і краязнаўства Тэрэса Кошань спыніла выбар на  гальшанскім музеі, паколькі ён з’яўляецца адным з першых школьных музеяў у нашым раёне, носіць званне народнага і рэгулярна яго пацвярджае.

Супрацоўнікі Ашмянскага цэнтра турызму і краязнаўства Аліна Мікліс, Анастасія і Юрый Кошань курыравалі экспазіцыю, дапамаглі арганізаваць выставу.

Загадчык музея ў Гальшанах Яніна Іванаўна Корзун расказала, як прайшла дэманстрацыя экспазіцыі на форуме ў Гомелі. Касцюміраванае выступленне  юных гальшанскіх краязнаўцаў спадабалася ўсім гледачам.

Выхаванцы Яніны Іванаўны, вучні Гальшанскай сярэдняй школы Аляксандра Харэвіч, Вікторыя Трус, Іван Дзенісенка і Аляксандр Каханоўскі раней таксама ўдзельнічалі ў краязнаўчых конкурсах. Заўважылі іх і на дадзеным мерапрыемстве – музей быў адзначаны дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі “Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці па патрыятычным выхаванні моладзі”.

Зрабіць незвычайную прэзентацыю ў вершаванай форме дапамаглі настаўнікі Алена Малышка і Таццяна Іванова. За добрыя парады і прапановы Яніна Іванаўна ўдзячна дырэктару Гальшанскай сярэдняй школы  Аксане Земляковай, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Зоі Гусевай, а таксама педагогу-арганізатару Алене Шымановіч, якая зрабіла  камп’ютарную прэзентацыю.

Тэрэса Вацлаваўна выказала падзяку начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлане Баркоўскай, начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Галіне Балінскай, загадчыку краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча Анастасіі Навіцкай за дапамогу ў падрыхтоўцы да мерапрыемства. Свой важкі ўнёсак у агульную справу зрабіла і Яніна Іванаўна Корзун, якая  вельмі добра падрыхтавала дзяцей.

Тэрэса Кошань адзначыла, што ўдзельнікі форуму маглі пазнаёміцца не толькі з гальшанскай установай. Былі прадстаўлены паштоўкі, буклеты, дыскі і календары гарадскіх школьных музеяў, а таксама музеяў Жупранскай і Кальчунскай сярэдніх школ.

Заслужаны поспех ашмянскіх музейшчыкаў

Краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча – сапраўдны асяродак культуры, цытадэль гісторыі нашага раёна. Але ён з’яўляецца лепшым не толькі на Ашмяншчыне. Нядаўна ён быў адзначаны і  на рэспубліканскім узроўні.

Сёлетні форум стаў знакавым для нашых музейшчыкаў. Менавіта ашмянскі краязнаўчы музей стаў адным з пераможцаў конкурсу “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю”.

Але перамога – гэта вынік працы не толькі калектыву музея. Саму экспазіцыю і матэрыялы да конкурсу (фотаальбом) распрацавала прыватнае прадпрыемства “Неф-праект” з дапамогай спецыялістаў Міжнароднага камітэта па помніках і мясцінах (IКАМОС). Менавіта іх мастацкія рашэнні ляглі ў аснову афармлення экспазіцыі. Дарэчы, у аўтараў экспазіцыі з Ашмянамі звязаны шэраг ідэй па музеефікацыі гарадскога цэнтра і ператварэнні яго ў своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Так, ашмянцы і госці горада бачылі цудоўны роспіс на сцяне крамы “Пачастунак”, які з’яўляецца часткай будучага трыпціха “Тры старосты ашмянскія – Радзівіл, Сапега, Агінскі. XVI-XVII ст.” Акрамя таго, ёсць ідэя “ажывіць” будынак былой сінагогі (помнік архітэктуры канца ХIХ стагоддзя), размясціць у ім музейную залу, а таксама паставіць мемарыяльны знак на месцы былой ратушы.

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Акрамя экспазіцыі, да форуму быў падрыхтаваны відэафільм, прысвечаны гісторыі нашага краязнаўчага музея, а таксама друкаваная прадукцыя: банэры, каляндарыкі, візітныя карткі.

Крэатыўнасці і працавітасці нашым музейшчыкам не займаць. Таму можна лічыць заканамерным, што ашмянскі музей быў прызнаны лідарам у намінацыі “Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі”.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў палацы Румянцавых-Паскевічаў. Дарэчы, урачыстая падзея прыпала акурат на дзень нараджэння ашмянскага музея – 27 верасня.

Удзел у гомельскім форуме для ашмянскіх аматараў і спецыялістаў музейнай справы стаў выдатнай нагодай пазнаёміцца з калегамі і аднадумцамі з розных куткоў Беларусі і з-за яе межаў, расказаць аб сваёй малой радзіме і адчуць сябе часткай вялікай супольнасці людзей, неабыякавых да гісторыі.

Кацярына РУДЗІК, Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нашы музеі – сярод лепшых на гомельскім форуме

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).