Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Напрыканцы верасня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання паэтаў пры рэдакцыі раённай газеты пабывалі ў гасцях у суседзяў-аднадумцаў з Валожына. Такія вылазкі – нячастая падзея ў жыцці ашмянскіх творчых асоб. Тым больш прыемна было з’ездзіць у суседні раён, падзяліцца літаратурным вопытам.

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства


Сустрэча адбылася ў сценах валожынскага раённага цэнтра культуры, дакладней – у “рэзідэнцыі” народнага літаратурана-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Прасторнае памяшканне, адведзенае для “рунеўцаў”, ледзь змясціла ўсіх жадаючых патрапіць на гэты паэтычны форум. А іх аказалася нямала, хоць дабрацца змаглі нават не ўсе мясцовыя самадзейныя літаратары.

Адкрыла мерапрыемства Валянціна Гіруць-Русакевіч, кіраўніца “Руні” і наша зямлячка. Яна пазнаёміла прысутных са славутымі імёнамі Валожыншчыны. Няпроста стрымаць здзіўленне, калі чуеш, што амаль на кожны населены пункт гэтага краю прыходзіцца гучнае імя. Сапраўды, хоць і Ашмяншчына таксама багатая на знакамітасці, але творцаў больш у суседзяў. Сярод іх, Сымон Будны, Канстанцыя Буйло, Ядвігін Ш., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Стары Улас, Пятро Бітэль, Вячаслаў Рагойша, Віктар Шніп і многія іншыя. Расказала Валянціна Францаўна і пра сучасных валожынскіх творцаў-аматараў, і пра іх творчыя поспехі. Усяго “рунеўцаў” – больш за трыццаць чалавек. Выдаюць калектыўныя і аўтарскія зборнікі паэзіі – і ў выдавецтве, і саматужным спосабам. Актыўна супрацоўнічаюць са сталічным выдавецтвам “Чатыры чвэрці” і з 2005 года выдалі ўжо тры “прафесійныя” зборнікі. Дзякуючы пашырэнню аргтэхнікі (перш за ўсё камп’ютараў і прынтараў), развіваецца таксама самвыдат. Многія вершы самадзейных паэтаў пакладзены на музыку і гучаць са сцэны. Дарэчы, у складзе “Руні” ёсць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

З прывітальным словам у адказ ад ашмянскай паэтычнай суполкі звярнулася Аліна Санюк. У сваім выступленні яна таксама прыгадала старонкі гісторыі, імёны славутых землякоў, расказала і пра сучасныя пошукі і поспехі ашмянцаў на ніве паэзіі. Нашы дасягненні параўнальна меншыя, аднак ашмянскія паэты выйшлі на міжнародны ўзровень – наш калектыўны зборнік хоць і адзіны, але выпушчаны сумесна з літоўскімі сябрамі, да таго ж на чатырох мовах! Чым не вынік?!

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Пасля такога ўступу пачалося, так бы мовіць, “паэтычнае спаборніцтва”. Годна прадставілі сваю малую радзіму “рунеўцы”: Аляксандр Кулак, Марыя Шакун, Дзмітрый Краскоўскі, Станіслаў Пупко, Наталля Жызнеўская, Сафія Русецкая, Людміла Садоўская, Уладзімір Буракоўскі, Таццяна Косік, Міхась Бацян, Валянціна Гіруць-Русакевіч. Не засталіся ў даўгу і ашмянцы: Эдвард Сяргей, Валянціна Васюкевіч, Генуэфа Кеўра, Алена Місюк, Яўген Куст, Ядзвіга Чаплінская, Яніна Гардзей, Дзмітрый Радкевіч, Аліна Санюк.

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

З песнямі выступілі Станіслаў Пупко, Дзмітрый Краскоўскі і Міхась Бацян. У руках Станіслава Міхайлавіча з’явіўся гармонік – і зазвінелі “валагодскія” пералівы  – ён шмат гадоў правёў у Расіі, дзе, дарэчы, напаткаў свою жонку. А вось Дзмітрый Геранімавіч незадоўга да сустрэчы з ашмянцамі знайшоў у інтэрнэце зборнік вершаў нашага земляка Леаніда Каркоткі і не пашкадаваў сну, прачытаў яго цалкам за ноч. Адзін з вершаў асабліва запаў у душу івянецкага педагога і ператварыўся ў лірычную песню. Ну, а кульмінацыяй мерапрыемства сталі песні свавольніка і веселуна Міхася Бацяна. Ён прадэманстраваў добры ўзровень валодання гітарай і ўразіў выканаўчай манерай, якая знаходзіцца недзе паміж рэпам, фламенка і бардаўскай песняй. Наогул, хлопец удала спалучае сур’ёзную працу з асабліва важнымі (VIP) кліентамі ў рэкламна-вытворчай кампаніі і бесшабашныя выступленні ў складзе гурта “Р’э Мажор”, дзе піша і выконвае свае песні.

І, мабыць ад цеплыні песень, працяўшы пахмурныя аблокі, выглянула ласкавае восеньскае сонца, распагодзілася і пацяплела.

Надышоў час развітвацца з мясцовымі паэтамі. Кіраўніца літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валянціна Гіруць-Русакевіч і Аліна Санюк абмяняліся памятнымі падарункамі і кнігамі. Аліна Мікалаеўна падзякавала гаспадарам за цёплы прыём і запрасіла валожынцаў у госці да нас.

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Пачалася другая частка паездкі – экскурсійная. Навуковы супрацоўнік тутэйшага краязнаўчага музея Уладзімір Пучкоў правёў пазнавальную і змястоўную вандроўку па эпохах, стылях і падзеях, якія засталіся ў мурах валожынскіх будынкаў і вуліц. Не горш за паэта Уладзімір Міхайлавіч расказваў пра Валожын так натхнёна, быццам разгортваў старонкі гісторыі старадаўняга мястэчка. Чаго варты хоць бы цалкам праўдзівыя, але падобныя на нейкія гарадскія байкі, эпізоды з “прыгодамі” валожынскіх помнікаў, якія то хавалі з вачэй далоў і зноў урачыста ставілі на месца (ці не першы ў Беларусі помнік каню), то ладзілі “пахаванні” (помнік Сталіну), то “перасялялі” з арганізацыі ў арганізацыю, аж пакуль дзесьці не страчваліся (помнік Леніну)! Як зазначыў экскурсавод, гісторыя – гэта пачатак самасвядомасці і любові да сваёй Радзімы, без яе краіне нельга. Менавіта ўрокі гісторыі дапамагаюць зрабіць высновы і вызначыцца з напрамкамі далейшага росту.

Наогул, з гісторыі вядома, што Ашмяны і Валожын звязваюць даўнія стасункі. Ашмянскі павет уключаў у сябе і валожынскія абшары. Таму, хоць і багатая валожынская зямля на таленавітых ды выдатных дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, але ўсё ж, як кажуць, чые яны – гэта яшчэ трэба разабрацца. Аднак мэтай сустрэчы было зусім не дзяленне на “вашых і нашых”, а проста сяброўская гутарка, абмен думкамі, ідэямі, меркаваннямі.

Станоўчых уражанняў ад паездкі было нямала. Яно і не дзіўна. Бо, калі збіраюцца цікавыя людзі, дык пачынаеш глядзець на свет па-іншаму. Па-добраму.

Давыд МУСТАФІН.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.


Поделиться в соц. сетях
Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Ашмяны-Валожын : шляхамі сяброўства

Нравится
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ошмян

В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие

Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник

Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.

Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района

Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас

Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу

Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,

Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели

Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в

Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.

В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы

Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.

Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора

Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).