«Стары горад» : гісторыя і рэальнасць
Нацыянальная кухня, нароўні з культурнымі традыцыямі, – сімвал і сэрца любога народа. Знаёмства з ёй дапамагае даведацца пра гісторыю краіны, зразумець і палюбіць яе.
На жаль, мы, беларусы, мала ведаем пра сваю нацыянальную кухню. Спытай любога – назавуць толькі дранікі. Але ў той жа час радуе, што хваля беларусізацыі набірае ўсё большую сілу: маладыя людзі гавораць на чыстай беларускай мове, цікавасць да нацыянальнай кухні расце, многія рэстараны імкнуцца ўводзіць у меню беларускія стравы.
Вось і кафэ «Стары горад», якое адкрылася не так даўно ў цэнтры горада, выкарыстоўвае старабеларускую тэму як асноўную. Размяшчэнне абавязвае – дом пабудовы 1850 года. Сцены, якім 160 гадоў, дазваляюць адчуць дух таго часу. Па задумцы галоўнага натхняльніка і арганізатара Тамары Уладзіміраўны Філіповіч, інтэр’ер кафэ стылізаваны пад XIX стагоддзе. Як і ў даўнія часы, у ім спалучаюцца дрэва і камень.
На першым паверсе грубыя драўляныя сталы і крэслы, над галавой – бяздоннае неба, дзесьці цурчыць вада. Ты як быццам на вуліцы. Уздымаешся на другі паверх – і трапляеш на мансарду дома беларускага шляхціца. На сцяне велізарная панарама горада, адноўленая па фатаграфіі 1911 года з гістарычнай дакладнасцю.
Такому інтэр’еру адпавядае і меню. Яно распрацавана экспертам беларускай кухні Аленай Мікульчык. З мінскіх рэстаранаў былі запрошаны вядомыя кухары для правядзення майстар-класаў па прыгатаванні старабеларускіх страў.
Назвы страў дзіўныя, яны і гучаць смачна – пячыста, тарцюхі, жур, верашчака, пірог з крушанкамі, архас.
Алена Мікульчык не толькі дзялілася рэцэптамі прыгатавання старабеларускіх страў, але і суправаджала іх цікавымі гістарычнымі фактамі. Аказваецца, прыхільнікам архасу – далікатнага тварагу хатняга прыгатавання – быў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян III Сабескі. Лічыцца, што менавіта таму ў яго было так шмат дзяцей (13!).
Назва «тарцюхі» паходзіць ад беларускага слова «тарка» – асноўнага прыстасавання для іх прыгатавання. Гісторыя старабеларускай стравы «верашчака» пачалася ў часы караля Аўгуста III, пры двары якога жыў вядомы кулінар Верашчака. А поліўка з аўсянай мукі «жур», вядомая яшчэ з часоў Уладзіміра Манамаха, была вельмі папулярная ў нашых продкаў у сувязі не толькі з прастатой прыгатавання, але і з гаючымі ўласцівасцямі аўсянай цэжы і дапамагала пасля бурнага застолля лепш, чым агурочны расол. Вось такім дзіўным чынам пераплялася гісторыя з рэальнасцю ў сценах гэтага кафэ.
Незабыўную атмасферу стварае і жывое гучанне скрыпкі: натхняе і да сяброўскай гутаркі, і да вялікай урачыстасці. Дарэчы, для банкетаў і карпаратываў распрацавана і іншае меню – стравы сучаснай кухні, без якіх цяжка ўявіць сабе святочны стол. У абедзенны час наведвальнікам прапануюць меню комплексных абедаў «Ад шэфа», куды таксама ўваходзяць стравы беларускай кухні па вельмі прымальных цэнах.
Гарманічнае спалучэнне выдатнай кухні, бездакорнага абслугоўвання і ўтульнага інтэр’еру ствараюць атмасферу, у якую хочацца вяртацца зноў і зноў.
Вольга ЗАВАДСКАЯ.
Поделиться в соц. сетях








Нравится
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Телефонный справочник Ошмяны
Подробнее Телефонный справочник Ошмяны
Интересная Беларусь
Неизвестные жертвы и герои войны
Подробнее О Великой Отечественной войне в Беларуси, казалось бы, вспоминают на каждом шагу: многочисленные памятники, книги, фильмы, школьные учебники. Однако руководитель исторической мастерской


