У раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з расійскім гісторыкам і пісьменнікам Аляксандрам Чароміным

Расійскі гісторык і пісьменнік Аляксандр Чаромін таксама і аўтар манаграфіі «Тураўскае княства (Х – ХIV стагоддзі)». На падставе новых, раней невядомых гістарычных фактаў у кнізе падаецца гісторыя Тураўскага ўдзельнага княства, якое ўваходзіла ў розныя перыяды свайго існавання ў склад Кіеўскага, Галіцка-Валынскага і Вялікага Літоўскага княстваў.
Напачатку сустрэчы аўтар манаграфіі расказаў аб сабе і захапленні гісторыяй, якое праявілася яшчэ ў дзяцінстве: ужо з чацвёртага класа ён удзельнічаў у прадметных алімпіядах і станавіўся іх пераможцам. Таму паступленне ў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут было не выпадковым. Экзамен па гісторыі, якая стала справай усяго жыцця, ён вытрымаў на выдатна.
Вялікую зацікаўленасць выклікаюць у пісьменніка “белыя плямы” ў гісторыі як Расіі, так і сумежных з ёй дзяржаў, падзеі, якія па шэрагу прычын былі фальсіфікаваны і насілі грыф сакрэтнасці.
Аляксандр Чаромін – аўтар больш ста публікацый па гісторыі і краязнаўству, генеалогіі, паліталогіі і іншых дапаможных гістарычных дысцыплінах. Дзякуючы доступу пісьменніка да архіўных дакументаў Ватыкана, Улан-Батара, Пекіна, Кракава, пабачыла свет больш трыццаці яго кніг, якія закранаюць розныя перыяды гісторыі. Гэта і манаграфіі «Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне. З гісторыі 349-й стралковай дывізіі», «Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне. Па гісторыі 123-га Дняпроўскага асобнага матарызаванага пантонна-маставога Венскага ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі батальёна». Апошняя, дарэчы, напісана ў памяць аб сябру, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, камандзіру пантоннага батальёна, ураджэнцу Віцебскай вобласці. Адна з кніг прысвечана гісторыі роднага горада, міжнароднага гандлёвага цэнтра – старой Астрахані.
Упершыню Беларусь Аляксандр Чаромін наведаў у 1989 годзе. Тады па мясцовым тэлебачанні ён пачуў аб старажытным Тураве - турыстычным цэнтры нашай дзяржавы і захацеў даведацца аб ім як мага больш, аднак усюды натыкаўся на супярэчнасці. Гэтыя абставіны і падштурхнулі да збору гістарычнага матэрыялу. Наведванне архіваў у Расіі і Ватыкане, бібліятэк у Маскве і Санкт-Пецярбурзе, Нацыянальнай бібліятэкі ў Беларусі, старажытнага Турава і мясцовага краязнаўчага музея, знаёмства з яго артэфактамі, сустрэчы з археолагам і доктарам гістарычных навук Пятром Лысенкам – усё гэта садзейнічала стварэнню манаграфіі, якая выйшла ў мінулым годзе. Зараз Аляксандр Чаромін прэзентуе кнігу ў розных гарадах нашай краіны.
Аляксандр Аляксандравіч падчас сустрэчы адказаў на пытанні, якія зацікавілі ашмянцаў, падзяліўся творчымі планамі наконт выдання новых кніг па гісторыі нашай дзяржавы, сярод якіх манаграфіі па гісторыі Полацкага княства і горада Брэста.
Аліна САНЮК
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Портативные колонки: преимущества и правила выбора
Подробнее Как выбрать модель портативной колонки? На что обращать внимание при покупке колонки. Советы от А1. Почему именно портативная колонка? Устройство активно используют на улице. Колонка подключается к


