"Калядны фэст" у Лiдскiм замку: святкi, як раней
Стылізаванае народнае свята запрасіла і дарослых, і маленькіх жахароў Лiды не кудысьці, а ў Лідскі замак. Тут, на імправізаванай пляцоўцы сярод магутных сцен і навагодняй прыгажуні ёлкі, людзі атрымлівалі зарад добрых эмоцый і пазітыву. Нездарма кажуць, што выхадны дзень, “прыпраўлены” добрым настроем, выдатная магчымасць адпачыць ад працы і хатніх клопатаў.
– Зімовыя святкі пачыналіся ад поснай куцці і працягваліся амаль да 19 студзеня, – расказвае карэспандэнту загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Канцавенка. – На працягу двух калядных тыдняў нашы продкі весяліліся, арганізоўваючы сапраўдныя тэатральныя відовішчы. Калядоўшчыкі з песнямі і віншаваннямі абыходзілі ўсе двары ў вёсцы, бо лічылася, што тую гаспадарку, якую па нейкай прычыне яны абмінуць, у надышоўшым годзе напаткае бяда. Моладзь танчыла, спявала пад гармонік. Было надта весела.
По словах Наталлі Уладзіміраўны, «Калядны фэст» – мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай. Яно злучае гісторыю і сучаснасць, дапамагае звярнуцца да традыцый беларускіх святаў. Менавіта за гэта і прыйшлося даспадобы лідчанам, стала традыцыйным. У гэтым годзе фармат яго яшчэ больш пашырыўся. Удзел у свяце выказалі жаданне прыняць амаль усе сельскія ўстановы культуры і іх калектывы.
Першапачаткова здавалася, што людзей будзе не так шмат, як хацелася б, аднак ужо праз пару хвілін пасля пачатку тэатралізаванай праграмы стала зразумела: народ сабраўся цэлымі сем’ямі. Паглядзеўшы літаратурна-музычную замалёўку “Віфлеемская зорка”, госці свята адправіліся з калядою да Васіля і Ганны. Звонкія песні, побытавыя танцы (мала хто сёння ведае, як шпарка тупаюць ногі пад кракавяк, падэспань ці ойру!), гумар і народныя гульні. Як тут стаяць у баку, калі праграма такая насычаная?
Асабліва весяліліся дзеці. З вялікім задавальненнем яны вадзілі калядны карагод вакол прыгажуні ёлкі і з такім жа задавальненнем паглядзелі п’есу “Цар Ірад” лялечнага тэтра “Батлейка”. Факт ёсць факт: у гэты дзень не было снегу, але лёгкі мароз не даваў гасцям мерапрыемства сумаваць. Пакуль яны рабілі фотаздымкі з казачнымі героямі, ён так і стараўся падрумяніць шчокі. Каб уратавацца ад марозу, трэба было змяніць тактыку. Напрыклад, стаць удзельнікам зімовых забаў, цікавых конкурсаў і вясёлых эстафет.
– Мне падабаецца, як арганізоўваюць мерапрыемствы мясцовыя работнікі культуры, – падзялілася ўражаннямі жыхарка Дiды Таццяна Вянцко. – Атрымліваецца ярка, маляўніча, уражліва. Кожны раз здзіўляешся іх прафесіяналізму, энтузіязму, а самае галоўнае – таленту. Сумаваць не даводзіцца нікому. Да кожнай узроставай катэгорыі – свой падыход. Летам усёй сям'ёй наведваем свята "Купалле", зараз стане добрай традыцыяй прыходзіць у Лідскі замак на “Калядны фэст”. Дзякуй усім за добра праведзены выхадны дзень.
Асаблівы святочны настрой падарыла наведвальнікам мерапрыемства арт-прастора “Калядная” з удзелам творчых калектываў Лідскага раёна. Непадалёку ад сцэны прапаноўвала сувеніры на любы густ выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Магніты, лялькі, шкатулкі, бранзалеты, заколкі – вочы разбягаліся ад такой прыгажосці. Людзі весяліліся на славу, а галоўнае – жадалі адзін аднаму здароўя і шчасця на ўвесь год. Ну а хто, стаміўшыся ўдзельнічаць у насычанай праграме, хацеў падсілкавацца – мог завітаць у карчму і выбраць прысмакі на любы густ, адведаць гарачай гарбаты.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиды
Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил
Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.
В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%
Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и
В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график
Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.
Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале
Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и
В Лиде неизвестные продали молодому человеку найденный «клад», который оказался фальшивкой
Хотите узнать больше? "Клад", конечно, оказался ненастоящим.
Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона
Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с
Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины
Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в
«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба
Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.
Лучшие компании
Объявления
Ищем водителей
0 бел.руб.
13:59, 10.01.2023Ремонт компьютеров и ноутбуков.Установка...
0 бел.руб.
12:07, 03.01.2023Ремонт компьютеров юр. лиц / IT- аутсорс...
0 бел.руб.
12:06, 03.01.2023Памятники из гранита по выгодной цене ку...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Благоустройство. Строительные работы на ...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022О Лиде
У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом
Подробнее У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул "Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што?" У ім закраналіся дзве праблемы. Першая — у замкавай вежы ўся экспазіцыя аздобленая па-руску. А
Интересная Беларусь
Хорошие новости о коронавирусе в Беларуси тоже есть
Подробнее Все мы погрязли в потоке плохих новостей про пандемию COVID-19 в Беларуси. Попытаемся рассмотреть несколько не совсем плохих и даже хороших.


