Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі ў Лідзе паўстане помнік Гедыміну?

Калі ў Лідзе паўстане помнік Гедыміну?

Інфармацыя аб намеры ўладаў ўсталяваць у Лідзе помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну ўпершыню з’явілася яшчэ ў 2005 годзе. Менавіта на загад Гедыміна ў старажытным горадзе ў 1323 годзе быў пабудаваны славуты аднайменны замак.

У 2007-м тагачасны старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худык спрабаваў зацікавіць планамі стварэння бронзавага помніка, на які не хапала грошай, генконсула Літвы ў Гродне (Гедымін - заснавальнік Вільні). Казалі, на стале ў раённага кіраўніка нават стаяла бронзавая мадэль коннага помніка князю. Але манумент слыннай асобе беларускай гісторыі не з’явіўся дасюль. Чаму?

Начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму Уладзімір Самсонаў распавёў TUT.BY, што ад гэтай ідэі ніхто не адмаўляўся, але канкрэтныя праекты пакуль не разглядаліся.
“Гэта складанае пытанне. Ёсць пэўныя праектныя прапановы, але трэба абвесціць тэндэр, атрымаць дазвол Міністэрства культуры... Маюцца цяжкасці і са сродкамі. Паводле ранейшых падлікаў, кошт помніка ацэньваўся ў 100 тысяч долараў. Цяпер, відаць, зусім іншая цана на матэрыялы. Але помнік у горадзе просіцца. У бліжэйшыя паўгода-год завершыцца рэканструкцыя замка і тады вернемся да гэтага праекта”, — адзначыў Самсонаў. Пры гэтым ён паведаміў, што нядаўна ў іх змяніўся старшыня райвыканкаму, і з новым начальнікам “гэтую ідэю яшчэ не абмяркоўвалі”.
У той жа час, у горадзе у апошнія два гады з’явіліся помнікі лазеншчыку, савецкаму камандзіровачнаму, быў адрэстаўраваны неўміручы Ленін. Няўжо, на няўцямныя фігуркі грошы ёсць, а на Гедыміна - няма?
Уладзімір Самсонаў запэўнівае, што паміж гэтымі праектамі ніхто не выбіраў. “Тое, што вы назвалі — малыя архітэктурныя формы. Іх ўсталявалі адмыслова да “Дажынак-2010”, каб упрыгожыць гарадскі ландшафт. Але ні ў якім разе не наўзамен Гедыміну”, — сцвярджае начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму.
Зусім нядаўна TUT.BY распавядаў аб вельмі падобнай сітуацыі з помнікам заснавальніку Вялікага Княства Літоўскага каралю Міндоўгу ў Наваградку. Тамтэйшыя ўлады і Міністэрства культуры папярэдне далі дабро праекту мінскага скульптара Генадзя Буралкіна, які прадугледжваў стварэнне пяціметровай бронзавай постаці Міндоўга на кані з каменным пастаментам.
Адкрыццё помніка спачатку планавалася на 2009 год, потым — на 2010-ты. Аднак, як і з Гедымінам ў Лідзе, пытанне падвісла ў паветры. Тады кошт манумента ацэньваўся ў 400-450 млн рублёў. Каб сабраць гэтую суму, наваградскія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак, заклікаўшы ўсіх неабыякавых пералічыць хто колькі можа. Але за два гады на будаўніцтва помніка нацыянальнаму герою было пералічана ўсяго 14 млн рублёў. Дзяржава ж грошай не знайшла. Ці не шукала.
Сёлета спаўняецца 20 год дзяржаўнай незалежнасці, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі нацыянальнымі сімваламі ды прыярытэтамі. Мінск з яго цыклапічнымі ленінымі-калінінымі-дзяржынскімі быў і застаецца апалагетам савецкасці, а не сімвалам незалежнасці. Пакуль беларусы праз гады плачуцца аб адсутнасці сродкаў на ўвекавечванне памяці нацыянальных герояў, літоўцы даўно стварылі на сваіх вуліцах іх пантэон. Тыя, хто наведае Вільню, пабачыць там велічныя помнікі Міндоўгу і Гедыміну.

 

TUT.BY

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил

Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.

В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%

Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.