Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Гародня. 50 год без Фары Вітаўта” — прэзентацыя кнігі 23 мая

У чацвер, 23 мая, ў Гродна адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта“, якое пабачыла свет у кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка”. Увазе гарадзенцаў будуць прадстаўленыя каляровая брашура і дыск, дзе змешчаныя ўнікальныя здымкі славутага храма, яго гісторыю і знішчэнне, успаміны гарадзенцаў, а таксама грунтоўныя даследванні беларускіх і літоўскіх гісторыкаў.

“Гародня. 50 год без Фары Вітаўта” — прэзентацыя кнігі 23 мая

Выстава, прысвечаная гэтаму храму, зараз адкрылася ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы.

Больш як 50 гадоў таму ў 1961 годзе ў Гродне камуністамі быў зруйнаваны адзін з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў нашага краю – Фара Вітаўта. Шасцісотгадовая гісторыя касцёла непарыўна звязаная з гісторыяй гораду. Святыня, якая перажыла пажары, варожыя навалы ды ваяўнічы атэізм, стала ахвярай гарадзенскіх уладаў. У ноч на 29 лістапада 1961 года ленінградсзскія піратэхнікі выканалі рашэнне №883 выканаму гарадскога савету “О мероприятиях по обрушению здания бывшего военного костёла на Советской площади”…

Прэзентацыя запланавана на 23 траўня, пачатак у 18.30 (вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія “Еўрапейская архітэктурная спадчына Беларусі ў ідэалагічных войнах ХХ-ХХI ст. Расейскае, савецкае стаўленне да архітэктурнай традыцыі беларусаў.”

Фара Вітаўта – першы каталіцкі храм у Гродна. Дакладная дата яго пабудовы невядомая, але драўляны касцёл згадваецца ў княскім прывілеі, дадзеным гродзенцам у 1389 годзе. Будаўніцтва мураванага касцёла звязваюць з дзейнасцю ў Гродне караля Стэфана Баторыя. Касцёл быў канчаткова пабудаваны ў 1586 годзе. Па сваіх памерах ён лічыўся самым вялікім храмам на беларускіх землях.

Касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны ў розныя часы называўся па-рознаму: Фара Вітаўта, Сафійскі Сабор, Гарнізонны касцёл. Ягоны лёс быў незайздросны: храм неаднаразова знішчаўся ў пажарах. Чарговы пажар у 1793 годзе настолькі сур’ёзна пашкодзіў касцёл, што назву “Фарны” аддалі былому касцёлу езуітаў.

Пасля ўваходу Гродна ў склад Расійскай імперыі касцёл аддалі праваслаўным – так касцёл стаў Сафійскім саборам. Апошняя праваслаўная літургія была праведзена ў храме ў снежні 1918 года, пасля чаго сабор зноў перадалі католікам. У 20-30-х гадах, пасля дзвюх няўдалых спроб перабудовы касцёла, ён стаў называцца гарнізонным.

За гады вайны Фара амаль не знішчылася. Горш касцёлу было ўжо пасля Вялікай Айчыннай: у касцёле знаходзіліся склады збожжа, тканін і інш. Былі нават планы спачатку зрабіць з касцёла кінатэатр, а пасля ўвогуле размясціць там спартыўную залу. Але касцёл урэшце дачакаўся найгоршага лёсу – 8 сакавіка 1961 года была прынята пастанова знесці будынак самага першага каталіцкага храма ў Гродне, што і ажыццявілася: у ноч на 29 лістапада 1961 года ленінградская група падрыўнікоў знішчыла Фару Вітаўта…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26