Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Кірмаш праектаў” для культуры ў Гародні адбудзецца 10 красавіка

“Кірмаш праектаў”, заснаваны ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, хутка прыедзе ў Гародню. Шукаюцца ідэі, здольныя зрабіць мясцовае культурнае жыццё больш цікавым, змястоўным і запатрабаваным!
“Кірмаш праектаў” – гэта пляцоўка для грамадскага абмеркавання ў фармаце lightning talk (“маланкавая размова”) культурніцкіх прапаноў, якім неабходна падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў. Калі Вы ведаеце, чаго бракуе ў культурным жыцці Вашага горада і вобласці, можаце аформіць свае думкі канструктыўна і перспектыўна, і больш таго – прадставіць праектную ідэю на суд неабыякавай публікі, запрашаем Вас да ўдзелу ў “Кірмашы праектаў”, які адбудзецца ўжо ў красавіку гэтага года!

“Кірмаш праектаў” для культуры ў Гародні адбудзецца 10 красавіка

На выніковай сустрэчы-прэзентацыі Вы зможаце:
- Распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
- Пазнаёміцца з рознымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
- Знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў для рэалізацыі вашай ідэі;
- Атрымаць “парады бывалых” і якасную ацэнку, карысныя для развіцця вашага праекта;
- Заахвоціць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку!
- і такім чынам зрабіць свой унёсак у тое, каб культурніцкае жыццё вашага горада зрабілася ярчэйшым і цікавейшым!
Праекты, што пройдуць папярэдні адбор арганізатараў, пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры і мастацтва, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя людзі, з якімі можна абмеркаваць вашую прапанову ў дэталях.
Фармат lightning talk – гэта:
- 5 хвлін, якія даюцца на ваш выступ;
- мінімум 3 слайды*, якія вам трэба падрыхтаваць (максімум – роўна столькі, колькі вы паспееце прадставіць за адведдзеныя 300-420 секунд).
*Для прэзентацый, зробленых у prezi.com – абмежаванні толькі па працягласці выступу.
У прэзентацыю неабходна ўключыць наступнае:
- Назва і сутнасць прэзентацыі (праект, стратэгія і г.д.);
- Чаму і каму гэты праект неабходны?
- Фармат праекта, яго унікальнасць і (ці) адэкватнасць;
- Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
- Якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).
Спампаваць анкету: docs.google
Праекты ў фармаце прэзентацый PowerPoint, Prezi і аналагічных, а таксама запоўненую заяўку ўдзельніка (асобны файл, які можна спампаваць па спасылцы) дасылайце да 7 красавіка ўключна на email [email protected]. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Гродненскім рэгіёне Сяргея Фінскага: (029) 78 69384, (029) 625 8861

Выніковая прэзентацыя адбудзецца 10 красавіка 2013 года.

Местоположение:кафе H2O, Гродно, ул. Студенческая, 2
Начало:10 апреля в 18:00
Окончание:10 апреля в 21:00

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26