Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Іна Соркіна: Хачу, каб мае дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску

Іна Соркіна: Хачу, каб мае дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску
Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна, паведамляе “Твой Стыль“.

Іна Соркіна:

- На гэты раз я занялася дадзенай праблемай у першую чаргу як маці двух сыноў. Пытанне  мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын. Цяпер і малодшы сын падрос. Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.

Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць. Веды школьнікаў па айчыннай гісторыі не сталі ад гэтага лепшымі. А вось узровень валодання  беларускай  мовай значна пагоршыўся: абсалютная большасць школьнікаў не толькі не могуць размаўляць на беларускай мове, але нават і не разумеюць яе.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Іна Соркіна вырашыла распачаць збор подпісаў, каб пазней дадаць іх да свайго ліста ў  Міністэрства адукацыі з абгрунтаваннем неабходнасці вяртання  абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.

Гэта можна зрабіць паэтапна, па меры сканчэння пяцігадовых тэрмінаў выкарыстання падручнікаў, што дазволіць пазбегнуць дадатковых бюджэтных выдаткаў (пра вялікія памеры якіх – каля 10 млд. руб. – узгадваў намеснік міністра К.Фарыно).

Іна Соркіна:

-Напрыклад, у  2013/2014 навучальным годзе заканчваецца пяцігадовы тэрмін выкарыстання падручніка па гісторыі Беларусі для 6 класа (менавіта у гэтым класе распачынаецца школьны курс гісторыі Беларусі). Значыць, калі з 2014/2015 увесці беларускамоўнае  выкладанне гісторыі Беларусі ў 6 класе, то ніякіх дадатковых выдаткаў на гэта не спатрэбіцца.

Збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства адукацыі наконт вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску ідзе на рэсурсе change.org. Пакуль зварот падтрымалі каля 200 чалавек.

Падтрымаць ініцыятыву Іны Соркінай і пакінуць свой подпіс  за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску можна тут.

Пра намер перавесці выкладанне гэтых прадметаў на беларускую мову ў сакавіку 2012 года паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Намеснік міністра Казімір Фарына на прэс-канферэнцыі  16 мая заявіў, што ў бліжэйшы час гэтага не будзе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26