Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў

Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў
Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха разам з удзельнікамі краязнаўчага гуртка “Краязнаўчая школа” ўжо некалькі год працуе над макетамі гістарычных будынкаў Гродна. У іх ліку – гродзенскія каталіцкія кляштарныя комплексы. Пакуль можна патрымаць у руках няскончаны макет Фарнага касцёла, паведамляе Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі .

Праца па стварэнні макетаў карпатлівая і доўгая. Спачатку трэба ўсё вывучыць, пашукаць, як будынак ці комплекс выглядалі раней, як, магчыма, змяніліся ці загінулі некаторыя дэкоры, усё дакладна вымераць, пасля начарціць. Таму хтосьці з гурткоўцаў знаходзіцца на стадыі чарцяжу, у кагосьці стадыя загатовак. Спачатку робіцца самая складаная частка – фасад, а пасля ўсё астатняе. Напрыклад, гатовая ўжо частка фасада пабрыгіцкага касцёла.

Разам з навучэнцамі Ігар плануе зрабіць макеты паезуіцкага, пабернардынскага і пабрыгіцкага комплексаў. Таксама ў планах ёсць Фара Вітаўта, якая ў макеце будзе мець выгляд XVI ст.

Фарны касцёл у Ігара Лапехі пафарбаваны ў жоўты колер. Краязнаўца тлумачыць, што, на яго думку, Фарны касцёл як барочны будынак, якому ўласціва пышнасць, меў жоўты колер.

Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў

Таксама ў планах гурткоўцаў зрабіць макет неіснуючага сёння Дамініканскага касцёла, аднак папярэдне трэба будзе дасканала вывучыць, як ён выглядаў.

Адкуль Ігар з навучэнцамі бяруць чарцяжы для макетаў?

- На шчасце, ёсць вымярэнні манументальных будынкаў, якія рабіліся ў 50-я гг. ХХ ст. для спісу помнікаў. Ёсць абмеры, якімі можна карыстацца. Нам галоўнае ведаць план, а планы мы ведаем фактычна ўсіх будынкаў, а таксама вышыню. Тады прапорцыі знайсці вельмі проста, – тлумачыць гісторык.

Макеты робяцца з ПВХ-пластыку. На яго як найбольш трывалы матэрыял перайшлі ўсе мадэлісты, тлумачыць Ігар. Маштаб – 1:200.

Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў

Акрамя макетаў будынкаў храма (ёсць таксама макет праваслаўнага Свята-Раства-Багародзічнага комплекса), Ігар з удзельнікамі гуртка працуе над макетамі ўсіх манументальных будынкаў гістарычнай гродзенскай забудовы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26