Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Расійскі бізнесовец вывучыў беларускую мову і стварае Музей шляхты!

Для гэтага Павел Падкарытаў набыў за 120 тысяч долараў сядзібу Падароск у Ваўкавыскім раёне.

Расійскі бізнесовец вывучыў беларускую мову і стварае Музей шляхты!

Днямі бізнесовец сплаціў на рахунак Ваўкавыскага выканкама гэтую суму. Скарыстаўшыся ягоным прыездам у Беларусь, Еўрарадыё пагутарыла з гэтым незвычайным чалавекам — і спадар Павел адказваў па-беларуску, амаль без памылак. Павел Падкарытаў нарадзіўся ў Екацярынбургу, цяпер жыве ў Таліне, а вось ягоная бабуля паходзіць з Беларусі.

Павел Падкарытаў: “Мая бабуля нарадзілася ў Беларусі, на Віцебшчыне, у Чашніцкім раёне. Але яна рана з’ехала. Дзед быў з Поўначы, тут служыў у войску, потым працаваў на чыгунцы: і яго прызначылі ў Петразаводск, потым на Урал, так яны з’ехалі”.

Хоць бабуля і выхоўвала Паўла, але да 2010 года ён не быў у Беларусі. Толькі чуў ад бабулі беларускія словы і разумеў, што гэта — адрознае ад рускага. Да беларушчыны спадар Павел прыйшоў у… турме.

Павел Падкарытаў: “У мяне былі пературбацыі, звязаныя з умовамі вядзення бізнесу ў Расіі. Была бізнес-вайна — і ўсе адпаведныя акалічнасці. Таму я меў такі вялікі адпачынак нявольны. Я меў магчымасць карыстацца інтэрнетам, выйшаў спачатку на “nn.by”, стаў гойсаць па іншых сайтах, замаўляць нейкія кнігі…”

Спадар Павел пачаў чытаць па-беларуску — і са здзіўленнем адкрыў, што большасць напісанага разумее!

Павел Падкарытаў: “Даслалі мне ARCHE… Першая кніга была “Дажыць да зялёнай травы” — перапіска Быкава з Барадуліным. Але я мусіў замовіць і слоўнік, бо праз 2-3 словы сустракаў не зусім зразумелыя. Стаў чытаць усё гэта. Зразумеў увесь стан, у якім уся беларуская справа знаходзіцца. Захацелася неяк дапамагчы”.

Так Павел Падкарытаў пазнаёміўся з Уладзімірам Арловым. Прапанаваў пісьменніку зрабіць пашыранае перавыданне ягонай дзіцячай кнігі “Адкуль наш род”, зладзіць іншыя супольныя праекты. У 2010 годзе ўпершыню наведаў Беларусь і, як кажуць, прыкіпеў. А ўлічваючы, што пасля вызвалення спадар Падкарытаў пераехаў з сям’ёй жыць у Талін — да Беларусі стала і зусім блізка. Пытаемся бізнесоўца, што ж яго так “торкнула” ў Беларусі.

Павел Падкарытаў: “Торкнула” — гэта якраз тое слова, якое я ўжыў, калі адказваў некалі на пытанне “Белсата”. Нешта “торкнула”! Гісторыя Расіі — яна вялікая, так. Але яна імперская, з пазіцыі сілы заўсёды. Але калі пачынаеш гэта вывучаць, бачыш, што ўся гэтая гісторыя звязана з гвалтам. Робіцца крыўдна за той бок, які спазнаў гэты гвалт. Беларусь была аб’ектам гэтага імперскага ціску. І гэта ўсё працягваецца — замоўчванне гісторыі, вялікіх персон…”.

Абурае Паўла Падкарытава, калі новыя псеўдагісторыкі пачынаюць ачарняць Тадэвуша Касцюшку, Кастуся Каліноўскага ды іншых выбітных беларусаў.

Павел Падкарытаў: “Нам спрабуюць упарта даказаць, што гэта палякі, а не беларусы. Што беларусы не маюць ніякага дачынення да гэтага. Беларусам спрабуюць даказаць, што няма ў вас нічога, чым можна ганарыцца. Толькі ганчарнае рамяство і саломапляценне. Вы сяляне — і ўсё тут”.

Самастойнае вывучэнне гісторыі, сяброўства з Арловым і іншымі годнымі беларусамі хутка дало зразумець спадару Паўлу, што не толькі саломкай ды збанамі павінна ганарыцца радзіма ягонай бабулі.

Павел Падкарытаў: “Краіна замкаў” — можа, гэта і падштурхнула мяне да набыцця Падароску. Аддам усю сядзібу пад Музей беларускага шляхецтва. Там невялікае памяшканне, але ж і вялікі музей зрабіць складана. Каб паказаць, чым займалася шляхта, як бавілі час, як ваявалі, як жылі. Зрабіць сучасны музей, інтэрактыўны…”

Захапленне беларушчынай і вывучэнне сваіх беларускіх каранёў нават наштурхнулі Паўла Падкарытава ўзяць сабе прозвішча бабулі — Бераговіч.

Павел Падкарытаў: “Часам ужываю, так. Я прачытаў у Акуніна, што чалавек — такая істота, якая можа за жыццё некалькі разоў змяніць сваё аблічча. Шкада тых людзей, якія гэтага не разумеюць, не спрабуюць. Збег акалічнасцяў даў мне магчымасць паспрабаваць нейкае іншае аблічча. І прозвішча Бераговіч — так, гэта нешта іншае. У мяне ўжо ёсць такая электронная пошта, нехта мяне ўжо так называе…”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Гродно

В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было

Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.

Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно

Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и

В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?

Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в

В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?

Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы

Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно

Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?

В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу

Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.

Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода

Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.

Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно

Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26