У цэнтры Гродна дадаткова абследвалі дрэвы
Тэма вырубкі дрэў моцна хвалюе гараджан. Жыхары дамоў па вуліцы Леніна занепакоіліся тым, што спілаваць павінны ледзь не ўсе дрэвы ў наваколлі. Па іх заяве і склікалі камісію для дадатковага абследвання дрэў, што паводле рашэння пракуратуры мелі быць высечаны.
Дрэвы абследвала камісія ў складзе прадстаўнікоў ЖКГ, Абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў, Орхускага цэнтра і “Зелянбуда”.

Сустрэча жыхароў і чынавенства праходзіла вельмі эмацыйна, передае “Твой Стыль“. Не дзіва, бо ў апошнія гады ў Гродне высеклі вялікую колькасць дрэў. Гэты працэс працягваецца і зараз.
Гэтая сустрэча з гараджанамі – бадай што першае грамадскае абмеркаванне лёсу зялёных насаджэнняў у нашым горадзе за апошні паўгады. Ранейшыя грамадскія слуханні па дрэвах, якія мелі рэзанансны характар, не прынеслі аніякага выніку і былі больш падобныя на фарс.
Па некаторых звестках у гэтым годзе ў цэнтры горада павінны высекчы каля 300 дрэваў. Нягледзячы на тое, што спецыялісты прызналіся, што самі не ведаюць дакладнай колькасці (!), яны ўпэўнена заявілі, што ў парку Жылібера ўзімку будзе пасаджана каля 100 маладых дрэўцаў.
На пытанне, колькі з іх прыжывецца, адказаць ніхто з камісіі так і не змог. Не змаглі адказаць ці паказаць і тыя дрэвы, што ўжо быццам бы былі пасаджаны на змену спілаваным. Разабрацца з тым, хто і за што адказвае ў нашым горадзе, з першага разу не атрымліваецца. Каб пасадзіць дрэва – трэба дазвол, каб спілаваць – таксама. Чый? Працу выконвае “Зелянбуд” ці служба ЖКГ, кантроль ажыццяўляе гарадская інспекцыя прыродных рэсурсаў. У яе функціі ўваходзіць і маніторынг стану зялёнага фонду горада. Дрэвы належаць гораду, іх лёсам распараджаецца гарвыканкам і ЖЭСы.
Тут пачынаецца самае цікавае. На тое, каб лячыць хворае дрэва, у бюджэтах усіх гэтых арганізацый грошай няма. Няма іх і на тое, каб утрымліваць дрэвы у належным стане. Гэта значыць, на падкормку, індывідуальную паліўку, а таксама апрацоўку хімікатамі сродкі не выдзяляюцца. Лягчэй і танней, па словах чыноўнікаў, спілаваць старыя і пасадзіць новыя дрэвы ці кусты. Тым не менш, у Мінску ў летнія ночы праводзіцца хімічная апрацоўка пашкоджаных дрэў. Такім чынам за цёплы перыяд апрацоўваецца больш за 800 каштанаў, ліп і клёнаў. У нашым горадзе такія мерапрыемствы не праводзяцца.
Аб тым, што большасць дрэваў у цэнтры Гродна пашкоджаная і нежыццяздольная, кажа таксама гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха, з якім мы прайшліся па горадзе:
“Бездумнае вынішчэнне дрэваў – гэта не выйсце. У цэнтры горада трэба аднаўляць алеі, высаджваць здаровыя дрэвы, маніторыць стан існуючых, абавязкова лекаваць. Да кожнага дрэва трэба мець індывідуальны падыход. Яго рост і выгляд залежаць ад пароды, глебы і ўмоў, дзе яно расце. За вулічнай паласой трэба весці спецыяльны дагляд – не дапускаць пападання рэагентаў, ажыццяўляць дадатковы паліў, падкорм, правільна абразаць галінкі, бо дрэвы розных відаў па-рознаму абразаюцца. У нас абразаннем дрэў займаюцца простыя рабочыя, а павінны – адмыслоўцы”.
Яшчэ адна праблема ў тым, што пасадзіць новыя дрэвы ў Старым горадзе вельмі цяжка. Па-першае, згодна з законам на вузкіх гарадзенскіх вуліцах дрэў наогул не павінна быць. Па-другое – паўсюль камунікацыі, якім карані могуць перашкаджаць. Аднак і без дрэваў у горадзе нельга. Над кампрамісам трэба яшчэ доўга і шчыльна працаваць.
А пакуль галоўнае пытанне жыхароў горада – чаму дрэвы давялі да такога стану, што іх трэба спілоўваць – так і засталося адкрытым. Ніхто з прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў не змог адказаць, хто за гэта адказны, ківаючы адзін на аднаго.
Аднак Андрэй Лубін, начальнік Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зазначыў, што цалкам магчыма дачакацца новага вегетатыўнага перыяда дрэў, каб ацаніць іх стан, не высякаючы зараз.
Некаторыя дрэвы яшчэ можна выратаваць, замазаўшы ствалавыя дуплы ці абрэзаўшы сухія галіны. Для гэтага неабыякавым гарадзенцам трэба напісаць ліст ва ўпраўленне гарадской ЖКГ, якая направіць запрос “Зелянбуду”, які ў сваю чаргу разглядзіць яго і выдзеліць працоўных для лекавання дрэў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гродно
В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было
Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.
Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно
Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и
В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?
Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в
В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?
Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы
Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно
Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?
В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу
Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.
Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода
Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.
Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно
Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26
Инфо
Расписание- Экспрессные автобусы
- Городские автобусы
- Маршруты городского транспорта
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Гродно
- Карта Скиделя
- Карта Гродненского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гродно
Объявления
Качественные металлические кровати, желе...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Оптом недорогие тумбы и стулья
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Дом с саунойна часы-сутки в Гродно
150 бел.руб.
05:40, 09.12.2022Грузоперевозки до 3т мебельный фургон (4...
111 бел.руб.
16:02, 07.12.2022Вывозим мусор, любой хлам, мебель и т. д...
1 бел.руб.
16:02, 07.12.2022О Гродно
Колокольный звон в Гродно.
Подробнее Утром многие жители Гродно просыпаются от колокольного звона. Он плывет по городу — где громче, где тише... Останавливаюсь возле Свято-Рождества-Богородичной церкви, построенной почти 300 лет
Интересная Беларусь
Лучшие бонусы в букмекерских конторах: где найти честный рейтинг популярных поощрений
Подробнее Букмекерские конторы стараются привлечь больше клиентов, поскольку от количества бетторов зависит прибыль. Маркетологи используют различные схемы и стратегии. Максимальную эффективность показывают


