У дзень беларускага пісьменства адкрыўся адноўлены палац князёў Друцкіх-Любецкіх
Раніца 6 верасня пачалася ў Шчучыне з пасадкі сада Малітвы каля храма святога Архістраціга Міхаіла, Хрэснага ходу да храма Богаяўлення і Божай літургіі.
Напярэдадні ўвечары ў горад даставілі Непагасную Лампаду з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Яе прынеслі ўдзельнікі 22-й рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая 2 верасня рушыла ў шлях ад галоўнага храма краіны – Свята-Духава кафедральнага сабора ў сталіцы. Адмераўшы сотні кіламетраў па тэрыторыі трох абласцей, экспедыцыя стала святым сімвалам Дня беларускага пісьменства.
А потым адбылася падзея, пра якую марыла не адно пакаленне шчучынцаў: пасля доўгай рэстаўрацыі адкрыўся адноўлены палац князёў Друцкіх-Любецкіх - двайнік рэзідэнцыі французскіх каралёў - палаца Малы Трыанон на тэрыторыі Версаля. Будаўнікі мясцовай Шчучынскай МПМК-167 ААТ “Гроднааблсельбуд” і сталічныя рэстаўратары пастараліся: помнік архітэктуры прадстаў ва ўсёй прыгажосці!
На ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця палаца высокіх гасцей і гараджан сустракалі …самі князі Друцкія-Любецкія. Тэатралізаваная цырымонія прайшла на адным дыханні пад цудоўныя гукі інструментальнага ансамбля Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў “Дывертысмент”. Радасць падзеі з жыхарамі сталіцы Дня беларускага пісьменства раздзялілі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, дэпутаты, дзяржаўныя дзеячы, духавенства.
- Гродзеншчына – край з багатый гісторыяй і значнымі культурнымі традыцыямі, - адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. - Наша зямля дала свету нямала выдатных дзеячоў мастацтва, якія стварылі і перадалі нам багатую духоўную спадчыну, неад’емнай часткай якой з’яўляюцца і родавыя сядзібы. Адна з іх - палац Друцкіх-Любецкіх.
Віктар Андрэевіч падкрэсліў, што гэты палац будзе выкарытоўвацца для развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі. Ён лічыць, што створаныя ўмовы дапамогуць выхаваць новыя таленты, якія праславяць Гродзеншчыну.
- Палац - падарунак не толькі Шчучыну, але і ўсёй сістэме адукацыі краіны, - адзначыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. - Спадзяюся, што ў Шчучынскім раёне вырасце яшчэ не адна знакавая асоба.
Прыкладам паспяховай інвестыцыі дзяржавы ў культуру назваў адрэстаўвараны палац Друцкіх-Любецкіх старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Ён выказаў шчырую падзяку Нацыянальнаму арганізацыйнаму камітэту па пажрыхтоўцы і святкаванні Дня беларускага пісьменства, кіраўніцтву гродзенскага аблвыканкама, будаўнікам Шчучынскай МПМК-167 і субпадрадных арганізацый, праекціроўшчыкам, мастакам-рэстаўратарам і ўсім неабыякавым людзям, намаганнямі якіх была здзейснена вялікая і важная справа.
… Першымі на экскурсію ў палац ўвайшлі высокія госці, за імі – гараджане, якія не хавалі пачуццяў. У палац з эксклюзіўнымі люстрамі, лепкай, адноўленымі дзвярыма, элементамі даўніны вярнуўся былы шык. І сённяшнія ўладальнікі трох тысячаў квадратных метраў хараства – таленавітая дзятва і моладзь. У былых княжацкіх пакоях размясціўся цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, музей і канферэнц-зала.
- Гэта такі шыкоўны падарунак для нас, - гаворыць дырэктар Палаца творчасці дзяцей і моладзі Ірына Дзегцярова. – Дзякуй. Мы не сумняваемся, што гэты цудоўны палац паслужыць новым пакаленням і стане сапраўднай візітоўкай Шчучына.
Увазе шчучынцаў і гасцей свята у шыкоўных пакоях палаца прадстаўлена музейная экспазіцыя Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, фотавыстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне” і выстава “Лепшыя кнігі Беларусі”.
Дарэчы, палац Друцкіх-Любецкіх узведзены ў Шчучыне ў XIX стагоддзі па ініцыятыве князя Францішка Ксаверыя віленскім архітэктарам Раствароўскім. Прататыпам палаца стаў вядомы Малы Трыанон у Версалі. У савецкія часы ў палацы размяшчаўся Дом афіцэраў. Рэстаўрацыю былой княжацкай рэзідэнцыі ў стылі неакласіцызму на беразе возера ў цэнтральнай частцы Шчучына пачалі 11 гадоў таму, аднак не ўдавалася яе завяршыць з-за недахопу сродкаў. Род Друцкіх-Любецкіх у свой час быў даволі ўплывовым. Францыск Ксаверы Друцкі-Любецкі быў вядомым дзяржаўным дзеячам, Гродзенскім, а затым Віленскім губернатарам, міністрам фінансаў у Каралеўстве польскім. Менавіта па яго ініцыятыве быў пабудаваны Аўгустоўскі канал.
***
Увесь Шчучын пераўтварыўся ў адну агульную святочную пляцоўку. Працуюць шмат фестывальных пляцовак, святочны гандаль, горад майстроў. На плошчы Свабоды працягвае работу фестываль кнігі і прэсы.
Ала БIБIКАВА
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гродно
В Гродно снесли дом 1893 года постройки. Рассказываем, что там было
Хотите узнать больше? В Гродно на улице Подольной снесли дом № 48. Это двухэтажное здание было построено в 1896 году, однако не имело статуса историко-культурной ценности.
Гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе впервые пройдет в Гродно
Хотите узнать больше? Самый масштабный гастрономический фестиваль Gastrofest. Кофе расширяет горизонты и уверенными шагами идет сразу в три города - Брест, Гомель и
В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?
Хотите узнать больше? В двух гипермаркетах «Евроопт» в Гродно открылись фермерские островки. Что продают и по чем? Цены на деревенское мясо – одни из самых низких в
В Гродно запустили первую доставку лекарств. Как и что развозят?
Хотите узнать больше? Аптечные сети ADEL и «Добрыя лекi» первыми объявили о запуске доставки лекарств в Гродно и крупных городах Беларуси. Курьеры будут развозить заказы
Мошеннические схемы по ремонту телефонов в Гродно
Хотите узнать больше? «Вместо нормального «железа» отдадут коробку металлолома». «Сервисы-разводилы» в Гродно: как не попасться на удочку недобросовестных мастеров?
В Гродно «дом Муравьева» выкупил бизнесмен Семашко. Здание переделают под гостиницу
Хотите узнать больше? В Гродно здание на Советской площади, 2, более известное как дом купца Муравьева, переделают в гостиницу.
Детали сделки не разглашаются. В Гродно наконец-то продали здание бывшего пивзавода
Хотите узнать больше? Однако известна цена, по которой комплекс старинных зданий ушел с молотка.
Новорожденную оставили с мамой, старших детей пока не вернули. Продолжение истории семьи из Гродно
Хотите узнать больше? В конце февраля женщина родила третьего ребенка, дочь, которую могли также забрать. Однако в вмешались церковь и волонтеры. В итоге сегодня, 26
Инфо
Расписание- Экспрессные автобусы
- Городские автобусы
- Маршруты городского транспорта
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Гродно
- Карта Скиделя
- Карта Гродненского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гродно
Объявления
Качественные металлические кровати, желе...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Оптом недорогие тумбы и стулья
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Дом с саунойна часы-сутки в Гродно
150 бел.руб.
05:40, 09.12.2022Грузоперевозки до 3т мебельный фургон (4...
111 бел.руб.
16:02, 07.12.2022Вывозим мусор, любой хлам, мебель и т. д...
1 бел.руб.
16:02, 07.12.2022О Гродно
Житель Гродно создал макет Гераненского замка
Подробнее Как точно выглядел Гераненский замок, на сегодняшний день не знают даже специалисты. Однако гродненец Игорь Адасик создал копию замка, уменьшенную в 500 раз.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


