ПЁТР КІРЫЧЭНКА ПРА БУДУЧЫНЮ ГОРАДА НАД СОЖАМ
— Пётр Аляксеевіч, у чым сакрэт стабільных перамог? — Рэцэпт даволі просты — гэта сумесная сістэмная праца як кіраўнікоў на месцах, усіх працоўных калектываў, так і гараджан. Самае галоўнае — імкненне кожнага гамяльчаніна зрабіць свой унёсак у навядзенне парадку. За апошняе дзесяцігоддзе наш абласны цэнтр прыкметна змяніўся. Як пастаяннае месца жыхарства яго абірае ўсё больш моладзі. Таму не дзіўна, што за апошнія гады ў Гомелі з'явілася шмат новых паўнаважных мікрараёнаў. Гэта мікрараёны №№19, 20, 22, 20а. Таксама працягваецца забудова мікрараёнаў №№104, 94, 96, 59, 59а, 18. Засвоены пляцоўкі пад сядзібнае жыллёвае будаўніцтва ў раёне вёскі Раманавічы і пасёлка Чырвоны Маяк, Хутар, Хімы. — Які кірунак горадабудаўнічай палітыкі на бліжэйшую перспектыву? — Сёння распрацаваны дэтальныя горадабудаўнічыя праекты па забудове жылых раёнаў «Плёсы», «Паўднёвы», па вуліцах Палескай і Фядзюнінскага, шматкватэрнай і сядзібнай забудовы ў мікрараёне «Касцюкоўка». Сучаснае, вельмі дынамічнае жыццё патрабуе ад нас таксама замены старога жылля на новае, больш практычнае. Так, спецыяльным планаваннем прадугледжана фарміраванне камфортнага жылога асяроддзя ў цэнтры горада за кошт зносу сядзібнай забудовы ў межах вуліц Інтэрнацыянальнай—Гагарына—Пралетарскай—Маісеенка і таксама на вуліцы Барыкіна. Архітэктурнае аблічча тут будзе фарміравацца за кошт шматпавярховых жылых, грамадскіх будынкаў, зялёнай зоны і пашырэння магістральных вуліц. Ад апошняга, дарэчы, мы нікуды не сыдзем, гэта агульнапрынятая сусветная практыка. З павелічэннем колькасці жыхароў, павялічваецца і колькасць аўтатранспарту. Таму летась мы пашырылі да чатырох палос вуліцу Кірава, адкрылі пад'езд да 18-га мікрараёна, які з'яўляецца часткай праекта «Усходні абход», дзве новыя дарогі падведзены да мікрараёна «Юбілейны». Сёлета пашырылі вуліцу Палескую, якая звязвае раён Сельмаша з цэнтрам горада. Да 73-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гамяльчане атрымалі абноўленыя вуліцы: Інтэрнацыянальную, Падгорную і Дакутовіч. — Ці ёсць станоўчыя тэндэнцыі развіцця прамысловага комплексу Гомеля? Наколькі стабільна сябе адчуваюць людзі, якія працуюць на вытворчасці? — За 10 месяцаў прамысловымі прадпрыемствамі выпушчана прадукцыі на суму больш за 3,9 млрд рублёў. Пры гэтым рэшткі гатовай прадукцыі на складах маюць устойлівую дынаміку зніжэння. Удзельная вага запасаў зменшылася і складае ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці каля 55%. Выручка ад рэалізацыі за студзень—верасень вырасла да аналагічнага перыяду летась амаль на 12%. Рэнтабельнасць продажаў склала 9,3%. Хачу адзначыць, што гэты паказчык — самы высокі сярод абласных гарадоў. Заробак у працаўнікоў сферы прамысловасці ў верасні склаў 737 рублёў, што вышэй сярэдняга па горадзе больш чым на 5%. Зменшылася на 3,5% у параўнанні з леташнімі паказчыкамі колькасць людзей, якія працуюць няпоўны рабочы час у сферы прамысловасці. На многіх прадпрыемствах заахвочваюць работнікаў істотнымі сацыяльнымі выплатамі. — Гомель стабільна ўтрымлівае званне лепшага абласнога цэнтра для вядзення бізнесу. Якія ўмовы створаны для развіцця прадпрымальніцтва? — Так, трэці год запар Гомель — найлепшы і ў гэтай намінацыі. Цяпер у горадзе дзейнічаюць чатыры цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва і два інкубатары малога прадпрымальніцтва. Яны аказваюць спецыялізаваную дапамогу суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці ў вобласці бухгалтарскага ўліку, кансультуюць па пытаннях камерцыйнай дзейнасці і кіравання, арганізоўваюць курсы і даюць у арэнду памяшканні, спецыяльна абсталяваныя пад офісы і вытворчасць. Патэнцыйных пакупнікоў і арандатараў інфармуюць пра наяўнасць аб'ектаў камунальнай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца, але могуць быць прыстасаваны для гаспадарчай дзейнасці. Таксама для стымулявання людзей, якія хочуць пачаць сваю справу, гарвыканкам прапануе бязвыплатныя субсідыі ў памеры каля дзвюх тысяч рублёў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ http://zviazda.by
05-12-2016
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гомеля
В Гомеле снова продлили вечера трезвости
Хотите узнать больше? В Гомеле вечера трезвости снова продлили. Правда, пока только на один день. Об этом сообщили в Гомельском горисполкоме. Начиная с 11 августа, в
Гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать свое обращение к властям — стрим
Хотите узнать больше? Сегодня гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать обращение, адресованное губернатору, мэру и прокурору. Они требуют прекратить
Гомельчанин обратился в МВД — требует задержать Ермошину и Лукашенко
Хотите узнать больше? Гомельский активист требует МВД задержать Лидию Ермошину, Александра Лукашенко и возбудить уголовные дела. Гомельчанин рассказал, что пытался
Яркое событие - фестиваль красок ColorFest пройдет 18 июля в Гомеле
Хотите узнать больше? Поспеши. Совсем скоро. 18 июля в Гомеле пройдет фестиваль красок ColorFest – один из самых популярных фестивалей на открытом воздухе, пройдет он в
В Гомеле возбуждено дело о мошенничестве в сфере купли-продажи криптовалюты
Хотите узнать больше? По данным следствия, 28-летний житель Гомеля познакомился с 34-летним жителем России на интернет-форуме по приобретению криптовалют.
А вы не попадались на уловку мебельного мошенника? В Гомеле следователи устанавливают потерпевших
Хотите узнать больше? В Гомеле расследуется уголовное дело о мошенничестве, совершенном в особо крупном размере, в отношении 45-летнего индивидуального предпринимателя
Следователи проводят проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района
Хотите узнать больше? [b]Гомельский районный отдел Следственного комитета проводит проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района, сообщила
Инфо
Расписание- Троллейбусы
- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Пригородные дизеля
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Международные автобусы
- Карта Гомеля
- Карта Костюковки
- Карта Гомельского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гомеля
ExpressGSMby - ремонт телефонов, ноутбуков
- Телефон:
MTS: +375-33-648-41-48
A1: +375-29-648-08-99 - Адрес: Гомель, проспект Речицкий, 61, ТД "Речицкий" 2 этаж
- Время работы: 10-19
Объявления
Требуется оператор, менеджер, модель на ...
2 500 бел.руб.
11:41, 26.10.2022Золотой браслет мужской
2 100 бел.руб.
09:45, 14.09.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022О Гомеле
Путешествие по улице Советская
Подробнее После прогулки по парку имени Луначарского, можно посвятить время прогулке по центральной улице города – Советской. Ведущим учебным заведением города можно назвать Гомельский государственный
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные

