Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

90-годдзе Івана Шамякіна

90-годдзе Івана Шамякіна

Беларусь адзначае 90-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Івана Шамякіна

…Праз белыя карункi шэраню на фоне празрыста-блакiтных дрэў паўстае перад гледачамi постаць мужчыны. Постаць, быццам бы эўфiмерная, размытая, злiваецца з наваколлем, адлюстраваным на палатне. А на гледача з твора Нэлi Шчаснай «Снежныя зiмы», якi быў прэзентаваны ў аграгарадку Карма, глядзяць незвычайна яркiя, з пранiзлiвым позiркам вочы народнага пiсьменнiка Беларусi, ураджэнца Добрушскага раёна Iвана Шамякiна.

Сваё 80-годдзе Шамякін яшчэ сустрэў сам — прэзентаваў апошні раман «Губернатар» і кнігу аповесцяў «Пошукі прытулку». Раздаваў аўтографы, хваляваўся на юбілейных урачыстасцях, атрымаў дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Айчыны ІІІ ступені з рук Прэзідэнта. А вось 90-годдзе народнага пісьменніка мы ўжо сустракаем без яго. Іван Пятровіч пайшоў з жыцця 8 год таму назад.

Усяго з-пад пяра Івана Шамякіна выйшла 12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’ес, некалькі дзясяткаў апавяданняў, дзённікавыя запісы, велізарная колькасць артыкулаў, нарысаў. За 60 год творчага шляху выйшла ў свет 130 кніг пісьменніка агульным тыражом звыш 25 мiльёнаў экзэмпляраў. Творы ўраджэнца Добрушскага раёна перакладзены больш чым на 30 моў свету.

На малой радзiме пiсьменнiка ў Карме на гэтым тыднi адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Iвана Пятровiча Шамякiна, удзел у якiм прынялi М. I. Чаргiнец, старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, сустаршыня Саюза пiсьменнiкаў саюзнай дзяржавы, У. I. Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь, Ганаровы грамадзянiн Добруша, В. А. Гардзейчык, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы аблвыканкама, В. В. Антоненка, першы намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры аблвыканкама, А. М. Барсякоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў, М. В. Лысенка, намеснiк старшынi райвыканкама.

Як адзначыў М. I. Чаргiнец, наша добрушская зямля ганарыцца працоўнымi поспехамi i людзьмi, якiя праславiлi Беларусь далёка за яе межамi. На кармянскай зямлi Шамякiн жыў, вучыўся, марыў. На долю пiсьменнiка выпалi цяжкiя гады, апаленыя вайной. I Шамякiн, салдат Чырвонай Армii, змагаўся за Радзiму, за Перамогу. Менавiта гэты край, гэтыя людзi дапамаглi раскрыцца таленту пiсьменнiка. «Гляджу на гэту зямлю, хвалююся, але так прыемна, што Добруш i раён робяць такую вялiкую справу: захоўваюць памяць аб чалавеку, якi сваiм талентам упрыгожыў нашу культуру», — адзначыў М. Чаргiнец. — I дазвольце ўручыць Ганаровыя граматы ад Прэзiдыума Саюза пiсьменнiкаў старшынi райвыканкама Вользе Фёдараўне Мохаравай i раённаму краязнаўчаму музею за вялiкi ўклад у захаванне i папулярызацыю гiстарычных каштоўнасцяў.

Пiсьменнiк нам у спадчыну пакiнуў сваю працу, сваю душу — творы. I Добрушскай раённай бiблiятэцы, i Кармянскай сельскай бiблiятэцы былi ўручаны поўныя зборы твораў Шамякiна, кнiгi ад Саюза пiсьменнiкаў i новы том з серыі «Жыццё выдатных людзей», падрыхтаваны спецыяльна да юбілею пiсьменнiка. Яго назва — «Іван Шамякін. Летапісец эпохі». Падрыхтавана кніга аўтарамі, якія ведалі пісьменніка лепш і бліжэй за ўсіх — яго дочкамі Алесяй і Таццянай. Яны ўключылі ў зборнік эксклюзіў: матэрыялы, якія да гэтага часу ніхто не бачыў.

Краязнаўчаму музею Мiкалай Iванавiч Чаргiнец перадаў ад дачкi I. Шамякiна ў дар невялiкую карцiну, партманэ пiсьменнiка i яго ахоўную iконку, фотаздымкi з сямейнага архiва Шамякiных.

У. I. Пракапцоў падкрэслiў, што гэты год адзначаны асаблiвай увагай да асобы Шамякiна. I на святочным мерапрыемстве з нагоды 90-годдзя пiсьменнiка на яго малой радзiме землякi i блiзкiя людзi ганарацца той славай, якую Iван Пятровiч прынёс Добрушскаму i Кармянскаму краю i ўсей нашай краiне. У дар краязнаўчаму музею

У. Пракапцоў перадаў кнiгу «Снежныя зiмы» з аўтографам пiсьменнiка.

М. В. Лысенка ў сваiм выступленнi адзначыў, што цяжка пераацанiць уклад Шамякiна ў родную лiтаратуру. На яго творах выхоўвалася i яшчэ будзе выхавана не адно пакаленне беларусаў. Кнiгi Шамякiна заусёды запатрабаваныя. Дабрушане ж ганарацца сваiм славутым земляком i шануюць памяць аб iм.

У святочным мерапрыемстве прынялi ўдзел вучнi Кармянскай школы, жыхары вёскi. Юныя кармянцы прачыталi вершы аб славутым земляку, а напрыканцы ўрачыстай цырымонii госцi i вучнi ўсклалi кветкi да помнiка Шамякiна.

Удзельнiкi свята наведалi Кармянскую бiблiятэку, дзе ладзiлася выстава, на якой былi прадстаўлены рукапiсы, творы i фотаздымкi з пiсьменнiкам. Госцi свята мелi магчымасць пазнаёмiцца з карцiнай Нэлi Шчаснай «Снежныя зiмы» i з фотавыставай, прысвечанай Iвану Шамякiну, якая была прадастаўлена фондамi Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь. А потым быў святочны канцэрт, напоўнены лiрычнасцю i чыстай прастатой беларускiх песень.

…Без Шамякіна мы ўжо каля дзесяцi год, але сучасная літаратура так і не прапанавала нам героя, нацыянальнага і безумоўнага. На гэты конт сам Шамякін быў аптымістам, як і большасць яго літаратурных герояў. Ён лічыў, што з часам усё вернецца, і кніга па-ранейшаму будзе даваць нам не толькі адукацыю, але і аўтарытэтныя адказы на самыя важныя жыццёвыя пытанні. А мы, яго нашчадкi i землякi, будзем па-ранейшаму беражлiва захоўваць спадчыну Шамякiна i ганарыцца славутым земляком.

Вольга СЕЛЯЗНЁВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по