Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кантрабанда металалому. Другая хваля

Кантрабанда металалому. Другая хваля

Добрушчына была і пакуль застаецца перавалачнай базай для кантрабандыстаў, якія займаюцца нелегальным вывазам металалому ў Расійскую Федэрацыю. Паўгода таму, калі закупачныя цэны на другасную сыравіну ў Беларусі былі значна павялічаны, паток кантрабанды зменшыўся, аднак сёння раён захіснула другая хваля кантрабанды металалому.

– У апошні час стала нявыгадна ўвозіць у нашу краіну тавары, у тым ліку і кантрабандныя, – расказаў загадчык сектара рэйдавай работы інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Добрушскім раёне Аляксандр Дземукоў. – За некалькі месяцаў не было зарэгістравана спроб незаконнага ўвозу спіртаўтрымліваючай вадкасці, цыгарэт. Затое вывозяць з Беларусі і прадукты харчавання, і бытавую тэхніку, і будаўнічыя матэрыялы. Робіцца гэта практычна афіцыйна, невялікімі партыямі з наяўнасцю чэкаў з магазінаў. Адзіным, што вывозіцца незаконна, застаецца металалом.

За бягучы год супрацоўнікамі міліцыі было затрымана 110 тон металалому, матэрыялы на груз перададзены ў падатковую інспекцыю для разбіральніцтва. Адметна, што “металісты” пачалі выходзіць амаль на афіцыйны ўзровень. Так, большасць з іх мае статус індывідуальнага прадпрымальніка, а ў тлумачэннях затрыманыя прама ўказваюць, што груз накіроўваўся ў Расію.

– Схема крыху змянілася, – патлумачыў Аляксандр Дземукоў. – Каб пазбегнуць канфіскацыі аўтамабіля, якая з нядаўняга часу зноў дазваляецца законам, падпольныя бізнесмены рэгіструюцца прадпрымальнікамі. У адрозненне ад фізічнай особы, іх аўтамашыны нельга канфіскаваць. Праўда, штраф, які пагражае прадпрымальніку, намнога большы, але кантрабандыстаў гэта не пужае – прыбытак ад дзейнасці пакрывае ўсе страты. За жнівень трое з затрыманых кантрабандыстаў аказаліся прадпрымальнікамі, за першую дэкаду верасня такіх хітрых налічылася ўжо чацвёра.

Колькі ж каштуе металалом? Па прызнанні затрыманых, расіяне плацяць па 280 долараў за тону. На “Гомельдругмеце” тона чорнага металалому каштуе 1,2 мільёна беларускіх рублёў. Пералічыўшы валюту па курсе чорнага рынку, атрымаем розніцу ў два разы. І сапраўды, рызыка апраўдваецца.

Што спрыяе росквіту кантрабандызму? На думку падатковых інспектараў, акрамя розніцы ў цэнах на метал, існуе яшчэ некалькі фактараў. Па-першае, райспажыўтаварыства не заўсёды расплачваецца за вялікія партыі металалому ў дзень іх прыёму, па-другое, у сувязі з узнікненнем адзінай мытнай прасторы межы аказаліся практычна адкрытымі. Большасць прадпрымальнікаў сёння без боязі вязуць метал праз былы пункт пропуску “Селішча”, дзе адсутнічаюць і транспартны, і пагранічны кантроль.

– Большасць нелегальных грузаў была затрымана на аб’язных дарогах, у лясах і вёсках прыгранічча, – паведаміў Аляксандр Дземукоў. – Практычна зніклі вялізныя машыны. Дзялкі дзеляць партыю металу на два мікрааўтобусы. Хоць адзін з іх ды “прарвецца”. Мінімальная затрыманая партыя была вагой усяго ў 274 кілаграмы, і транспартавалася яна ў звычайным легкавым аўтамабілі. Парушальнікі закону жартуюць: маўляў, хоць па сотні кілаграмаў, але кожны дзень. Бываюць і ўвогуле правакацыйныя пытанні. “За што затрымліваеце? – пытаўся адзін з вадзіцеляў. – Я ж валюту для краіны зарабляю”. Мы не супраць, зарабляйце, толькі на законных падставах.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по