Яны – дарослыя!
Да таго дня, як у раёне 4 гады назад пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, у людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з’явіліся магчымасці для самарэалізацыі, раскрыцця індывідуальных здольнасцей. А галоўнае – вырашана праблема дэфіцыту стасункаў, з’явіліся ўмовы для адаптацыі ў грамадстве.
Аб выніках работы аддзялення за першыя чатыры гады свайго існавання расказвае загадчыца аддзялення Ірына МАКЕЕНКА:
-Да нас штодня прыходзяць дзеці-інваліды і маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця, якія жывуць не толькі ў Добрушы, але і ў вёсках Насовічы, Жгунь, Мар’іна, пасёлку Рассвет. У аддзяленні яны атрымліваюць навыкі, неабходныя для далейшага паўнацэннага жыцця: гатуюць ежу, вучацца весці дамашнюю гаспадарку, шыць на машынцы, працаваць на камп’ютары. Захапленне жыхароў і гасцей нашага горада выклікаюць вырабленыя рукамі не зусім здаровых, але надзеленых пачуццём густу людзей крэатыўныя рэчы з нітак, прыроднага матэрыялу, бісеру, гіпсу, якія выстаўляюцца на гарадскіх кірмашах, фестывалях, іх кожны дзень можна ўбачыць у нашым цэнтры.
Заняткі з нашым псіхолагам аказваюць станоўчы ўплыў на псіхіку маладых людзей, дапамагаюць ім справіцца з праблемамі ў паводзінах і наладзіць адносіны з равеснікамі і дарослымі.
З вясны да позняй восені кіпіць работа на тэрыторыі вакол цэнтра – пры дапамозе навыкаў работы на зямлі праводзіцца працоўная тэрапія. Падрыхтаваць да пасадкі насенне, вырасціць рассаду, высадзіць яе на клумбы і градкі, прапалоць, паліць, а потым назіраць за ростам раслін – усё гэта нашым выхаванцам прыносіць радасць, яны задаволены тым, што ўносяць часцінку сваёй працы ў азеляненне роднага горада.
А самае галоўнае – бацькі пачынаюць верыць у здольнасці сваіх дзяцей, хочуць бачыць іх актыўнымі і шчаслівымі, нягледзячы на праблемы са здароўем.
Мы ж, работнікі цэнтра, будзем рады дапамагчы ўсім сем’ям нашага раёна, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, і гатовы прыняць у аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тых, хто хоча займацца творчасцю, знайсці сяброў, прымаць актыўны ўдзел у жыцці горада.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Добруша
Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости
Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра
Как сеют царицу полей в Добрушском районе
Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит
В Мозырском районе сеют царицу полей
Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой
Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты
Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтварэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную
Неосторожное обращение с огнем привело к пожару
Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля
В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»
Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских
В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком
Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался
В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла
Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по
Объявления в Добруше
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
12:56, 03.03.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
12:56, 03.03.2022Разнорабочий
0 бел.руб.
12:56, 03.03.2022Каменщик
3 500 бел.руб.
12:56, 03.03.2022О Добруше
Дворцы в чернобыльской зоне уходят в небытие
Подробнее Чернобыль изменил прописку тысяч жителей Гомельской области. Полешуки стали переселенцами. На родине остались обветшавшие дома, ухоженные по Радуницам могилы. И брошенные среди радионуклидов
Интересная Беларусь
Эпізод з жыцця Ларысы Геніюш
Подробнее Пра гэты эпізод з драматычнага жыцця нашай слыннай зямлячкі я даведаўся з перапіскі паэткі, якая была надрукавана сёлета асобным выданнем у межах «Гарадзенскай бібліятэкі»...