Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мікраклімат

Мікраклімат

Гандлёвы павільён “Вербачка”, які належыць прыватнаму прадпрыемству “Ніксан Плюс”, за паўтара года свайго існавання паспеў заваяваць папулярнасць у дабрушан не толькі дзякуючы выгаднаму размяшчэнню амаль у цэнтры горада. Прадаўцы ў “Вербачцы” вельмі шчырыя. Часам, каб узняць настрой, спецыяльна заглядваю ў павільён, каб удыхнуць паветра добразычлівасці, ветлівасці: пакупнікам тут заўсёды рады.

- Такі дружны калектыў, як у нас, яшчэ трэба пашукаць, – жартавала загадчыца павільёна Марына Давыдава (на здымку справа). – Вось ужо сапраўды на работу ідзём з радасцю, нібы на сустрэчу з сябрамі, якіх не бачылі даўно.

Дзяўчаты-прадаўцы не толькі добрыя сяброўкі, але і выдатныя спецыялісты. Марына Давыдава, напрыклад, у гандлі працуе з 2010 года і мае прафесію таваразнаўцы. Вышэйшую гандлёвую адукацыю мае і Марына Алейнікава (на здымку злева). Алеся Амелькіна (у цэнтры) ў павільёне працуе ўсяго каля года, але ні ў чым не ўступае калегам.

Паліцы павільёна ніколі не бываюць пустымі, нават калі ў горадзе адчуваецца недахоп пэўных тавараў, у “Вербачцы” ёсць ўсё, ды яшчэ і на выбар. Адных толькі каўбас у халадзільніку выкладзена столькі, што на роўных можна паспрачацца з магазінам Гомельскага мясакамбіната.

– Аб пакупніку мы клапоцімся, – расказвае Марына Давыдава. – Даўно заваявалі давер у соцень гараджан, а таму стараемся, каб за прадуктамі, хлебам, кандытарскімі вырабамі, напоямі ім не даводзілася бегаць па розных магазінах. На сярэдняга пакупніка разлічаны і цэны, хаця ў наяўнасці як самыя танныя, так і больш дарагія прадукты харчавання.

Штодзень павільён наведвае стваральнік прадпрыемства Сяргей Казлоў, аднак, не з мэтай кантролю. Бізнесмэн праводзіць маніторынг тавараў у “Вербачцы”, “Меркурыі” і яшчэ ў адным сваім павільёне, які знаходзіцца ў Ветцы, выслухоўвае пажаданні прадаўцоў і пакупнікоў. Чакаюць дзяўчаты Сяргея і ў нядзелю. Традыцыйна наймальнік віншуе сваіх работнікаў з усімі святамі. Дробязь, але прыемная.

Сяргей ЧАЙДАК

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по