“Згадка” адзначае 25-годдзе
25 год споўнілася ўзорнаму аб’яднанню аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору. Менавіта з лістапада 1989 года пачаў сваю творчую дзейнасць гэты дзіцячы калектыў пад кіраўніцтвам Ірыны Мікалаеўны Ляшкевіч. Гэта адзіны такі дзіцячы калектыў калектыу ў аддзеле iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Столiнскага райвыканкама.

За чвэрць стагоддзя цераз “Згадку” прайшлі больш за сотню хлопчыкаў і дзяўчынак – юных жыхароў палескай вёскі Мачуль. Некалі ў ёй спявалі бацькі сённяшніх удзельнікаў аб’яднання. Тры былыя “згадкаўцы” прафесійна звязалі сваё жыццё з культурай. Гэта Вольга Арловіч (пасля заканчэння вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў яна вярнулася на Століншчыну, дзе дапамагае маці, Ірыне Ляшкевіч, у рабоце з калектывам), Юрый Ляшкевіч і Васіль Мельнік. Дарэчы, апошні – жыхар суседняга Рамля.

У ліпені гэтага года на пленэры ганчароў, што прайшоў у Гарадной, “Згадка” падцвердзіла сваё званне. Зараз у калектыве 15 удзельнікаў, трое з іх – хлопчыкі. У пераважнай колькасці ўсе дзеці – вучні мясцовай школы. Узрост удзельнікаў – ад дзявяці да пятнадцаці гадоў. Самая малодшая спявачка – чацвёракласніца Алена Логвінка.
“Спявалі спачатку песні розных рэгіёнаў Беларусі, пасля ў рэпертуар пачалі дабаўляць мясцовыя песні”, – успамінае першыя гады “Згадкі” Ірына Ляшкевіч. З самых любімых песень сённяшняга складу аб’яднання – мачульскія песнні “Ой, п’е, чумак, п’е” і “Ой, у лузе, пры дарозе”, а, так скажам, не з мясцовых – “Ой, я павяду коніка паіці”, “Цячэ рэчка каламутна”. Рэпетыцыі праходзяць чатыры разы на тыдзень. Перад канцэртамі яны доўжацца нават тры-чатыры гадзіны запар.

З самых значных сцэнічных пляцовак, на якіх выступала мачульская “Згадка”, – сцэна Ровенскага абласнога тэатра Украіны падчас фестывалю традыцыйнай народнай творчасці “Драўлянскі джэрэла” ў 1998 годзе (“Ногі тады ў самой дрыжалі. Вось так моцна хвалявалася”, – кажа Ірына Ляшкевіч.) і сцэна ДК Мінскага трактарнага завода ў 2000 годзе.
Кіраўнік калектыву гаворыць, што ў марах – выступленне на сцэнічных пляцоўках у Польшчы, асабліва за Познанню. На пытанне: “Чаму менавіта там?” адказвае, што ў тым рэгіёне ёсць вёска, дзе жыве шмат выхадцаў з Мачуля. Яны стварылі ў сябе музей беларускай культуры і хоць ужо не адзін дзясятак жывуць у Польшчы, не забываюць пра Беларусь, пра зямлю, дзе нарадзіліся і адкуль пераехалі іх продкі. Таму і хочацца паглядзець як жыве “мачульская дыяспара” ў Польшчы і парадаваць іх сваёй творчасцю.
Калектыў не спыняецца на тым, што ёсць. У планах, як адзначае кіраўнік аб’яднання, – удасканальваць выкананне народных песень, уводзіць трохгалосыя спевы. “Хочацца максімальна наблізіцца да аўтэнтычнага выканання, – адзначае Ірына Ляшкевіч. – Песень хапае, матэрыял, які хочацца вучыць, ёсць. Добра было б заняцца мясцовымі танцамі, а яшчэ ўвесці больш інструментаў”. Апошнім часам у “Згадцы” пачалі выкарыстоўваць бубен, ужо былі першыя спробы работы з дудкамі. Дарэчы, гэтыя інструменты набыты на ўласныя сродкі Ірыны Мікалаеўны.
Самым галоўным музычным інструментам па-ранейшаму застаецца баян, нязменны памочнік “Згадкі” ўсе 25 год запар. Дарэчы яму, баяну, ужо 38 год. “Мой баян аб’ездзіў усе фестывалі і конкурсы, – расказвае Ірына Ляшкевіч. – Вось каб удалося знайсці майстра, які мог бы яго падлатаць, падрамантаваць”. Ірына Ляшкевіч дадае, што была б вельмі ўдзячна аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама, каб там звярнулі ўвагу на гэты дзіцячы калектыў і дапамаглі ў набыцці для яго баяна.

“Сцэнічныя касцюмы пашыты рукамі бацькоў юных артыстаў. У некаторых сем’ях яны перадаюцца ад старэйшых сясцёр малодшым. І добра, калі пасля застаюцца ў “Згадцы”, – кажа кіраўнік аб’яднання. – Многім з гэтых касцюмаў па дваццаць гадоў, а ёсць і такі, якому ўсе дваццаць пяць. Канешне, яны старыя, лёгка рвуцца – толькі зачапі. Таму патрабуюць замены, а сродкаў на гэта няма”. Не хапае ўдзельнікам і мужчынскіх вышытых сарочак. Улічваючы, што хлопцаў у “Згадцы” менш, чым дзяўчат, то для выступленняў хапіла б пяці.

Год пяць таму СПК “Палеская ніва” у прамым сэнсе гэтага слова выручыў калектыў, выдзяліўшы сродкі для набыцця абутку. За што яму ў “Згадцы” вельмі ўдзячны.
Праблемы, як відаць, ёсць. Але “згадкаўцы” разам з кіраўніком стараюцца пераадольваць іх. Творчасць – гэта асноўнае, што іх аб’ядноўвае. Але без матэрыяльнай падтрымкі ў такой справе зараз таксама не абысціся.
Творчых поспехаў вам, “згадкаўцы”, натхнення, шчасця і здароўя на доўгія гады. Няхай яшчэ не адно пакаленне мачульцаў будзе выхавана на беларускім фальклоры.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Столина
На Полесье гаишники гнались за пьяным водителем по двум районам. Чтобы остановить его, пришлось стрелять
Хотите узнать больше? 1 января в милицию позвонили и сообщили, что на трассе возле Турова в Житковичском районе за рулем Opel Frontera, похоже, пьяный водитель.
Парню со Столина за пару часов собрали 20 тысяч на адвоката - его судят за фото с деталью водомета
Хотите узнать больше? Теперь 27-летний парень проходит подозреваемым по уголовному делу.
Теперь полыхает Брестчина. В Беларуси за сутки огонь выжег 450 га леса, посещения лесов запрещены
Хотите узнать больше? Спасатели ликвидировали 163 пожара в экосистемах.
В Столинском районе ГАИ забрала у пьяных сельчан на штрафстоянку четыре велосипеда
Хотите узнать больше? Велосипеды забрали у сельчан, так как они управляли ими в состоянии опьянения.
Имперский русский балет выступит в Бресте, Столине, Пинске и даст мастер-классы в Давид-Городке
Хотите узнать больше? В рамках юбилея труппа гастролировала в Австралии, Новой Зеландии, Китае, Бразилии, России. В Беларуси она покажет балет "Щелкунчик" под редакцией
В Столинском районе ученикам сельской школы запретили ездить на уроки на велосипеде
Хотите узнать больше? Занимаются они в 2 смены. Первая начинается в 8.00, когда на улице еще темно, а вторая заканчивается в 19.30, когда уже темно.
В Столинском районе фермер бесплатно отдал сельчанам остатки урожая
Хотите узнать больше? Капусту вывозили с поля велосипедами, машинами, телегами…
Пиломатериалы из Беларуси впервые отправились в Китай по железной дороге
Хотите узнать больше? Первопроходцем стала частная компания из Столина.
Инфо
Расписание- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта Столинского района
- Карта Давид-Городка
- Карта Столина
Объявления
Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:27, 03.03.2022Требуется ветеринарный врач. Столин
0 бел.руб.
10:21, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:11, 02.03.2022Стальные арочные теплицы "Агро-С...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Столине
В Столинском районе полиэтилен б/у и ПЭТ-бутылки можно сдать за деньги
Подробнее В Столинском районе проходит месячник по уборке территорий предприятий, организаций, зон отдыха, общественных мест, гаражных, лесных массивов и других территорий. Те...
Интересная Беларусь
Председатель правления «Газпрома» назвал сумму долга Беларуси за газ
Подробнее Договоренность о цене поставки российского газа в Беларусь истекла в 2019 году. Президент Беларуси ранее говорил о том, что было бы целесообразно снизить цену до уровня, близкого к внутрироссийскому.


